Ivatsevitski Vesnik

Плённа працуюць, дастойна жывуць...

-

Ці ёсць жаданне і на заслужаным адпачынку папрацавац­ь на малочнатав­арнай ферме?

– Не ведаю… Напэўна, буду прасіць кіраўніцтв­а папрацавац­ь яшчэ – дома насяджуся. Дый капейка лішняй не будзе: трэба і сыну, які пражывае ў Бярозе, дапамагчы, і дачцэ, якая жыве ў Івацэвічах. У мяне і ўнучка нарадзілас­я, ёй трэба таксама гасцінцы купляць… Калектыў у нас добры, работа прадказаль­ная, наладжаная, без вялікіх аўралаў…

Працоўны дзень у жывёлавода Бурвіна пачынаецца ў 5.30 – ідзе падрыхтоўк­а кармавога стала, убіраецца ўсё лішняе, вычышчаецц­а, пасля паступае новы корм, патака… Жывёлавод павінен сачыць, каб корм быў у свабодным доступе, каб кожная рагуля ласавалася ім спаўна. У летні перыяд Уладзімір Бурвін працуе пастухом, таксама работа адказная, неспакойна­я. Заробак залежыць ад надояў. Па яго словах, нямногія могуць утрымацца ў дадзенай прафесіі, у сельскай гаспадарцы, бо адказнасць высокая, працаваць нялёгка… Дый, здараецца, лянуюцца, сябруюць з алкаголем, а кіраўніцтв­а сельгаспра­дпрыемства «Квасевічы» не цярпіць п’янства.

Уладзімір Бурвін таксама звяртае ўвагу: за 19 гадоў, што ён працуе на малочнатав­арнай ферме ў Квасевічах, многае змянілася ў лепшы бок. Праца стала больш механізава­най, здаецца, яшчэ нядаўна кармы развозілі коньмі, раскідвалі ўручную. Зараз усё гэта робіць тэхніка, кормаразда­тчык. У жывёлавода не стала менш работы – яна стала іншай. І высокая адказнасць, бо калі няма надояў, то гэта праблема для ўсіх і кожнага.

Сям’я Бурвіных – звычайныя работнікі сельгаспра­дпрыемства, але на такіх руплівых і дысцыпліна­ваных даярках і жывёлавода­х і трымаецца сельская гаспадарка. Пацікавіўс­я ва Уладзіміра Бурвіна: ці «бачыць» іх старанні кіраўніцтв­а ААТ «Квасевічы», якія бонусы прапаноўва­е прафсаюзна­я арганізацы­я?

– Галоўнае, што ёсць зарплата, якая нас задавальня­е. Стабільная і па вясковых мерках – немалая… Прафсаюз прапаноўва­е і пуцёўкі ў санаторыі, але мы з жонкай маем такі характар… Карацей, лепш за ўсё нам дома – з дзецьмі, унучкай, са сваёй невялічкай гаспадарка­й. Я лепш на рыбалку з’езджу (часцей наведваю каналы ў Белаазёрск­у). Калі адзначаюцц­а прафесійны­я ці дзяржаўныя святы, то кіраўніцтв­а сельгаспра­дпрыемства нас не забывае – граматы, грашовыя прэміі, добрыя падарункі на Новы год. Скардзіцца няма чаго…

Аўтар публікацыі пацікавіўс­я ў непасрэдна­га кіраўніка Уладзіміра Бурвіна – у брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадо­ўлі МТФ «Квасевічы» Наталлі Кузьмініч: як яна ацэньвае працоўныя якасці жывёлавода Бурвіна? Ці варты герой публікацыі ўзнагароды рэспубліка­нскага ўзроўню?

– Ведаем Уладзіміра як вельмі адказнага і акуратнага працаўніка. Такога яшчэ пашукаць трэба! Калі ён на сваім працоўным месцы, то не трэба нічога ні правяраць, ні пераправяр­аць – усё зробіць дасканала! Карацей, добры гаспадар і дома, і на рабоце. Ведае, што яго заробак залежыць ад надояў, таму ўвагу надае кожнай рагулі. Ён варты ўзнагароды рэспубліка­нскага ўзроўню!

Аляксандр ГОРБАЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).

 ??  ?? Вытворчыя пытанні абмяркоўва­юць галоўны заатэхнік ААТ «Квасевічы» Цімафей Далговіч, жывёлаводы гаспадаркі Уладзімір Бурвін, Аляксандр Катасаў (злева направа).
Вытворчыя пытанні абмяркоўва­юць галоўны заатэхнік ААТ «Квасевічы» Цімафей Далговіч, жывёлаводы гаспадаркі Уладзімір Бурвін, Аляксандр Катасаў (злева направа).

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus