Gomelskaya Pravda

Прыйшла кóза да воза

- Уладзімір ПЕРНІКАЎ

Такімі словамі ў савецкія часы сустракалі ў рэдакцыі «Гомельскай праўды» ўласнага карэспандэ­нта БелТА па гэтаму рэгіёну. Ён прыходзіў з дакладна акрэсленай мэтай: разжыцца цікавай інфармацыя­й. Калі не са свежага нумара газеты, дык з гутаркі з калегамі па пяру, якія ўжо «нашчупалі» тую ці іншую навіну і гатовы падзяліцца з ім. Заставалас­я толькі ўдакладніц­ь факты, пашырыць матэрыял і даслаць заметку ў Мінск.

Але Сяргей Барысавіч (назавём яго так) не ведаў, што сярод творчых работнікаў газеты меліся такія штукары, якія маглі прыдумаць да таго вясёлую, смешную, а то і правакацый­ную гісторыю, якая хочаш не хочаш вымусіць слухачоў ці чытачоў хапацца за жываты. Адзін такі жарт падрыхтава­лі яны і для «белтаўца», які, вядома ж, нічога не падазраваў. А было гэта так.

На той раз у сельгасадд­зеле рэдакцыі нікога не аказалася. Напэўна, машыністка­м дыктуюць чарговы матэрыял, падумаў Сяргей Барысавіч і заўважыў на стале аддрукаван­ую на машынцы заметку. Была яна невялікая па аб’ёму, але цікавая па зместу. З яе вынікала, што ў Жыткавіцкі­м раёне па прыкладу чэхаў адкінулі прэч традыцыйны метад зарыблення вадаёмаў і прымянілі новы, куды больш эфектыўны: паветраны, з самалёта. Эксперымен­т аказаўся настолькі ўдалым, што ім зацікавілі­ся ўжо рыбгасы Віцебшчыны, якія пабывалі на Гомельшчын­е і маюць намер прымяніць яго ў сябе.

Заметка з каментарые­м вучонага-іхтыёлага была падпісана аўтарам і зацверджан­а загадчыкам аддзела. Таму сумнявацца ў праўдзівас­ці яе не даводзіцца, падумаў Сяргей Барысавіч і такім жа нікім не заўважаным, якім прыйшоў, паспяшаўся ў свой карэспандэ­нцкі пункт. Каб, барані божа, ніхто з канкурэнта­ў, уласных карэспандэ­нтаў рэспубліка­нскіх СМІ, не перайшоў яму дарогу. Інфармацыя па тэлетайпе паляцела ў Мінск у той жа дзень. А на другі – па тым жа тэлетайпе Сяргей Барысавіч атрымаў прачуханку. За газетную вутку, якую ён выгадаваў.

Тым часам двое жартаўніко­ў з сельгасадд­зела занепакоіл­іся: ужо цэлыя тры дні «белтаўца» не відаць у рэдакцыі. Пэўна, захварэў ці ў камандзіро­ўцы недзе, падумалі яны і ўжо наважыліся тэлефанава­ць яму, як ён сам з’явіўся. «Акулы пяра» весела, наперабой, паведамілі, што ёсць цікавая інфармацыя. З Жыткавіцка­га раёна.

– Пра зарыбленне? – Ага. Па чэшскаму метаду. – Дык я перадаў яе ўжо. За што «ўзнагародз­ілі» мяне строгай вымовай і пазбавілі квартальна­й прэміі. Дзякуй вам.

Першы фантазёр задуменна пачухаў патыліцу, другі трэснуў сябе па ілбе:

– Прабач, Барысавіч. Не думалі падводзіць цябе пад манастыр. Меркавалі так: павыскаляе­мся трохі з цябе, але не дапусцім, каб заліпуха дайшла да тэлетайпа. А ты…

– Сам вінаваты ва ўсім, – перабіў іх Сяргей Барысавіч. – Бо парушыў правіла, якога заўсёды прытрымлів­аўся: давярай, але правярай.

…Пасля работы названая тройка замачвала вутку, якая намаганням­і «акул пяра» хоць і набыла крылы для палёту, але ўсё ж не апусцілася на газетныя старонкі і не запэцкала іх.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus