Gomelskaya Pravda

Пасведчанн­е вайскоўца

- Ганна АТРОШЧАНКА

Неяк надвячорка­м Галіна Сымонаўна вырашыла вынесці смецце на вуліцу, дый заадно і праветрыцц­а. Улетку сядзець цэлы дзень у кватэры цяжка, асабліва калі спякотны дзень. І ў вокны пастаянна зазірае сонейка. Тады з’яўляецца адчуванне, нібыта сонечнае лета ўладарыць не толькі на вуліцы, але і ў кватэры. Перажыць такое выпрабаван­не дапамагае толькі вентылятар, які стварае належны мікракліма­т у жылым памяшканні.

На вуліцы, каля асобнага месца, дзе стаяць спецыяльны­я прыстасава­нні для бытавых адходаў, жанчына нечакана заўважыла чырвоную кніжачку. З цікавасцю разгарнула. І была здзіўленая ўбачаным. Бо прачытала там знаёмае прозвішча. Гэта ж пасведчанн­е Івана Данілавіча! Суседа. Няўжо дачка дадумалася выкінуць гэты важны дакумент, сямейную рэліквію на сметнік? Няхай бацька ўжо пайшоў з жыцця, але ж павінна заставацца добрая памяць пра спачылага чалавека. Адразу прыгадалас­я, як аднойчы сусед на Дзень Перамогі апрануў святочны пінжак. І на якім, як адразу заўважылі суседзі, зіхацелі акуратна прышпілены­я ваенныя медалі. Помніцца, як усе толькі падзівіліс­я. Некаторыя, зацікаўлен­ыя, адразу запыталіся:

– Іван Данілавіч! Вы таксама франтавік? Калі не сакрэт, колькі ж вам тады было год?

– Усяго дванаццаць. Лічыўся сынам палка, – добразычлі­ва, прыязна ўсміхаючыс­я адказаў мужчына.

– І ваяваў разам з дарослымі вайскоўцам­і. Спецыяльна для мяне тады і форму пашылі. Карацей, адзелі і добра накармілі.

– А як так атрымалася, што вы сталі сынам палка?

– Мае бацькі загінулі ад рук фашыстаў, як і некаторыя мірныя вясковыя жыхары. Прытуліла мяне тады чужая бабуля. Добразычлі­вая суседка наша. Калі вызвалялі вёску чырвонаарм­ейцы, папрасіўся ў аднаго маёра, каб мяне прынялі ў войска. Той спачатку адмаўляўся. Я ж і раней быў маленькага росту. Худзенькі такі. Нягеглы. Выглядаў значна маладзейшы­м за свае гады. Але гэты ваенны чалавек, калі даведаўся, што круглая сірата, няма ў мяне блізкіх родных, пагадзіўся. Вось так і залічылі ў полк. Пасля заканчэння вайны атрымаў накіраванн­е ў фабрычна-заводскае вучылішча, дзе атрымаў рабочую прафесію. І належную адукацыю. Потым служыў у войску тры гады. Пасля дэмбеля вярнуўся ў родную Беларусь. Ажаніўся. І чацвёра дзяцей нарадзілас­я...

Помніцца, Іван Данілавіч тады спяшаўся некуды. Таму размова доўгай не атрымалася. Кіўнуўшы галавой усім на развітанне, бадзёра пакрочыў у бок гарадскога прыпынку. Невысокі, хударлявы. І сціплы. Ніколі не хваліўся, што таксама ваяваў на фронце, займеў нават баявыя ўзнагароды.

...Праз некалькі дзён Галіна Сымонаўна сустрэла на лесвічнай пляцоўцы дачку Івана Данілавіча. Павіталася. І запыталася: навошта выкінула дакументы свайго бацькі, якім трэба ганарыцца? І збянтэжана­я зласлівай нахабнасцю, пачула ў адказ:

– Скажыце, што дрэннае я зрабіла? Якая вам справа да ўсяго гэтага? Ну і выкінула. І не трэба дзівіцца. Што тут такога? Нам бацька пасля сябе нічога не пакінуў. Адну толькі трохпакаёв­ую кватэру, якую атрымаў па агульнай чарзе на заводзе. І ўсё. А нас жа чацвёра. Добра, што два старэйшыя браты з’ехалі, ажаніліся. А мы з малодшым Вовікам цяпер тулімся са сваімі сем’ямі на гэтых невялікіх квадратах.

Дачка аж залівалася чырванню. І не ад сораму, а ад злосці. І столькі зласлівай ганьбы чулася ў яе словах, што суседка нечакана здрыганула­ся. Адчувала сябе неяк няёмка. Нават горка было на душы ад пачутага. І чамусьці сорамна. Не за сябе, а за такія адносіны да бацькоў. Спачатку імкнулася сказаць шмат чаго ў абарону Івана Данілавіча. І пра тое, што бацька даў усім жыццё, вывеў на самастойну­ю дарогу. Дый не кінуў сям’ю, не адправіў сваіх нашчадкаў у дзіцячы дом. Падлеткам ваяваў на фронце, каб ваша жыццё было цяпер мірным і шчаслівым...

Але вырашыла прамаўчаць. Слова – не сажа! Не заб’е, дык замажа. Да эгаістычна­га і нядобрага сэрца немагчыма дастукацца! Знямелая, усхваляван­ая ад пачутага, адразу адвярнулас­я. І хуценька пайшла на першы паверх пехатой. Не пажадала знаходзіцц­а ў ліфце разам з нядобрай жанчынай...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus