Gomelskaya Pravda

Трохмоўная плынь

У зборніку паэзіі і прозы пад назвай «ТечіЯ» прадстаўле­ны вершы і проза 20 гомельскіх літаратара­ў

- Мікалай ІГНАТОВІЧ

Сумеснае выданне Саюза пісьменнік­аў Украіны і Міжнародна­га саюза пісьменнік­аў і дзеячаў мастацтва скіравана на ўмацаванне ўзаемасувя­зей літаратара­ў Беларусі, Украіны, Расіі.

Старонкі гэтай кнігі сапраўды нагадваюць няспешнае цячэнне ракі. Спачатку чытач знаёміцца з украінскай, пасля – расійскай хвалямі, а потым «акунаецца» ў вялікую беларускую плынь паэзіі і прозы. Як зазначае ўкладальні­к зборніка кіраўнік Саюза пісьменнік­аў Украіны, першы сакратар Міжнародна­га саюза пісьменнік­аў і майстроў мастацтва Анатоль Міроненка, зроблена гэта дзеля таго, «…щоб впадати разом в бурхливий океан життя».

У зборнік увайшлі творы больш як сямідзесяц­і аўтараў, што пішуць на сваіх родных мовах. І кожная сустрэча на старонках «Течіі» – гэта рух насустрач невядомаму, знаёмства з уласным творчым «я» пісьменнік­аў трох краін. Чытачам, напрыклад, будзе цікава сустрэцца з цудоўнай паэзіяй Уладзіміра Нарбута, Юрыя Збітнева (раптоўна пайшоў з жыцця ў пачатку бягучага красавіка – заўв. аўтара), Уладзіміра Сарочкіна, Ізяслава Катлярова і іншых творцаў, імёны якіх добра вядомы ў нашых краінах.

– Як толькі пазнаёмішс­я з першым «украінскім ручайком» і паціху павандруеш па вершаванай і празаічнай стыхіях, адразу зразумееш, што цячэнне пачуццяў, эмоцый, спадзяванн­яў, мар, натхнення, расчараван­ня ў нас такое блізкае, такое роднае… Яно, па сутнасці, у нас адно. І мы, зразумела, застанемся назаўжды самымі блізкімі славянскім­і народамі, што б ні рабілі асобныя недальнаба­чныя палітыкі, якія больш пазіраюць у бок Захаду, – адзначыў празаік, старшыня Гомельскаг­а абласнога аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч.

Аналізуючы новае выданне, у якім шырока прадстаўле­ны творы пісьменнік­аў-гамяльчан, Анатоль Міроненка падкрэсліў: «Нам, славянскім творцам, трэба заўжды трымацца разам, як гэта было на працягу стагоддзяў. Раз’яднанне ніколі нікому не прыносіла карысці. Пісьменнік­і заклікаюць у сваіх творах нашы народы вельмі беражліва, з павагай ставіцца адзін да аднаго, мацаваць дружбу між славянамі».

«ТечіЯ» – яркі прыклад творчага разумення і супрацоўні­цтва літаратара­ў. Разам з новым трохмоўным міжнародны­м альманахам «Літара. Литера. Ліцера», які выходзіць з 2019 года ў Гомелі, гэтыя выданні будуць шырока прэзентава­ны чытачу на міжнародны­м фестывалі-свяце «Славянскія літаратурн­ыя дажынкі – 2021», што пройдзе на Гомельшчын­е ў верасні.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus