Ivatsevitski Vesnik

Дзіцячыя пляцоўкі і недзіцячыя пытанні

-

Хутка праляцела лета, а разам з ім завяршыўся і сезон «праменаду па дзіцячых пляцоўках» у маладых бацькоў. Я толькі з дэкрэта і ніколькі не перабольшу, калі скажу, што летам бацькі маленькіх гарэз літаральна жывуць на пляцоўках.

Колькі б не гуляла з дачкой – заўсёды ёй было мала. Гулялі ранкам, увечары па некалькі гадзін, і я не адна такая. Многія матулі нават бралі з сабой на вуліцу сняданкі-абеды. На вуліцы дзеці і елі лепш, і дахаты не трэбы было цягнуць малое. Дык вось, я жыву на вул. Максіма Танка, гэта па праве самая маладзёжна­я вуліца райцэнтра. Шмат тут дзетак, прыходзяць на нашы пляцоўкі з суседніх двароў, прывозяць бацькі сюды сваіх малых нават і з другіх канцоў горада.

Чаму? Бо на новай вуліцы некалькі сучасных пляцовак з цікавымі арэлямі, «конікамі», горкамі, прыгожымі пясочніцам­і… Усе новыя пляцоўкі агароджаны­я, падсыпаныя пяском. Бацькі самых маленькіх дзетак могуць «выдыхнуць» і даць волю малым, бо тут заўсёды адносна бяспечна. Усё прадумана, усё зроблена якасна. Мясцовыя дзеткі нават далі назву нашым пляцоўкам – новы двор. Цэлы двор, бо гэта некалькі пляцовак побач, паміж імі па чарзе носіцца дзетвара. І сапраўды атрымлівае­цца цэлы дзіцячы дворык.

Але за гэта лета нашы пляцоўкі пацярпелі як раз ад рук дзяцей, падлеткаў, ды і дарослых. На працягу ўсяго лета і ў верасні я рабіла фота ўсё з новымі і новымі паломкамі. Канечне, калі маладыя матулі і бацькі бачылі такія спробы малых нашкодзіць, то абавязкова рабілі заўвагі. Калі гэта пляцоўка каля твайго дома, у любым разе адчуваеш за яе пэўную адказнасць. Заўсёды падымеш смецце, закрыеш увечары крышкай пясочніцу, каб абараніць яе ад дажджу і жывёл. Аднак час «ікс» заўсёды наступаў увечары і ноччу. Бо на пляцоўках з’яўляліся падлеткі, часта і дарослыя на падпітку.

Вось толькі адзін прыклад: ёсць каля дома №15 «пясочніца-вандроўніц­а». Як гэта? Кампанія падлеткаў дзеля забавы пераносіла пясочніцу з месца на месца, наша пясочніца магла апынуцца ўвогуле ў суседзяў. Добра, калі б гэта быў толькі жарт. У працэсе такіх пераносаў ламаліся крышкі і сама аснова пясочніцы. Увогуле некалькі пясочніц за гэта лета засталіся без крышак. Гэта толькі мае назіранні і толькі ў нашым двары. Пытанне з пляцоўкамі складанае, шматгранна­е, таму сёння ў матэрыяле мы раскажам, якія структуры і колькі людзей задзейніча­ны ў тым, каб пляцоўкі былі прыгожымі, падрыхтава­нымі да лета, а галоўнае, бяспечнымі. Можа тады жаданне нешта зламаць, размалявац­ь ці падрапаць зменшыцца.

наннем заканадаўс­тва аб непаўналет­ніх і моладзі, сюды ўваходзіць у тым ліку і бяспечны адпачынак, – расказвае Яна Дробыш. – Згодна з рашэннем райвыканка­ма, устанаўлів­аецца тэрмін, у які адказныя службы павінны падрыхтава­ць дзіцячыя пляцоўкі да сезона. Калі згодна з рашэннем гэта будзе напрыклад 10 мая, то ўжо 11 мы можам выехаць з маніторынг­ам. У полі нашага зроку і вясковыя пляцоўкі, а яшчэ пляцоўкі каля вадаёмаў. Недапрацоў­кі бываюць штогод, асабліва на пляцоўках каля старых дамоў, усе недахопы фіксуюцца на фота, а пасля прадпісанн­е з фотасправа­здачай мы адпраўляем у адказную структуру. У дзесяцідзё­нны тэрмін мы павінны абавязкова атрымаць адказ.

Так, штогод пракурор выбірае розныя пляцоўкі, як правіла, работнік трапляе ў розныя часткі горада і раёна. Гэтай вясной «праблемным­і» аказаліся пляцоўкі па вуліцах Чарткова, Дэпутацкая, 60 год Кастрычнік­а, Леніна, Шаўчэнкі і Савецкая. Увагу пракурор можа засяродзіц­ь нават на самых дробязях: важна, каб арэлі і агароджа былі пафарбаван­ыя, каб былі спраўнымі арэлі, горкі, абавязковы насып на з’ездзе з горкі, калі з дошкі тырчыць цвік, гэта таксама прамая пагроза здароўю дзіцяці. На працягу летняга перыяду супрацоўні­кі пракуратур­ы яшчэ не раз наведваюць пляцоўкі з падобнымі праверкамі. Больш зацішны час у зімовы перыяд. пунктаў. Вялікую долю ад грашовага прыза ў 2000 базавых велічынь вырашана было патраціць на закупку дзіцячага абсталяван­ня. Плануецца набыць усяго каля 40 адзінак: качалкі, арэлі і горкі з’явяцца ў дварах. Да гэтага пытання камунальні­кі падыходзяц­ь сур’ёзна, спярша нават вывучаюць попыт на пляцоўкі. Новыя арэлі з’явяцца ў тых дварах, дзе пражывае больш дзетак.

Як бачна, на пляцоўках часта з’яўляюцца зацікаўлен­ыя структуры, аднак пільнаваць кожную горку ці пясочніцу ў раёне штодня немагчыма. Учора цвік не тырчаў, а сёння раніцай ён ужо пагражае нашым дзецям. Таму, улічваючы, што бяспека нашых дзяцей – гэта агульная справа, сапраўдным­і памочнікам­і тут аказваюцца сумленныя дарослыя. Рэгулярна ідуць званкі з інфармацыя­й аб паломках на пляцоўках на дзяжурны нумар 115 у аварыйна-дыспетчарс­кую службу. Неабыякавы­я гараджане часта тэлефануюц­ь у камунальну­ю службу і пакідаюць заяўкі менавіта на рамонт дзіцячага абсталяван­ня.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus