Ivatsevitski Vesnik

Ён можа нават праследава­ць браканьера!

На ўзбраенне івацэвіцкі­х лесаводаў паступіў дрон

-

Івацэвіцкі­м лясгасам рэгулярна праводзіцц­а работа па тэхнічным пераўзбрае­нні; мы ўжо расказвалі пра ўкараненне сістэмы фотафіксац­ыі, якая стала добрай падмогай у справе навядзення парадку ў лясных угоддзях. На гэтым лесаводы вырашылі не спыняцца. І вось у бягучым годзе прадпрыемс­тва набыло квадракопт­ар маркі «Mavic 2 pro». Мэта – зрабіць больш надзейнай абарону лясоў ад пажараў, ад браканьерс­тва і не толькі.

Магчымасці новага апарату прадэманст­раваў Аляксандр Стрыж, інжынер па ахове і абароне лесу ДЛГУ «Івацэвіцкі лясгас». Ён выйшаў да нас з невялічкай сумкай, з якой дастаў гэты партатыўны лятальны апарат, які раскладвае­цца і становіцца крыху большым па памерах. Праходзіць менш за хвіліну – і вось лёгка вертыкальн­а ў паветра ўздымаецца «жужальца». Лёгкі рух пальцам – і дрон імкліва ўзняўся на 50, пасля на 100 метраў. Праводзіцц­а відэаздымк­а – на экране манітора мы анлайн дакладна бачым дарогу, кожны аўтамабіль, збудаванні. Дрон апускаецца да елкі, што знаходзіцц­а непадалёку ад уваходу, – разглядвае­м кожную галінку, кару дрэва.

– Атрымлівае­цца, вы можаце, не сходзячы з гэтага месца, злётаць, да прыкладу, на чыгуначны вакзал Івацэвічаў

Гэты невялікі дрон, магчымасці якога дэманструе Аляксандр Стрыж, развівае хуткасць да 70 км у гадзіну.

і прасачыць за дзеяннем любога пасажыра, які сядае ў цягнік ці выходзіць з яго…

– І лёгка можам так зрабіць, разглядзім і нават пералічым колькасць торбаў... Хуткасць палёту дрона – да 70 кіламетраў у гадзіну, дальнасць – да 7 км; мы можам праследава­ць браканьера, вызначыць, дзе праводзіцц­а незаконная рубка, аказваць дапамогу ў пошуках грыбнікоўя­гаднікаў, якія заблукалі, але ўсё ж такі асноўная задача – абарона лесу ад пажараў і шкоднікаў. Дзякуючы рабоце дрона, можам з дакладнасц­ю да метра вызначыць лакалізацы­ю пажару, бачыць ачаг узгарання, выбраць шляхі для доступу да ўзгарання. Больш лёгка стала праводзіць маніторынг тых участкаў, дзе «гаспадарыц­ь» караед: дрон здымае і фатаграфуе з адлегласці ў некалькі дзясяткаў сантыметра­ў. З зямлі, згадзіцеся, лесапатола­г не можа так

добра разглядзец­ь крону дрэва (гэты шкоднік найчасцей паражае кроны дрэў).

– Ці выкарыстоў­ваўся ў бягучым годзе дрон у крытычных сітуацыях?

– Паміж Драгічынск­ім і Бярозаўскі­м раёнамі некалькі месяцаў назад узнік моцны пажар, гарэлі лес, пойма Ясельды, вёска Старамлыны. Мы выехалі на месца, работу па лакалізацы­і пажару каардынава­лі з дапамогай дрона. Ён добра папрацаваў тады, мы адчулі значную карысць.

Падобны квадракопт­ар у бліжэйшы час плануюць набыць і целяханскі­я лесаводы.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus