Gomelskaya Pravda

Асенняе святло

Віктар ЯРАЦ

-

З баямі, з болем

прабівалас­я святло І ў мой надрэчны – у шрамах вечнасці –

пасёлак.

Падмёрзлы вецер

мёў сваім крылом Апошнюю лістоту

золкіх голек. І ў хатах, пацішэлых за вайну, Дзе галасоў паменела намнога, Журботаю іконы ахінуў

Сум белых ручнікоў,

маўклівей Бога.

Сатканае на кроснах палатно Пад нізкай столлю

ў зімах даваенных Было ў час ліхалецця заадно З людской надзеяй

у сасновых сценах. Марыя з немаўлятка­м

на руках, І ўсе на абразах святыя лікі Прарочылі нялёгкі ў свеце шлях Да Перамогі, а таму – Вялікі.

І ўзор чырвоных кветак,

нібы кроў,

Што праз бінты

прасочваец­ца з раны, На ручніках

пад сцюжны гул вятроў Грэў позіркі і ўдоў,

і кожнай рамы. Жылі чаканнем цені ў закутках І трэшчыны ў падлозе –

толькі б зноўку Пачуць цыгаркі незабыты пах, Пра мірнае жыццё

пачуць гаворку.

І з вышыні, дзе колеры нябёсаў Змяняліся ад руху цеплыні, Да берагоў сівых Дняпра, Да пацямнелых плёсаў

Якіх анёлаў галасы плылі? Яны плылі адтуль,

дзе Волга з Донам Павязлі мылі раненым байцам, Адтуль, дзе грузлі

ў чарназёме з коньмі Цяжкіх гарматных

установак колы І ногі грузлі – гірамі свінца.

Адтуль ляцелі

весткі франтавыя Пра гул шырокі

ўгневанных ствалоў, Вячэрнім самалётам,

што не вые І бомбы не скідае агнявыя, На дол дэсанты

сее родных слоў

На стропах

заціхаючых вятроў. Слязой дзіцячай

і жанчын слязой Было абмыта горкае чаканне. Пад скрып цяжкі

драўляных палазоў, Пад скрыгат жорнаў,

ледзьве гляне ранне, Чаканне адплывала, як вясло, Танула, як мірганне

зоркі ў змроку...

І ўсё ж яно жыло. Яно жыло. Прапахлі дымам плёсы і аблокі. Праз шквал агню,

праз кулі і асколкі Салдацкае прабілася святло – На бераг крутабокі!

Ён грэты шынялямі

і бушлатамі. І сэрцамі...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus