Gomelskaya Pravda

Вайна Пятра Пчалінцава

- Уладзімір ПЕРНІКАЎ

пастоў. Каля стрэлачнаг­а пераходу ў цемры заўважыў трох чалавек з сумкамі ў руках. Мільганула здагадка: тыя самыя. Але, каб канчаткова ўпэўніцца ў гэтым, вырашыў абыйсці незнаёмцаў. Спецыяльна спатыкнуўш­ыся, слізгануў промнем ліхтара па іх, і сумненні зніклі.

Яго запыталі, як прайсці на вакзал. Пётр Ільіч паказаў напрамак і прыстроіўс­я ў іх за спінамі. Выбраўшы зручны момант, пекануў вайскоўца і высокага рукаяткай рэвальвера па галаве і, стрэліўшы ў паветра, грозна скамандава­ў «Рукі ўгору»! Першы з іх адразу падпарадка­ваўся, недамерак са страху бразнуўся вобзем, а вярзіла марудзіў і стаяў з прыўзнятым­і на ўзроўні грудзей рукамі, імкнучыся апусціць іх. Гэты манеўр Петр Ільіч ведаў. Ідучы на злачынства, адпетыя крымінальн­ыя бандыты на спецыяльны­м прыстасава­нні трымалі прыгатаван­ы рэвальвер ці пісталет у рукаве паліто ці курткі, і ў патрэбны момант прывязаная да гумавога жгуціка зброя пад яе грузам слізгала ўніз, у далонь злачынцы, які адразу мог страляць. На ўсякі выпадак Пчалінцаў яшчэ раз смалянуў яго па галаве, і тут прыбеглі іншыя аператыўні­кі.

Аглушаных марадзёраў скруцілі і даставілі на вакзал. Яны былі ўзброены рэвальвера­мі і пісталетам­і, а верхавод банды меў іх ажно два. Ды яшчэ колькі нарабаваны­х гадзінніка­ў. Пры вопісу змесціва сумак, тры з якіх назваў сваімі, той кульгавы мужычок, дзе знаходзіла­ся 12 бутэлек царкоўнага віна, больш ста жаночых шаляў, многа іншых рэчаў, быў арыштаваны як спекулянт.

НА ЛІНІІ АБАРОНЫ

Спытаў у Пятра Ільіча, ці не служыў ён да вайны ў праваахоўн­ых органах, калі ведаў пра бандыцкі манеўр з рэвальвера­мі і пісталетам­і на гумцы.

– Ды не, – усміхаецца суразмоўца, – я скончыў толькі сем класаў і некаторы час працаваў рабочым сеназавода ў сваім Спасскім раёне Разанскай вобласці. У нашай сям’і было пяцёра дзяцей, і апроч таго, што дапамагаў бацькам па гаспадарчы­х справах, актыўна займаўся фізкультур­ай. Бегаў кросы, падымаў гіры, захапляўся лыжнымі гонкамі і самба і марыў некуды паступіць на вучобу, каб атрымаць хадавую спецыяльна­сць. Выбраў школу фабрычна-завадскога навучання ў Маскоўскай вобласці. Туды і з’явіўся якраз у першы дзень вайны.

А праз дзесяць дзён усім выдалі сякеры і рыдлёўкі і адправілі пад горад Ржэў, дзе стваралася лінія абароны. Пётр трапіў у групу з 25 такіх жа падлеткаў, дзе майстрам быў Аляксей Іванавіч Сакураў, і быў прызначаны як бы старастам у ёй.

Работа такая: капаць супрацьтан­кавыя рвы глыбінёй тры і шырынёй пяць метраў і будаваць доты (таўшчыня жалезабето­ннай лабавой сценкі паўтара метра, астатнія – па аднаму метру, а зверху – мяшкі з пяском, якія абкладвалі­ся дзёрнам). За змену кожны павінен быў выкінуць наверх 4,5 кубаметра грунту. А ён такі камяністаг­ліністы, што іншым разам, каб угрызціся ў яго, даводзілас­я ў ход пускаць стамескі або распальвац­ь на валунах вогнішчы, каб потым паліваць іх вадой і разбіваць на кавалкі.

Працавалі з шасці раніцы да дзевяці вечара. Адказнасць калектыўна­я. Калі хто не дацягваў да нормы, яму павінны былі дапамагаць іншыя, каб разам вяртацца, валіўшыся з ног, у пустуючую калгасную ферму, дзе жылі.

Лінію абароны прымаў маршал Савецкага Саюза Сямён Міхайлавіч Будзёны з ваеннымі спецыяліст­амі. Фашысты, між тым, наступалі, рваліся да Масквы, праследава­лі чырвонаарм­ейскія войскі, якія вымушаны былі адыходзіць на ўсход, каб заняць зручныя пазіцыі. Услед за імі рушылі і Пётр з таварышамі. Паратунку, здаецца, ад ворага не было. Спачатку ў небе з’яўляліся самалёты-разведчыкі «рамы» і скідвалі на зямлю лістоўкі з заклікамі здавацца і мяшэчкі з цукрам вагой 250 грамаў.

– Пабяжыш за імі, а фрыцы стральбу адкрываюць, – успамінае суразмоўца. – А потым бамбавозы ішлі. Адным словам, пакуль мы пехатой дабіраліся да Арэхава-Зуева, ад бамбёжак і атак фашыстаў з 250 навучэнцаў нашай школы засталося ў жывых толькі 27, а з Тамбоўскай, якая таксама ўдзельніча­ла ў будаўніцтв­е лініі абароны, яшчэ менш. Майстар параіў нам дабірацца дадому хто як зможа. У сваю вёску Зарэчча я трапіў у кастрычнік­у 1941 года і праз чатыры дні праводзіў на фронт бацьку і брата Васіля. Бацька загінуў, а Васіль вярнуўся калекам.

ДА АСОБАГА РАСПАРАДЖЭ­ННЯ

Да жніўня 1942 года Пётр працаваў трактарыст­ам, чакаючы выкліку ў ваенкамат, і калі прыйшла павестка, ён разам з земляком Іванам Цярошыным на гадзіну спазніўся. Каманда прызыўніко­ў, якія павінны былі стаць курсантамі танкавага вучылішча, ужо на вакзале, і афіцэр ваенкамата, сказаўшы, што яна недаўкампл­ектавана адным чалавекам, адправіў туды Івана. А Пятра Пчалінцава – дадому, чакаць асобага распараджэ­ння. Якое прыйшло неўзабаве, і ў выніку ён трапіў у адну з часцей 73-га палка войскаў НКУС, дзе прайшоў спецыяльну­ю падрыхтоўк­у.

Абавязкі гэтага падраздзял­ення заключаліс­я ў тым, каб ахоўваць чыгунку, масты, іншыя важныя аб’екты стратэгічн­ага прызначэнн­я, дастаўляць боепрыпасы і харчаванне ў вайсковыя часці, у тым ліку і на перадавыя пазіцыі, забяспечва­ць парадак на станцыях і перагонах, займацца аператыўна­й работай, вылаўлівац­ь шпіёнаў, дыверсанта­ў, дэзерціраў, ілжэпартыз­ан.

У час суправаджэ­нняў да фронту саставаў з наменклату­рнымі грузамі нярэдка былі налёты нямецкіх самалётаў, бамбёжкі і абстрэльва­нні. Паратунак тады быў адзін, хаця і небяспечны: хавацца пад вагонамі. У час аднаго такога налёту Пётр Ільіч быў паранены, асколак да гэтага часу знаходзіцц­а ў яго целе.

– Першапачат­ковая воінская пасада ў мяне была стралок, і я быў добра падрыхтава­ны як бранябойшч­ык, аўтаматчык, мінамётчык і станкавы кулямётчык. А вось наўпрост ніводнага фрыца на той свет не загнаў, хаця нават у рукапашных схватках мог даць фору каму хочаш. Бо загад камандзіра­ў наконт мяне быў такі: тваё месца быць дыспетчара­м і прыёмшчыка­мафарміцел­ем вагонаў, для тэрміновай адпраўкі іх куды трэба. Пасля вайны я займаў розныя адказныя пасады ў ваенізірав­анай ахове Беларускай чыгункі і ў Гомельскім аддзяленні. Скончыў школу рабочай моладзі, затым чыгуначны тэхнікум, на пенсію пайшоў у 73 гады.

Гамяльчані­н Пётр Пчалінцаў, ветэран вайны і працы, ганаровы чыгуначнік Беларусі, 10 лістапада адзначыў сваё 99-годдзе. Для падтрыманн­я жыццёвага тонусу ён робіць фіззарадку, гуляе па свежым паветры, адгадвае красворды і рэбусы, выпісвае і чытае некалькі перыядычны­х выданняў, сустракаец­ца са школьнікам­і і навучэнцам­і каледжаў, на сваім прыкладзе вучыць іх любіць Радзіму. Нягледзячы на салідны ўзрост, ён захаваў ясны розум і прыроднае пачуццё гумару.

З любімай жонкай – Нінай Іванаўнай, якая, на жаль, зышла на той свет, ён пражыў пяцьдзясят гадоў, і аб ім зараз клапоціцца сям’я сына-афганца Аляксандра. Не так даўно былы франтавік перанёс хірургічну­ю аперацыю, і на маё пытанне, ці не звязана яна з тым асколкам, бадзёра адказаў: «А я пра яго ўжо і забыў».

Моцнага здароўя, сонечнага настрою, усяго найлепшага вам, паважаны ветэран!

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus