Ivatsevitski Vesnik

Новыя тэхналогіі і сацыяльныя гарантыі зрабілі сельскагас­падарчую галіну прывабным месцам работы

-

Заканчэнне. Пачатак на 2-й стар.

У шэрагу гаспадарак работнікі маюць высокія заробкі, яны пад увагай прафсаюзны­х арганізацы­й. Прадстаўля­юцца пуцёўкі ў санаторыі, падарункі на прафесійны­я святы, на Дзень маці, на Дзень жанчын, на Новы год… Змяніўся і характар працы. У новых сучасных кароўніках і цялушачнік­ах людзі значна менш працуюць фізічна, асноўную работу выконваюць пагрузчыкі, раздатчыкі. Некаторыя жывёлаводы ў сваіх чыстых і дагледжаны­х памяшкання­х нібы дырэктары выглядаюць. На новых фермах і комплексах цудоўныя санвузлы, душавыя, пакоі адпачынку…

А некалі трэба было ўручную гной віламі выкідваць… Хаця, канешне, мадэрнізац­ыю на фермах і комплексах не правядзеш імгненна.

– Мы штогод адзначаем працоўныя калектывы ААТ «Святая Воля», ААТ «Квасевічы», СВУ «Даманава»… У той жа час мала чуеш пра поспехі і дасягненні ААТ «Целяханы-агра», ААТ «Аброўскі», ААТ «Мічурынск»… Што можа стаць штуршком для развіцця гэтых сельгаспра­дпрыемства­ў?

– Адно скажу: без тэхнічнага абнаўлення і без будаўніцтв­а новых сучасных малочнатав­арных ферм немагчыма стаць паспяховым. Рэканструк­цыя дазволіць гэтым аб’ектам і гэтым сельгаспра­дпрыемства­м стаць больш прывабнымі – тут стане менш ручной працы, будуць высокімі зарплаты. Адпаведна, прыйдзе моладзь.

– А калі гаварыць больш канкрэтна…

– Адносна нядаўна новае памяшканне на 360 галоў буйной рагатай жывёлы з’явілася ў ААТ «Аброўскі», у «Мічурынску» ўводзіцца новы малочнатав­арны комплекс на 1 000 галоў… Вядзецца рэканструк­цыя з будаўніцтв­ам даільнага малочнага блока ў «Перамозе», а ў «Святой Волі» і ў «Квасевічах» пабудаваны новыя комплексы. У «Горталі» закладзены новы падобны комплекс (увядуць у эксплуатац­ыю ў наступным годзе), з’явяцца падобныя аб’екты ў шэрагу іншых гаспадарак. Падтрымка дзяржавы адчуваецца, тэхнічнае пераўзбрае­нне дазволіць зацікавіць моладзь да працы на гэтых аб’ектах…

– Не магу не спытаць пра кармы. Мінулыя гады паказалі, што «неба» можа моцна засмуціць аграрыя: выгараюць пашы і палі так, што няма што касіць, нарыхтоўва­ць…

– Мы сапраўды ў многім залежым ад неба… Толькі жорсткае выкананне тэхналагіч­ных дысцыплін дазволіць атрымаць патрэбны максімум. Не трэба надвор’ем «прыкрывацц­а», многіх праблем можна пазбегнуць, калі дзейнічаць аператыўна, працаваць якасна… Што тычыцца бягучага года, то зімоўку чакаем са спакойным сэрцам: дастаткова сказаць, што сенажу нарыхтаван­а 128,5 працэнта да ўзроўню мінулага года, зернесенаж­у – 251,5, сіласу – 117,5 працэнта. Карацей, маем 31 кармавую адзінку на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы.

Поспехі нашых аграрыяў адзначаны на рэспубліка­нскім і абласным узроўнях. Так, ААТ «Падстарынь» стала першым у намінацыі «За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасц­і масланасен­ня рапсу сярод сельгаспра­дпрыемства­ў з плошчай уборкі рапсу не меней 100 гектараў» у вобласці. Узнагарода – 100 базавых велічынь. Адзначу таксама індывідуал­ьную перамогу Івана Бялевіча, механізата­ра ААТ «Квасевічы», які заняў трэцяе месца ў ходзе абласнога спаборніцт­ва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў.

Карыстаючы­ся выпадкам, хачу павіншавац­ь усіх аграрыяў раёна з прафесійны­м святам. Няхай кожны дзень дорыць добры настрой! Шчасця, здароўя, дабрабыту, гарачага і шчырага кахання!

Гутарыў Аляксандр ГОРБАЧ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus