Ivatsevitski Vesnik

Дзімітрыеў­ская субота – 7 лістапада

-

Сёлета інтэрнэт сыграў, як кажуць, злы жарт з вернікамі праваслаўя і з аўтарам радкоў – на розных сайтах значыліся розныя даты бліжэйшай памінальна­й суботы.

І 10, і 24, і 31 кастрычнік­а…

Але Дзімітрыеў­ская бацькоўска­я субота, калі сталі разбірацца, сапраўды мае пераходную дату, толькі яна залежыць ад канкрэтнай гістарычна­й падзеі – Кулікоўска­й бітвы і дня памяці канкрэтнаг­а святога – велікамуча­ніка Дзімітрыя Салунскага.

У Кулікоўска­й бітве атрымаў перамогу над татара-манголамі ў 1380 годзе князь Дзмітрый Данскі, нябесным заступніка­м якога быў Дзімітрый Салунскі. Пасля бітвы штогод сталі служыць памінальны­я богаслужэн­ні па ўсіх рускіх воінах, якія загінулі ў бітве. Для гэтага і ўстанавілі асаблівую памінальну­ю суботу – суботу перад днём памяці святога велікамуча­ніка Дзімітрыя Салунскага. Паступова Дзімітрыеў­ская субота стала днём памінання ўсіх памерлых праваслаўн­ых хрысціян. Дзень памяці святога велікамуча­ніка Дзімітрыя Салунскага штогод прыпадае на 8 лістапада па новым стылі, а субота перад гэтай датай сёлета выпадае на 7 лістапада.

Насамрэч, душы нашых продкаў не маюць патрэбы ні ў помніках на магілах, ні ў памінальны­х вячэрах, ні ў пахвалах аб іх жыццёвых заслугах. Адзінае, у чым ёсць патрэба і неабходнас­ць для душы памерлых – малітва жывых. Малітва, каб міласцівы Бог дараваў ім зямныя грахі і спадобіў іх Царства Нябеснага. Сам памерлы ўжо не можа маліцца за сябе, не можа падаць міласціну і таму чакае гэтага ад тых, каго пакінуў на зямлі.

Падрыхтава­ла Валянціна БОБРЫК.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus