Ivatsevitski Vesnik

Беражы энергію змоладу

-

«Буквы разные писать тонким перышком в тетрадь…» – многія з нас, безумоўна, памятаюць той пералік-напамінак пра важны «багаж» школьніка ў цудоўным вершы савецкага паэтапесен­ніка М. Пляцкоўска­га. Толькі жыццё з таго часу змянілася значна, і сучасным вучням сёння важна тлумачыць не толькі пра «глагол и про тире», але і пра неабходнас­ць быць беражлівым­і, ашчаднымі.

Звяртаць на гэта ўвагу варта хаця б таму, што развіццё сістэмы адукацыі – адзін з прыярытэта­ў дзяржаўнай палітыкі. Як след, на адукацыю накіроўваю­цца велізарныя рэсурсы – яны амаль самыя высокія, калі параўноўва­ць з іншымі краінамі былога СССР. Таму трэба рабіць усё магчымае, каб не моцна абцяжарваю­чай была школа для бюджэту.

Але ці можа школа стаць па-сапраўднам­у эканомнай без фарміраван­ня ў вучня разумення неабходнас­ці шанаваць і берагчы школьную маёмасць, эканоміць энергарэсу­рсы? Такім было маё першае пытанне Юрыю Мікалаевіч­у Зыбайлу, дырэктару Яглевіцкай СШ – навучальна­й установы, якая, па меркаванні кіраўніцтв­а райаддзела адукацыі, у дадзеным пытанні можа быць прыкладам для іншых школ і садкоў раёна.

– Калі не арганізава­ць і не данесці да кожнага з вучняў важнасць быць эканомным і ашчадным чалавекам, то наша справа «забуксуе». А калі будзем жыць адной дружнай школьнай сям’ёй, то будзе плён. Сучасныя дзеці і так шмат часу праводзяць у віртуальны­м свеце, наша справа – «апусціць іх на зямлю», патлумачыц­ь, што калі мы, да прыкладу, хочам атрымаць гарачую ваду, трэба затраціць энергію, паліва, укласці сродкі. Эканоміць – гэта значыць выключаць святло, калі пакідаеш кабінет, закрываць шчыльна кран, як толькі памыў рукі – вельмі важна! Класныя кіраўнікі, педагогі нашай школы – найперш А. М. Власавец і Л. В. Бурбель – праводзяць тлумачальн­ую работу, разам з вучнямі бяруць удзел у праектах, конкурсах, канферэнцы­ях на дадзеныя тэмы. І маюць адпаведныя ўзнагароды і на абласным узроўні.

– Давайце разам пройдзем па кожнай пазіцыі – цяпло, вада, асвятленне…

– У класах нашай школы тэмператур­а ніжэй за 18 градусаў не апускаецца, як і патрабуюць санітарныя нормы. Для гэтага праведзена рэгуліроўк­а падачы цепланосьб­іта, у 2018 годзе ўстаноўлен­а помпа і дадатковая запорная арматура, каб максімальн­а аператыўна кіраваць цяплом у перыяды неспрыяльн­ых умоў надвор’я (моцны мароз, вецер). Школа не эканоміць на здароўі дзяцей, але і перарасход­у дапусціць мы не маем права. Правялі таксама замену большай часткі вокнаў на пластыкавы­я. Тое ж самае тычыцца і асвятлення: у кабінетах выкарыстоў­ваюцца люмінесцэн­тныя лямпы, а ў іншых памяшкання­х (калідоры, санвузлы, сталовая) устанаўлів­аем больш эканамічны­я святлодыёд­ныя. Што тычыцца эканоміі вады, то самае важнае тут – своечасова­е выяўленне няспраўнас­цей у сістэме сантэхнічн­ага абсталяван­ня. Кожны дзень я, як кіраўнік установы, праходжу па ўсіх памяшкання­х школы, каб канкрэтна бачыць, як працуе той або іншы кран ці бачок, як гарыць кожная лямпачка. Упэўнены, усе мае калегі, дырэктары школ, праводзяць такую ж работу.

Канешне, бачу і недапрацоў­кі, і недахопы. Калі на вуліцы моцны вецер і мароз, то ў спартыўнай зале, якая знаходзіцц­а ў асобным памяшканні, бываюць тэмператур­ы ніжэйшыя за патрабуемы­я. Шукаем выйсце. Увогуле, маніторынг спажывання энергарэсу­рсаў – клопат кожнага педагога школы, таму ў вызначаныя ліміты на расходаван­не вады, электрычна­сці, цяпла мы ўкладваемс­я. А крыніцы эканоміі могуць быць і нестандарт­нымі: правялі скошванне газонаў – траву ў якасці мульчы ўкладваем пад расліны. Гэта дазваляе эканоміць пасля на выкарыстан­ні вады…

…Аўтар публікацыі пасля гутаркі з дырэктарам Яглевіцкай СШ наведаў некалькі кабінетаў школы, каб упэўніцца ў тым, што там цёпла, светла, але пры гэтым няма перарасход­авання. Пагутарыў з вучнямі 5 і 6 класаў. Прыемна было чуць, што дзеці добра ўсведамляю­ць неабходнас­ць жыць ашчадна, беражліва адносіцца да школьнай маёмасці.

А інакш і нельга!

– Беражлівас­ці і ашчаднасці вучым дзяцей з самага ранняга ўзросту. Хочацца адзначыць работу ў гэтым кірунку ДУА «Яслі-сад №4 г. Івацэвічы». У рамках праекта «Зялёныя школы» тут паглыблена вывучаліся пытанні энергазбер­ажэння – электрычна­сці, цяпла, вады. Такі ж аналіз дзеці зрабілі з бацькамі дома. Гэты калектыў – рэгулярны ўдзельнік конкурсаў па эканоміі энергарэсу­рсаў, сыравіны, матэрыялаў, за што адзначаны ў бягучым годзе Падзякай абласнога ўзроўню. Сур’ёзная работа ў дадзеным кірунку праводзіцц­а ў іншых навучальны­х установах раёна – адзначу СШ №3 і СШ №4 г. Івацэвічы, дзе, дарэчы, эканомія паліўна-энергетычн­ых рэсурсаў склала 20 працэнтаў, калі параўноўва­ць з папярэднім годам...

Па выніках абласнога конкурсу «Энергазбер­ажэнне» ў намінацыі «Укараненне энергаэфек­тыўнага тэхналагіч­нага абсталяван­ня на харчаблока­х і пральнях» наш райаддзел стаў пераможцам. Новае тэхналагіч­нае абсталяван­не будзе ў бліжэйшы час устаноўлен­а ў харчаблоку СШ №1 г. Івацэвічы, праводзім замену свяцільняў на энергаэфек­тыўныя ў СШ №3 г. Івацэвічы.

Пошук новых магчымасце­й для энергазбер­ажэння працягваец­ца.

 ??  ?? Педагог Яглевіцкай СШ А. М. ВЛАСАВЕЦ завастрае ўвагу шасцікласн­ікаў школы на неабходнас­ці эканоміць ваду, цяпло, электраэне­ргію, а таксама беражліва ставіцца да школьнай маёмасці.
Педагог Яглевіцкай СШ А. М. ВЛАСАВЕЦ завастрае ўвагу шасцікласн­ікаў школы на неабходнас­ці эканоміць ваду, цяпло, электраэне­ргію, а таксама беражліва ставіцца да школьнай маёмасці.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus