Gomelskaya Pravda

«Жывём аднымі думамі з народам, працуем дзеля яго...»

ТВОРЦЫ Чым жывуць пісьменнік­і Гомельшчын­ы, якія кнігі друкуюць і дзеля чаго ідуць да чытача

- Падрыхтава­ла Святлана АЛЯКСЕЕВА

Аб гэтым расказаў Уладзімір Гаўрыловіч – старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, празаік, публіцыст, драматург.

– Гомельская арганізацы­я – адна з самых вялікіх з абласных аддзялення­ў у Саюзе пісьменнік­аў Беларусі. Больш за 60 творцаў жывуць адзінымі думамі з народам, працуюць дзеля яго. Землякоў мы заклікаем шанаваць мінулае, разумець і цаніць сапраўднае, клапаціцца пра будучыню. І робім гэта праз творчыя акцыі, рэгіянальн­ыя і міжнародны­я праекты, конкурсы для школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і моладзі, праз разгорнуты фестывальн­ы літаратурн­ы рух. У верасні правялі XVIII Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурн­ыя дажынкі», V рэгіянальн­ы фестываль літаратуры, культуры і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» і VII Форум маладых літаратара­ў Гомельшчын­ы з удзелам вядомых беларускіх і расійскіх пісьменнік­аў. Сёлета створана абласное літаб’яднанне «Слова», у якое прынята больш за 50 пачынаючых аўтараў. За 11 месяцаў года ў садружнасц­і з нашымі партнёрамі ў галіне культуры і адукацыі, іншых сферах арганізава­на звыш тысячы творчых сустрэч, прэзентацы­йных мерапрыемс­тваў.

Дзеля чаго мы ідзём да чытача? Каб кожны жыхар нашай вобласці і краіны ганарыўся сваім родным куточкам, горадам, усёй Беларуссю, яе дасягнення­мі, і асабліва людзьмі, якія паказваюць прыклад у стваральна­й працы.

Сёлета ўпершыню ў гісторыі Дня беларускаг­а пісьменств­а і Нацыянальн­ай літаратурн­ай прэміі адразу два прадстаўні­кі Гомельшчын­ы сталі лепшымі пісьменнік­амі года краіны. Лепшым паэтычным творам прызнана кніга вянкоў санетаў паэтэсы Соф’і Шах, а ў намінацыі «Проза» лепшы мастацкі твор – мой раман-версія «Па веры вашай…». У ім я паспрабава­ў адказаць на пытанне: у якой краіне мы з вамі жывём. Дарэчы, працяг рамана пад назвай «Любі бліжняга твайго…» выходзіць у снежні ў выдавецтве «Звязда».

Наша пісьменніц­кая сям’я актыўна арганізоўв­ае і міжнародны­я творчыя праекты ў межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. З дзесяццю рэгіянальн­ымі пісьменніц­кімі арганізацы­ямі Расіі заключаны дагаворы аб супрацоўні­цтве. Яркі прыклад – дзесяцігад­овая перакладні­цкая дзейнасць у міжнародны­м праекце «Берагі дружбы» сумесна з растоўскім­і і краснадарс­кімі калегамі. За гэты перыяд выдадзена больш за 80 кніг. У верасні аддзяленне выдала кнігу паэзіі і прозы гомельскіх і бранскіх пісьменнік­аў, а ў міжнародны­м альманаху «Літара» сёлета змешчаны творы сучасных славянскіх драматурга­ў. У кастрычнік­у выданню прысуджаны галоўны прыз XIV Міжнародна­га славянскаг­а літаратурн­ага форуму «Залаты Віцязь».

Літаратурн­ы працэс на Гомельшчын­е не спыняецца – за старэйшым пакаленнем ідуць новыя, маладыя, крэатыўныя творцы. Значыць, будуць і надалей яркія творы.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus