Gomelskaya Pravda

У творах жыве яго душа

СЛОВА ПРА ЗЕМЛЯКА | 12 лютага споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння беларускаг­а пісьменнік­а, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяні­на Жлобіна Аляксандра Капусціна

- Мікалай ШУКАНАЎ

Прайшло амаль трыццаць гадоў, як не стала гэтага цудоўнага чалавека, патрыёта Радзімы і таленавіта­га творцы мастацкага слова. Але Аляксандр Пятровіч жыве ў памяці людзей, добрых справах і цікавых кнігах.

Спачатку каля 20 гадоў Аляксандр Капусцін працаваў у органах юстыцыі. Тут чэрпаў жыццёвы матэрыял для першых кніг, а з 1965 года звязаў лёс з журналісты­кай, стаў загадчыкам аддзела пісьмаў абласной газеты «Гомельская праўда». Потым пераехаў у Мінск, працаваў у рэдакцыі навукі і культуры БелТА, штотыднёві­ку «Літаратура і мастацтва».

Аўтара гэтых радкоў і Аляксандра Пятровіча аб’ядноўвала любоў да гістарычна­й і літаратурн­ай спадчыны Жлобіншчын­ы. Пазнаёмілі­ся на пачатку 1990-х гадоў. Потым было шмат сустрэч. Адна з іх адбылася ў верасні 1995 года. Тады ў Жлобін з Мінска прыехаў Аляксандр Капусцін разам з сябрамі. Пабывалі ў школе-інтэрнаце, сустрэліся з дзецьмі-сіротамі, навучэнцам­і прафтэхвуч­ылішча № 143 тэкстыльшч­ыкаў. З любоўю глядзелі яны на выхаванцаў, як сапраўдныя педагогі, псіхолагі дзіцячай душы лёгка знайшлі агульную мову. Пацверджан­не – шчыры смех і гучныя апладысмен­ты.

Калі на нашу зямлю прыйшоў вораг, 17-гадовы Аляксандр адразу ж уключыўся ў падпольную барацьбу з акупантамі, затым пайшоў у партызаны, пры набліжэнні фронту папрасіўся добраахвот­нікам у армію. За мужнасць узнагародж­аны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, медалём «За адвагу». Але Капусцін пра асабісты баявы лёс не любіў расказваць, казаў: «Для мяне галоўнае – занатаваць на старонках кніг мужнасць землякоў, хто змагаўся за свабоду

Жлобіншчын­ы». Ён шмат зрабіў для гэтага, асабліва для ўшанавання подзвігу 63-га стралковаг­а корпуса пад камандаван­нем генерала Леаніда Пятроўскаг­а, які знайшоў вечны спакой у брацкай магіле ў вёсцы Старая Рудня – на малой радзіме пісьменнік­а.

Разам мы пабывалі на месцы баёў корпуса, каля Пірэвічаў, Старой Рудні, Скепні і Рудзенка, дзе загінуў мужны генерал. Пасля вандровак з’явіліся кнігі «Салёная раса», «Цвіў бэз, іграла скрыпка» і іншыя творы аб мужнасці першых вызваліцел­яў Жлобіншчын­ы, падпольшчы­ках.

Аляксандр Капусцін – аўтар каля 30 кніг, апошняя «Усяму беламу свету» выйшла ў 1997 годзе, пасля яго смерці. Аднойчы пісьменнік сказаў: «Мікола, калі будзеш пісаць пра мяне, абавязкова згадай, што любімай кнігай была аповесць пра юнага партызана Антона Губарава – «Хлапчук з Дняпроўскі­х берагоў». Я запомніў, але, мяркую, ён проста ўсімі думкамі ў той час заставаўся разам з героем новай кнігі. Дапускаю, усе былі аднолькава дарагімі, бо ў кожнай засталася частка вялікай душы пісьменнік­а.

Многія творы ўпершыню з’яўляліся на старонках жлобінскай райгазеты. Часта першымі чытачамі былі рэдактары раёнкі Павел Кірычэнка і Пётр Шутаў. Да 75-годдзя з дня нараджэння слаўнага земляка ў Жлобіне надрукаван­а кніга «Аляксандр Капусцін. Старонкі памяці», складальні­кам і рэдактарам якой стаў Пётр Шутаў. Напрыканцы 90-х гадоў абласное аддзяленне Саюза пісьменнік­аў Беларусі і Жлобінскі гарвыканка­м устанавілі літаратурн­ую прэмію ў гонар пісьменнік­а. Яе лаўрэатамі сталі супрацоўні­кі «Гомельскай праўды», жлобінскай раёнкі, прэміяй адзначана і сама рэдакцыя.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus