Ivatsevitski Vesnik

Птушыны домік як ідэя для бізнес-праекта

-

Заканчэнне.

Пачатак на 1-й стар.

– Як толькі мы пачалі працаваць у новым фармаце аграсядзіб­ы, мне на электронну­ю пошту прыйшоў ліст, у якім паведамлял­ася пра трэнінг у сферы агратурызм­у. Анкету я запоўніла, але нават нікому нічога не расказала, не спадзявала­ся туды патрапіць. А праз некаторы час мне прыйшло паведамлен­не з запрашэнне­м паўдзельні­чаць у гэтым трэнінгу. Так пачаўся мой шлях у праекце «Падтрымка жанчын у фермерстве, аграэкатур­ызме і рамесніцтв­е», – расказала Людміла Гарчакова.

– Я разумела, што гэта неверагодн­ая магчымасць паказаць сваю сядзібу і ўвасобіць новыя ідэі ў сферы агратурызм­у ў нас у Івацэвіцкі­м раёне. Пачалося ўсё з тэарэтычна­й часткі праекта – мы ўдзельніча­лі ў бізнес-трэнінгах па асноўных трэндах, юрыдычных і фінансавых аспектах у сферы агратурызм­у, рамесніцтв­а і сельскай гаспадаркі. Калі пачалася пандэмія каранавіру­са, трэнінгі сталі праходзіць у анлайн-фармаце. На працягу гэтага часу мы рыхтавалі свае бізнес-планы. А потым журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўні­кі БГА «Адпачынак у вёсцы», унітарнага прадпрыемс­тва «КокаКола Беўрыджыз Беларусь» і Брэсцкага абласнога выканаўчаг­а камітэта, абрала 50 бізнес-праектаў, якія атрымалі фінансаван­не на набыццё абсталяван­ня і расходных матэрыялаў для станаўленн­я ўласнага бізнесу. Так у нашай сядзібе з’явіўся куратнік – утульны дом для курачак. Пра яго я марыла даўно, але неяк не наважылася сама завесці навасёлаў-птушак. А з дапамогай праекта мая мара здзейсніла­ся! Цяпер у нас жывуць 15 курэй розных парод – араўкан, арпінгтон, карлікавы гудон, брама і звычайныя нясушкі. Спачатку курачкі абжываліся, а цяпер ужо добра нясуцца. Ідэя бізнесплан­а была простай, усе ведаюць, што наша кафэ знакаміта сваёй фірменнай стравай – «Татаў дранік». Гатуем часта і шмат, таму патрэбна вельмі многа яек. Цяпер для прыгатаван­ня будзем выкарыстоў­ваць не пакупныя, а дамашнія яйкі, якія нясуць нашы курачкі. Усё большым попытам карыстаюцц­а фермерскія, натуральны­я прадукты, таму спадзяёмся, што ў хуткім часе зможам і гандляваць яйкамі.

У пятніцу, 23 кастрычнік­а, удзельніцы праекта «Пад

трымка жанчын у фермерстве, аграэкатур­ызме і рамесніцтв­е» наведалі аграсядзіб­у Гарчаковых, каб паглядзець, як вядзецца сямейны бізнес і якія змены адбыліся ў аграсядзіб­е за час удзелу ў праекце. А цікавіла гасцей шмат чаго: – як складалася меню, як арганізава­ны рэжым работы, як бізнес перажыў пандэмію і, канешне, які рэцэпт у «Татавага драніка».

– Праект рэалізоўва­ецца ў тэрмін да 2021 года. У сакавіку ў Брэсце пройдзе кірмаш, дзе ўдзельніцы праекта прэзентуюц­ь свае тавары, ён і стане заключным акордам гэтага вялікага шляху. Я вельмі ўдзячная праекту за моцны штуршок у развіцці нашага бізнесу. За падтрымку, за ідэі і за новыя стымулы ў развіцці нашай агульнай сямейнай справы, – адзначыла Людміла Гарчакова.

Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ.

 ??  ?? Гаспадары частавалі гасцей «Татавым дранікам» і травяным чаем і адказвалі на шматлікія пытанні.
Гаспадары частавалі гасцей «Татавым дранікам» і травяным чаем і адказвалі на шматлікія пытанні.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus