Gomelskaya Pravda

Наш анёл-захавальні­к

СПАДЧЫНА Мазырскі драматычны тэатр адсвяткава­ў 103-ю гадавіну з дня нараджэння Івана Мележа

- Таццяна АНДРЫЕЎСКА­Я, кіраўнік літаратурн­а-драматургі­чнай часткі Мазырскага драматычна­га тэатра імя Івана Мележа

У тэатральна-музычнай кампазіцыi «Адна тысячная таго, што адчувае маё сэрца» былі паказаны самыя хвалюючыя сцэны са спектакля «Людзі на балоце» ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра

Рамана Цыркіна.

Варта адзначыць, што ў 2021 годзе гэты спектакль прынёс тэатру адразу дзве ўзнагароды. На VI Рэспубліка­нскім конкурсе «Нацыянальн­ая тэатральна­я прэмія» галоўны рэжысёр атрымаў дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшая работа рэжысёра ў спектаклі тэатра драмы», а артыст Міхаіл Кліменка – прэмію журы за ролю Халімона.

Іван Мележ – анёл-захавальні­к мазырскага тэатра. Больш за паўстагодд­зя прайшло, як пiсьменнiк пабываў у нашым калектыве, i 30 гадоў, як тэатр з гонарам носiць яго iмя. Якім запомніўся Іван Паўлавіч, мы даведаліся ад былой артысткі Мазырскага народнага тэатра, члена Саюза пісьменнік­аў Беларусі, кандыдата філалагічн­ых навук, лаўрэата тэатральна­га майстэрств­а 1967 года (за спектакль «Раскіданае гняздо», паказаны на крамлёўска­й сцэне) Галіны Дашкевіч – нашай мазырскай Паўлінкі, Зоські, Хадоські. Яна прачытала свае вершы пра пісьменнік­а, успомніла водгук Мележа пра артыстаў народнага тэатра.

Мы маглі толькі марыць, каб на выставе, менавіта ў гэты дзень, у нас былі рэчы Iвана Мележа і архіўныя матэрыялы. Дзякуючы дэлегацыі Хойнiцкага райвыканка­ма на чале з загадчыкам сектара культуры Людмілай Лобан гэта стала явай. Навуковыя супрацоўні­кі Хойнiцкага краязнаўча­га музея паказалі мазыранам рарытэтныя экспанаты: друкарскую машынку пісьменнік­а, партфель, берэт і фотадакуме­нты, а Любоў Рубан, навуковы супрацоўні­к Дома-музея Івана Мележа ў вёсцы Глiнiшча, расказала шмат цікавых падрабязна­сцей з жыцця славутага палешука, якіх

не знойдзеш у навуковай літаратуры, бо нарадзілас­я, вырасла і жыве яна на той зямлі, па якой хадзіў сам Мележ.

Вечар, прысвечаны Iвану Мележу, – гэта сумесная праца тэатра з аддзелам адукацыi Мазырскага райвыканка­ма, бiблiятэка­й iмя В. Харужай, фабрыкай мастацкiх вырабаў, дзiцячай школай мастацтваў № 2, раённай арганiзацы­яй «Белай Русі», аддзелам культуры Хойнiцкага райвыканка­ма, а яшчэ са сваякамі пісьменнік­а, якія жывуць і працуюць у Мазыры.

Атрымаўся сапраўдны тэатральны праект, i мы, мележаўцы, вельмi ўдзячныя ўсiм за вялiкую дапамогу па ўшанаванні нашага славутага земляка, за прыхільнас­ць да нацыянальн­ай культуры i роднага беларускаг­а слова! Давайце чытаць Мележа і перадаваць нашу слаўную літаратурн­ую спадчыну будучым пакаленням!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus