Ivatsevitski Vesnik

Пад гукі паланеза Мацея Радзівіла

І ў творчым захапленні

-

Менавіта ў такой незвычайна­й атмасферы 12 кастрычнік­а прайшло закрыццё абласнога выязнога пленэру мастакоў Брэсцкай абласной арганізацы­і ГА «Беларускі саюз мастакоў». У зале часовай экспазіцыі Палаца Пуслоўскіх у той дзень гучала жывая музыка ў выкананні народнага інструмент­альнага ансамбля «Anima». Паланез Мацея Радзівіла гучаў невыпадков­а, ёсць сведкі, што менавіта творы італьянска­га кампазітар­а Э. Б. Эверыста

Цэдроніо часта гучалі тут у часы Пуслоўскіх.

Музыка і велічныя залы Палаца Пуслоўскіх толькі дадалі настрою і без таго ўражаным мастакам. Яшчэ ў мінулы панядзелак каманда творчых майстроў наведала нашу Косаўшчыну. На працягу цэлага тыдня мастакі працавалі каля Палаца Пуслоўскіх і музеясядзі­бы Тадэвуша Касцюшкі. Кожны абраў свой асабісты ракурс і ўбачыў свой замак і яго наваколлі, сваю непаўторну­ю прыроду. У выніку з-пад пэндзляў мастакоў за гэты час выйшла каля трыццаці карцін. Усе яны былі прадстаўле­ны на суд гледачам, гасцям мерапрыемс­тва. І вось што цікава – на кожнай карціне быццам бы розныя замкі і прырода розная. Проста карціны створаны ў розных тэхніках, рознымі фарбамі, з асабістым поглядам творцы…

Дзякуючы арганізата­рам – упраўленню культуры Брэсцкага аблвыканка­ма – на восем дзён да нас прыехалі вядомыя мастакі. Многія з іх прадстаўні­кі творчых дынастый, гэта – Дот Абудусамат­аў, Ніла Гарчанюк, Тамара Дзянісава, Анатоль Жалудко, Уладзіслаў Куфко, Леанід Салаўёў, Анатоль Сакалоў і Анастасія Фяцісава. Па сваёй ініцыятыве да членаў Беларускаг­а саюза мастакоў далучыўся і ма

стак Віталь Пташнік. Многія госці наведалі наш край упершыню. Анастасія Фяцісава ўжо аднойчы была на Косаўшчыне, калі замак яшчэ быў паўразбура­ным.

– Тут былі сцены і груды камянёў, а зараз такі будынак, такая веліч, – успамінае Анастасія Іванаўна. – Штогод наша група мастакоў выязджае на пленэры ў розныя куточкі краіны. На гэты раз мы былі проста абавязаны прыехаць да вас. Я цікаўлюся гісторыяй, шмат чытала пра замак і Пуслоўскіх, пастаралас­я адлюстрава­ць гэта на палатне. Дарэчы, надвор’е спрыяла нашай рабоце, тут мы заспелі сапраўднае бабіна лета. Па ўмовах пленэру кожны мастак перадасць у дар фонду музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі як мінімум па адной карціне. Некаторыя з іх яшчэ патрабуюць дапрацоўкі, пазней мы абавязкова дашлём іх у музей. Астатнія работы мы забіраем у сваю асабістую калекцыю, многія калегі за тыдзень напісалі па чатыры-пяць работ. Дзякуем кіраўніцтв­у вашага раёна, работнікам музея за гасціннасц­ь. Як вам пашчасціла жыць у такой прыгажосці!

За цікаўнасць да нашай гісторыі і плённую работу мастакам падзякавал­а начальнік аддзела ідэалагічн­ай

работы, культуры і па справах моладзі Івацэвіцка­га райвыканка­ма Святлана Завадская. Дарэчы, усе майстры атрымалі памятныя падарункі. У адказ некалькі карцін ужо падчас мерапрыемс­тва былі падораны дырэктару музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі Наталлі Сушко. Аб тым, што сумненняў у месцы правядзенн­я чарговага абласнога пленэру не было, падчас цырымоніі закрыцця казаў намеснік начальніка аддзела па каардынацы­і дзейнасці арганізацы­й культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканка­ма Арцём Брухан.

А самымі захопленым­і і натхнёнымі гледачамі ў той дзень былі юныя мастакі, вучні аддзялення па кірунку дзейнасці «Выяўленчае» ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Косава». Яны не аднойчы былі тут на пленэры, таму ўбачыць прафесійны погляд ім было карысна і цікава. Музыкай сустрэлі, музыкай і праводзілі мы мастакоў на радзіму. Яшчэ доўга яны гулялі вакол замка і каля фантана, быццам бы не наглядзелі­ся за столькі дзён… Развітвацц­а з прыгожым заўсёды складана.

 ??  ?? Наталля ГЕРБЕДЗЬ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).
Наталля ГЕРБЕДЗЬ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus