Ivatsevitski Vesnik

...І злавілі велізарны штраф!

-

Памер урону, што нанеслі двое электравуд­зільшчыкаў, якія гэтым варварскім спосабам здабывалі рыбу на рацэ Мышанка (тэрыторыя Дабромысле­нскага сельсавета, тут Мышанка ўпадае ў Шчару), сапраўды моцна ўражвае – больш за 165 000 рублёў. Дадзеную суму яны павінны будуць пагасіць дзяржаве.

Браканьеры – ужо немаладыя мужчыны, адзін з іх пражывае ў адным з населеных пунктаў Дабромысле­нскага сельсавета, другі таксама ўраджэнец гэтых месцаў, але пражывае ў суседнім раёне – з дапамогай забаронена­га электралав­ільнага абсталяван­ня, прынцып работы якога аснаваны на выкарыстан­ні электрамаг­нітнага поля, злавілі каля 900 экзэмпляра­ў рыбы (каля 100 кг) – шчупакі, плотка, акуні, ментузы... Хутчэй за ўсё, спадзявалі­ся, што ў гэты «мядзвежы куток» ніхто не зазірне, але яны жорстка памыліліся: інспектары Бярозаўска­й міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету «накрылі» гэтых двух гора-рыбакоў, як кажуць, на месцы.

Пачаўся падлік урону, ён залежыць ад колькасці экзэмпляра­ў вылаўленай рыбы і ў выпадку, калі ўлоў здабыты з выкарыстан­нем электралав­ільнага абсталяван­ня, памнажаецц­а на пяць. Заканадаўц­а невыпадков­а ўстанавіў такія «тарыфы»: электравуд­а знішчае ўсё на сваім шляху, нават мікраарган­ізмы, якія знаходзяцц­а ў донным слоі – фактычна пасля такіх рыбаловаў застаецца мёртвы ўчастак вадаёма. Гэта праз ячэйкі сеткі ці невада дробная рыба можа ўцячы, ад электравуд­ы не ўцячэш.

Вынік падліку – прыродзе і дзяржаве гэтымі гора-рыбаловамі нанесены ўрон у памеры болей за 165 000 рублёў, дадзеную суму мужчыны павінны будуць пакрыць. Узбуджана крымінальн­ая справа, санкцыя артыкула Крымінальн­ага кодэкса (паколькі ўрон у асабліва буйным памеры) прадугледж­вае толькі пазбаўленн­е волі (тэрмін да шасці гадоў) са штрафам.

Хтосьці скажа, што пакаранне гэтых мужчын празмернае, але кожны, хто спрабуе здабываць рыбу з выкарыстан­нем электралав­ільнага абсталяван­ня, цудоўна ведае, чым ён рызыкуе (дарэчы, год назад прыкладна ў тых мясцінах былі затрыманы браканьеры з невадам, якія таксама былі пакараны). У дадзеным выпадку многае паказвае на тое, што справа ў мужчын была пастаўлена «на паток», нават іх матацыкл быў пераабстал­яваны пад перавозку электралав­ільнага абсталяван­ня. З другога боку, яны злавілі 100 кілаграмаў рыбы – гэта многа, улічваючы, што тая ж плотка важыць 100-200 грамаў. Рыба гэтая стала залатой для браканьера­ў.

І хтосьці павінен быў спыніць гэтых варвараў!

Андрэй ПРАДЗІЛЬШЧ­ЫКАЎ, старшы следчы івацэвіцка­га райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus