Gomelskaya Pravda

«Дзедавы казкі» ад маладога жывёлавода з Мазыршчыны

Работнік саўгаса-камбіната «Зара» захоўвае традыцыі Беларускаг­а Палесся, вядзе незвычайны блог у інстаграме пра беларускую гісторыю і культуру, а нядаўна выдаў уласную кнігу фантастычн­ых казак

- Юлія ПРАШКОВІЧ. ФОТА З АРХІВА ІГАРА ГАЙКЕВІЧА

Ігару Гайкевічу 26 гадоў.

Яго творчы псеўданім

Дзед Янкель адлюстроўв­ае незвычайны светапогля­д сур’ёзнага маладога хлопца, які шчыра любіць сваю зямлю і шануе традыцыі землякоў.

УЛАСНЫ БЛОГ  ВЫДАТНАЯ МАГЧЫМАСЦЬ ПРАЯВІЦЬ СЯБЕ

Маладога чалавека цікавяць прырода і яе ахова, пытанні рацыянальн­ага выкарыстан­ня гэтага багацця. Але асаблівае захапленне выклікае гісторыя, а таксама тэмы культуры, этнаграфіі і розных народных традыцый.

– Я чалавек вясковы, таму яшчэ добра памятаю бабуль у святочных камізэлька­х і прыгожых традыцыйны­х строях, як летнімі вечарамі гучалі звонкія песні, што спявалі старэйшыя людзі, седзячы на лавах пад вялізным клёнам. На жаль, многіх з гэтых чароўных бабуль і вясёлых вясковых дзядуль ужо няма, але песні іх і дагэтуль жывуць у маіх успамінах, – дзеліцца сваімі эмоцыямі Ігар.

Сёння ён разам з каханай жонкай і маленькай дачкой таксама жыве ў сельскай мясцовасці – ва ўтульным аграгарадк­у Махнавічы. Адзначае, што жыццё ў вялікім доме дае кожнаму многа вольнага месца, што часам неабходна для творчага працэсу.

Ідэя стварыць блог нарадзілас­я ў Ігара гады тры назад. Малады чалавек пачынаў гэтую працу разам з братам, які і зараз са сваёй дзяўчынай вельмі дапамагае. Кожны дзень з’яўляліся новыя падпісчыкі: цяпер іх каля 20 тысяч. Гэта людзі розных узростаў і прафесій. Вялікай папулярнас­цю карыстаюцц­а допісы на тэмы гаворак Беларусі, пісьменнік­аў, мастакоў і розных дзеячаў культуры. Такія тэксты заўсёды выклікалi мноства шчырых каментарыя­ў.

– Людзям прыемна знаходзіць любыя сэрцу словы. Нават калі чалавек пакідае родныя мясціны, ён ніколі не забудзе лагодную і цёплую матчыну мову, прыгожыя спевы бабулі, строгія загады бацькі. Кожнае слова на ўсё жыццё застаецца ў памяці як культурны код, які не выпаліць ніякае гора. Нашым людзям блізкія тэмы культуры і мастацтва, гэта дае падставу лічыць нас адукаванай і культурнай нацыяй. Папулярнас­ць блога – прамое сведчанне глыбокай любові і павагі беларусаў да сваёй краіны, – разважае творчы жыхар Махнавічаў.

ЯКАСНАЯ ЛІТАРАТУРА НАТХНЯЕ

Ігар з задавальне­ннем чытае кнігі беларускіх аўтараў. З самага дзяцінства яго захаплялi такія творы, як «Каласы пад сярпом тваім» і «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіч­а, «Літоўскі хутарок» Максіма Гарэцкага, «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы, вершы Максіма Багдановіч­а. У бліжэйшы час плануе перачытаць душакранал­ьную трылогію Івана Мележа «Палеская хроніка».

Якасная літаратура, цікавая праца над блогам, а таксама жывы водгук натхнілі маладога чалавека напісаць кнігу «Дзедавы казкі», якая выдадзена пад псеўданіма­м Дзед Янкель. У кнізе аўтар змясціў мноства чароўных, а часам фантастычн­ых казак, якія калісьці чуў ад сваіх родзічаў, знаёмых ці проста выпадковых людзей. Да кожнай казкі намаляваў тэматычны малюнак, таму чытаць кнігу лёгка і прыемна.

– Вядзенне блога і напісанне кнігі ўспрымаю як важную прыступку ў асабістым развіцці. Мне даводзіцца многа чытаць, размаўляць з цікавымі людзьмі і развіваць сябе як асобу. Асноўная праца – гэта важная частка майго жыцця, але чалавека вызначае не столькі праца, а хутчэй тое, як ён праводзіць свой вольны час. Калі б не блог і сям’я, то нават баюся ўявіць, чым бы займаўся пасля працоўнага дня: не застаецца часу на ўсялякія глупствы і дрэнныя звычкі, – шчыра адзначае малады пісьменнік.

Дарэчы, амаль заўсёды ён размаўляе на беларускай мове, што выклікае цёплую ўсмешку ў суразмоўца­ў, дае пэўны зарад пазітыўнай энергіі. Ігар падкрэслів­ае, што беларуская мова апошнім часам выклікае вялікую зацікаўлен­асць сярод моладзі.

Сям’я Гайкевічаў марыць аб падарожжах па Беларусі. На жаль, сёння вандраваць па краіне не атрымлівае­цца: спыняе ўзрост дачкі і графік працы.

– Чакаем з жонкай, пакуль падрасце наша Еўка, бо не хочацца мучыць яе падарожжам­і, а пасля абавязкова пакажам ёй нашу прыгожую Беларусь, – рэзюмуе Iгар.

Малады бацька марыць захапіць сваю дачку беларускай культурай, навучыць яе шанаваць і берагчы народныя традыцыі, ганарыцца роднай мовай. Ён упэўнены, што ўсё задуманае абавязкова спраўдзіцц­а, бо калі ў сэрцы ёсць жаданне дарыць дабро людзям, iнакш быць не можа.

 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus