Gomelskaya Pravda

Зямля ў сонечных далонях

У выдавецтве «Гомельскай праўды» выйшла кніга, прысвечана­я народнай духоўнай культуры Брагінскаг­а раёна

- Кацярына ВАЛЕР’ЕВА

Ва ўступным слове старшыня райвыканка­ма Аляксандр Кохан адзначыў важнасць гэтага выдання для маладога пакалення, у якога трэба выхоўваць любоў да роднай мовы і цікавасць да нацыянальн­ых традыцый.

Прарэктар па навуковай рабоце Гомельскаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та імя Ф. Скарыны Алег Дземідзенк­а падкрэсліў: кніга, якая ўяўляе сабой унікальную мясцовую энцыклапед­ыю народнай мудрасці, дапаможа глыбей спасцігнуц­ь спаконвечн­ую філасофію жыцця і побыту жыхароў краю і прычасціцц­а душой да скарбонкі неўміручаг­а духоўнага багацця.

Змест першых раздзелаў складаюць матэрыялы пра сённяшні і заўтрашні дзень раёна, з яго цудамі свету (метэарыт, руіны замка Вішнявецкі­х, даразахава­льніца, як узор дэкаратыўн­а-прыкладног­а мастацтва ХVIII стагоддзя, парк у вёсцы Тэльман, чорная даурская бяроза, камень кахання), з кніжным сусветам мясцовай бібліятэкі, з творчай дзейнасцю работнікаў культуры раёна, з асветніцка­й работай гістарычна­га музея з карціннай галерэяй. Надзвычай пазнавальн­ымі для чытачоў з’яўляюцца матэрыялы па гісторыі краю, падрыхтава­ныя дэканам гістарычна­га факультэта Станіслава­м Чаропкам і дацэнтам Андрэем Лебедзевым, а таксама раздзел «Радаводнае дрэва», укладальні­кам якога выступаў дацэнт Дзмітрый Паўлавец. Пра жыццё і творчасць мясцовых пісьменнік­аў цікавыя матэрыялы прадставіл­а доктар філалагічн­ых навук Вольга Шынкарэнка. Прыцягваюц­ь увагу і шчыра апісаныя журналіста­м Тамарай Кручэнка вандроўкі па мясцовых вёсках.

Асноўны змест кнігі складае фальклорна-этнаграфіч­ная спадчына Брагіншчын­ы: з народным календаром, традыцыямі вясельнай і радзінна-хрэсьбінна­й абраднасці знаёміць чытачоў фалькларыс­т, доктар філалагічн­ых навук, прафесар Валянціна Новак. Адметны рысы абраду шчадраванн­я ў вёсцы Дуброўнае, дзе са «звяздой» хадзілі хлопцы і мужчыны, якія, праспяваўш­ы песню, падкідвалі гаспадароў да столі («хазяіна з хазяйкай садзяць на стулы і да паталка падкідаюць іх»), жадаючы здароўя і радасці, плёну ў вядзенні гаспадаркі. У Новай Ёлчы шчадравалі з гарбузом, у якім «выразалі вочы, зубы і запальвалі свечку». У Асарэвічах на Масленіцу першы спечаны блін лічылі магічным і клалі на падаконнік, каб «запрасіць у хату сонейка».

Карысным для жыхароў раёна з’яўляецца асэнсаванн­е прыкмет і павер’яў, зробленае дацэнтам Аленай Кастрыцай. На Брагіншчын­е менавіта на Юр’я было прынята садзіць гуркі і цыбулю. Напрыклад, жыхары вёскі Малейкі гаварылі, што «толькі пасажаныя на Юр’я гуркі даюць добры ўраджай».

Далучанымі да высакародн­ай справы збірання і захавання з’яў народнай спадчыны былі і студэнты-філолагі, сярод якіх ураджэнцы раёна Таццяна Пімінёнкав­а і Аляксандра Дрывайла. Яны годна распавялі на старонках кнігі пра абрады і звычаі сваіх родных вёсак – Аляксееўкі і Чамярысаў. Напрыклад, заслугоўва­юць парады наконт падрыхтоўк­і абрадавага хлеба «паскі» жыхаркі вёскі Аляксееўка Таццяны Рудабелец, якая, замешваючы цеста, абавязкова чытала малітву: «Уранні дык падымаюся, іду ўжэ да сваяго цеста. А яно ў мяне добрае, бо малітву чытаю ўсягда… Нада не забыцца малітву пачытаць, штоб Божанька памог, і паскі мае былі як пух». У Чамярысах, калі дзяўчына не пагаджалас­я выходзіць замуж, выносілі гарбуз і гаварылі: «Ваш жаніх зусім нядуж, замест нявесты вам ад нас гарбуз». А падчас адметнага абрадавага этапу «зборы жаніха» надзвычай важна было яго на «кораб з зернем» пасадзіць, што не было выпадковым. Пра гэта сведчаць выказаныя сваякамі пажаданні ў яго адрас: «Каб было столькі дзіцянятак, як у корабе зярнятак», «Калі на корабе сядзеў, каб ты грошай многа меў».

Хацелася б звярнуць увагу чытачоў і на цікавыя запісы фальклорны­х матэрыялаў, зробленыя ўраджэнцам вёскі Рудня Жураўлёва Аляксандра­м Цярэшчанка­м, чалавекам, нераўнадуш­ным да сваёй Бацькаўшчы­ны. Напрыклад, паводле яго запісаў, пра такое святое дрэва, як ліпа, гаварылі, што «пад ім аддыхае Божа Мацер, калі спускаецца на зямлю». Калі імкнуліся пасадзіць каля хаты клён, то меркавалі здаўна, што ў ім «хаваюцца душы памерлых продкаў, яны слядзяць за намі і прыяюць нам».

Змешчаныя на старонках кнігі ўспаміны жыхароў пра колішнія абрады, звычаі, песні, замовы, прыказкі і прымаўкі, прыкметы і павер’і, прыпеўкі, апісанні розных міфалагічн­ых з’яў і іншых фальклорны­х жанраў сведчаць пра любоў і павагу да роднай спадчыны, высокае шанаванне і карпатліва­е захаванне мясцовых духоўных набыткаў.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus