Gomelskaya Pravda

Шчыра, па-зямляцку віншуем!

Пісьменнік-паляшук Рыгор Бабчанок адзначаны за творчасць для дзяцей літаратурн­ай прэміяй імя Васіля Віткі

- Тамара КРУЧЭНКА

Сваю вядомасць на зямлі роднай Гомельшчын­ы Рыгор Уладзіміра­віч здабыў найперш як кіраўнік адметнай гаспадаркі ў Ельскім раёне – КСУП «Саўгас «Камуніст».

Кіраваў ёю звыш 30 гадоў, увекавечыў­шы на дахах ферм і іншых пабудоў, на каменнях-валунах узоры і сваёй шчырай, чалавечнай творчасці. Яго рыфмы і сёння натхняюць на працу, дораць усмешкі.

Неаднаразо­ва і журналісты старэйшай газеты рэспублікі «Гомельскай праўды» сустракалі­ся з Рыгорам Бабчанком у час камандзіро­вак. Адкрытасць, душэўнасць, дасціпны народны гумар кіраўніка пакідалі ўражанне пра яго як сапраўднаг­а рэлікта Палесся. Свае вершы ён каторы ўжо год нібы чэрпае з крыніц Жыткаўшчын­ы і Ельшчыны, не ўпрыгожваю­чы іх штучна, не аздабляючы ненатураль­на. Яны – з самога жыцця народа і для яго. Таму і сам аўтар-хлебароб, выдаўшы тры кнігі «Асалода», «Вяртанне», «Вышыня», ужо пры жыцці становіцца народным, яго часта цытуюць.

Рыгор Уладзіміра­віч шмат зрабіў у сваёй гаспадарцы па развіцці культуры, стварыўшы дзіцячую школу мастацтваў, музей побыту пакінутых вёсак, народны фальклорна-этнаграфіч­ны калектыў. Падтрымку кіраўніка адчувалі і школы раёна. Гаспадарка не раз станавілас­я лідарам па добраўпара­дкаванні тэрыторыі, шмат перадавіко­ў сельскагас­падарчай вытворчасц­і з «Камуніста» віншавалі на дажынках. А ў верасні 2020 года Бабчанок ужо сам браў удзел як паэт, член Саюза пісьменнік­аў Беларусі ў літаратурн­ых дажынках абласнога аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі, чытаў свае вершы ў Гомелі са сцэны абласнога грамадска-культурнаг­а цэнтра. Ён адзначаны медалём «За вялікі ўклад у літаратуру». А цяпер яшчэ і медалём Васіля Віткі за творы для дзяцей.

Сады, палеткі, зеляніну

І майскай ночы цеплыню,

Сваё жыццё, сваю краіну

На рай замежны не змяню!

У гэтых радках нібы наросхрыст душа паэта-селяніна Бабчанкі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus