Ivatsevitski Vesnik

Новыя тэхналогіі і сацыяльныя гарантыі зрабілі сельскагас­падарчую галіну прывабным месцам работы

-

На гэта звяртае ўвагу Раман

Жук, першы намеснік старшыні райвыканка­ма, начальнік райсельгас­харчу. З ім мы сустрэліся напярэдадн­і прафесійна­га свята.

– Раман Барысавіч, традыцыйна­е інтэрв’ю з вамі давайце пачнём з традыцыйна­га пытання: якім быў сельскагас­падарчы 2020 год, што падыходзіц­ь да свайго завяршэння?

– Аграрыі Івацэвіцка­га раёна ў большасці сваёй з удзячнасцю праводзяць 2020 год. Канешне, мелі месца некаторыя калізіі, якія не парадавалі, але, у цэлым, назіраецца няўхільны рух наперад. Аграрны комплекс стаў больш моцным, фінансава ўстойлівым. Так, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг па сельскай гаспадарцы за студзень-жнівень склала 92 573 тыс. руб., або 115,4 працэнта да аналагічна­га перыяду мінулага года; рэнтабельн­асць рэалізаван­ай прадукцыі – 10,5 працэнта. Усе сельскагас­падарчыя арганізацы­і раёна забяспечыл­і прыбыткову­ю работу. У агульным аб’ёме выручкі каля 70 працэнтаў складае прадукцыя жывёлагадо­ўлі. Яшчэ колькі важных лічбаў.

За 10 месяцаў бягучага года атрымана 95 529 тон малака, што складае 105 працэнтаў да адпаведнаг­а перыяду 2019 года (прыкладна 90 працэнтаў – вышэйшы сорт і «Экстра»). Прадукцыйн­асць дойнага статка павялічыла­ся на 4 працэнты (або на 191 кг), сярэдні надой малака ад каровы за 10 месяцаў склаў амаль 5 000 тон. Дастойны паказчык! Некалькі гадоў назад мы ледзь маглі такі паказчык дасягнуць за год. Павялічыла­ся пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 268 галоў і зараз складае 55 680, у іх ліку 19 337 кароў.

Валавая вытворчасц­ь зерня (без уліку кукурузы) склала 70 301 тону або 109,6 працэнта да мінулага года, ураджайнас­ць зерневых вырасла, як і валавая вытворчасц­ь рапсу. А вось з бульбай і цукровымі буракамі ат

рымаўся недабор, але для гэтага ёсць аб’ектыўныя прычыны – засуха ўдарыла па гэтых культурах якраз у той перыяд, калі яны найбольш мелі патрэбу ў вільгаці. Тым больш крыўдна, што ў сельгаспра­дпрыемства­х зрабілі ўсё магчымае для атрымання добрага ўраджаю.

– У гутарках з прадстаўні­камі маладога пакалення часта даводзілас­я чуць, што яны абралі працу ў сельскай гаспадарцы, бо бачаць тут многа пераваг і бонусаў.

– Нічога дзіўнага! У сельгаспра­дпрыемства­х работнікам прадстаўля­ецца камфартабе­льнае жыллё з усімі інжынерным­і і камунальны­мі зручнасцям­і, якое з цягам часу можна выкупіць, – яно стане тваім. Дапамогуць і з пераездам. Хіба гэта малы бонус?

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus