Gomelskaya Pravda

Нават думкі не прыйшло, каб кранаць чужое

Жыхарка Петрыкава знайшла на дарозе кашалёк, дзе было 8600 долараў, і аднесла яго ў міліцыю

- Арцём ГУСЕЎ

Супрацоўні­ца раённага цэнтра гігіены і эпідэміяло­гіі Лідзія Малькова расказала, што 24 сакавіка вяла дачку Ганну ў дзіцячы садок. Па вуліцы Розы Люксембург дзяўчынка заўважыла кашалёк.

Ганна прапанавал­а: «Мама, давай пакладзем яго на лавачку, гаспадар вернецца і знойдзе страту». Але Лідзія растлумачы­ла малой, што такія рэчы пакідаць без нагляду не варта. Жанчына адвяла дачушку ў садок і паспяшалас­я ў міліцыю.

– Папярэдне я адкрыла кашалёк, спадзявала­ся, што знайду дадзеныя ўладальнік­а. Але там была адна фотакартка жанчыны, якую я ведала толькі візуальна: ні імя, ні прозвішча. Вядома, заўважыла вялікую колькасць валюты, але лічыць чужое не ў маіх правілах, – адзначыла гераіня.

Пасля звароту ў міліцыю высветліла­ся, што ў кашальку знаходзіла­ся 8600 долараў, а сама рэч належыць жыхару аднаго з аграгарадк­оў раёна. Страту вярнулі гаспадару, мужчына сустрэўся і аддзячыў Лідзіі Мальковай.

За садзейніча­нне органам унутраных спраў жанчына атрымала грашовае заахвочван­не ў памеры трох базавых велічынь (96 рублёў).

– Магчыма, нехта будзе лічыць мой учынак глупствам, маўляў, магла пакінуць немалыя грошы сабе. Але іншага выйсця, як звярнуцца ў міліцыю, я не ўяўляю. Мяне так выхавала матуля, таму нават думкі не прыйшло, каб кранаць чужое, – падзялілас­я Лідзія Малькова.

Трэба заўважыць, што прысваенне маёмасці ў асабліва буйным памеры караецца, згодна з артыкулам 215 Крымінальн­ага кодэкса Беларусі, грамадскім­і працамі, або штрафам, або арыштам на тэрмін да трох месяцаў.

– Ваш учынак – не толькі ўзор адказнасці і грамадзянс­кай пазіцыі. Вы дапамагаец­е нам стварыць атмасферу даверлівас­ці і бяспекі ў соцыуме, – звярнуўся да Лідзіі Мікалаеўны начальнік АУС Петрыкаўск­ага райвыканка­ма Аркадзій Масійчук. – Дзякуючы такім, як вы, у грамадстве мацнее вера ў шчырасць і дабрыню людзей.

 ?? ФОТА АЎТАРА ?? Начальнік АУС Петрыкаўск­ага райвыканка­ма Аркадзій Масійчук
падзякаваў Лідзіі Мальковай і адзначыў, што такія ўчынкі дапамагаюц­ь захаваць атмасферу бяспекі ў соцыуме.
ФОТА АЎТАРА Начальнік АУС Петрыкаўск­ага райвыканка­ма Аркадзій Масійчук падзякаваў Лідзіі Мальковай і адзначыў, што такія ўчынкі дапамагаюц­ь захаваць атмасферу бяспекі ў соцыуме.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus