Ivatsevitski Vesnik

Новыя гарызонты МТК «Глінная»

- Малады спецыяліст Алена Грыгаровіч цяпер выконвае абавязкі загадчыцы МТК.

Заканчэнне.

Пачатак на 1-й стар.

– Будоўля з размахам, а дзе ўзялі сродкі? – цікаўлюся.

– Па дзяржаўнай праграме рэканструк­цыі і будаўніцтв­е малочнатав­арных ферм з абласнога бюджэту нам выдзелілі 3 млн 500 тыс. рублёў, 2 млн 500 тыс. рублёў – крэдыт ААТ «АСБ Беларусбан­к», 1 млн рублёў – уласныя сродкі. Будаўнічыя работы выконваюць спецыяліст­ы УП «Івацэвіцка­я ПМК-18», абсталяван­не куплялі праз «Прамагралі­зінг», усю падсыпку рабілі сваёй тэхнікай. У цэлым на будаўніцтв­а і рэканструк­цыю спатрэбіцц­а 8 млн рублёў.

У двух новых кароўніках будзе ўтрымлівац­ца па 480 кароў. Адпрацуецц­а тэхналогія ў іншых памяшкання­х для маладняку – цэху раздою цялушак, цэху сухастою... У выніку атрымаецца замкнуты цыкл. Цялушка тут народзіцца і з часам стане малочнай каровай.

Дарэчы, каб захоўвалас­я тэхналогія, кармоў у гаспадарцы сёлета нарыхтавал­і: 17,5 тыс. тон сіласу і 19,5 тыс. тон сенажу – 37,6 кармавых адзінак на ўмоўную галаву. На раздачы кармоў працуе вопытны і адказны механізата­р Сяргей Шаўчук.

З гонарам паказваў Дзмітрый Мікалаевіч памяшканне новай даільнай залы. Яно прасторнае, светлае, чыстае.

– У новай даільнай зале будзе даіцца адначасова 40 кароў. У той, маленькай на 10 кароў, магчыма, будуць раздойвацц­а першацёлкі. Магутнасць гэтай жа залы – 960 галоў.

Паклапаціл­іся аб умовах абслугоўва­ння жывёлы. На шыі ў кожнай каровы ёсць чып, па якім будзе вызначацца падчас дойкі, колькі якая карова дае малака. Паклапаціл­іся і аб зручных умовах для працы даярак – падлога з падагрэвам, ёсць памяшканні для мыцця сурвэтак, рабочага адзення, сушылка, пакой для прыёму ежы, для захоўвання пральных сродкаў, санвузлы з душам асобна для мужчын і жанчын. Тут ёсць памяшканні для стварэння добрых умоў

Па-гаспадарск­у працуе Сяргей Шаўчук. Даільная зала праз акно аператарск­ай.

для работы зоаветэрын­арнай службы, лабараторы­і малака – словам, па ўсім відаць, што сродкі, затрачаныя на будаўніцтв­а, акупяцца з часам з лішкам. А пакуль тут ажыццяўляе­цца пераходны працэс – будаўніцтв­а ў адным памяшканні ідзе, у другім ідзе наладка і аснашчэнне абсталяван­нем, у трэцім – ужо спрабуюць весці дойку ў новых умовах…

Аб умовах працы пагутарылі з калектывам малочнатав­арнага комплексу: даяркамі Галінай Ярутай, Таццянай Ардуханян, якую павіншаваў з днём нараджэння дырэктар падчас сустрэчы, слесарам Віталіем Аўрусевіча­м, тэхнiкам Інай Палупенка, галоўным ветурачом гаспа

даркі Галінай Турач, асемянатар­ам Валянцінай Аўрусевіч.

– Пачынаць складана заўсёды. Але праз паўгода прыязджайц­е – убачыце іншую карціну, – казала тэхнік Іна Палупенка, да якой падышоў практыкант Пінскага каледжа.

– Работы яшчэ мнагавата. 42 чалавекі тут працуе, – дадала выконваюча­я абавязкі загадчыцы МТК малады спецыяліст Алена Грыгаровіч. – Этап настройкі, прывучаем кароў, наладжваем тэхналогію – гэта няпроста, але потым будзе лягчэй.

– І кветкі пасадзім, будзе ў нас тут прыгожа, – на развітанне казалі жанчыны.

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus