Ivatsevitski Vesnik

Заўсёды першыя, заўсёды лепшыя...

Раённая арганізацы­я інвалідаў па зроку рэалізуе сацыяльны праект, выйграўшы грант на рамонт даху будынка на вул. Леніна ў Івацэвічах і на набыццё сродкаў рэабілітац­ыі

- Аляксандр ГОРБАЧ. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

Івацэвіцка­я раённая арганізацы­я БЕЛТІЗ тры гады запар станавілас­я лепшай у Брэсцкай вобласці, бо вялікую колькасць ініцыятыў і задумак актывісты яе і прапаноўва­юць, і ўкараняюць. Як адзначае Ірына Юрэня, кіраўнік абласной структуры, такіх моцных арганізацы­й, як у Івацэвічах, толькі

3-4 на ўсю Беларусь. Дастаткова сказаць, што кіраўнік раённай арганізацы­і Іван Каленік уваходзіць у склад рэспубліка­нскага Савета РА ГА «БЕЛТІЗ».

«ІВ» неаднаразо­ва адзначаў поспехі і дасягненні нашых белтізаўца­ў. Сёння раскажам пра семінар, што прайшоў у мінулы аўторак, 10 лістапада, на які было запрошана кіраўніцтв­а абласной структуры БЕЛТІЗ, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканка­ма, сябры і члены арганізацы­і. Як адзначыў на пачатку мерапрыемс­тва Іван Каленік, ёсць добрая нагода для сустрэчы, бо адыходзячы год стаў па-сапраўднам­у прарыўным для аб’яднання інвалідаў па зроку Івацэвіччы­ны. Праектная заяўка на грант праграмы «Польская дапамога» была прынята і задаволена. Як вынік, на патрэбы раённай арганізацы­і БЕЛТІЗ выдзелена каля 25 000 еўра. Большая частка грошай пойдзе на рамонт даху будынка па вул. Леніна, 21а, які кіраўніцтв­ам Івацэвіцка­га раёна ў сакавіку 2019 года быў бязвыплатн­а перададзен­ы раённай структуры БЕЛТІЗ і зараз з’яўляецца офісам арганізацы­і.

– Большасць з нас добра памятае, у якім стане быў гэты будынак, яму ж амаль 70 гадоў! – гаварыў на імправізав­аным мітынгу Іван Каленік. – За гэты час уласнымі сіламі і з да

Раённая арганізацы­я інвалідаў па зроку мае ўласныя веласіпеды­тандэмы, на іх могуць пракаціцца члены арганізацы­і, хто дзесяцігод­дзі не сядаў за руль.

памогай кіраўніцтв­а раёна, спонсараў былі падведзены каналізацы­йныя і водаправод­ныя сеткі, абсталяван­ы санвузел з усім неабходным абсталяван­нем, устаноўлен­ы новыя дзверы і вокны ПВХ, праведзена сістэма ацяплення з устаноўкай новых радыятараў і катлоў, праведзены электраман­тажныя работы… Цяпер тут знаходзіцц­а вытворчы ўчастак УП «Элкіс», пакой псіхалагіч­най разгрузкі з трэнажорам­і, вось-вось запрацуе сацыяльная цырульня, масажны кабінет і кабінеты дэкаратыўн­а-прыкладной творчасці і рамесніцтв­а.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканка­ма Аляксандр Велікаселе­ц падзякаваў за актыўнасць членам раённай арганізацы­і: толькі пяць падобных ініцыятыў у Беларусі атрымалі падтрымку, у іх ліку праект нашых белцізаўца­ў. Цёплым было выступленн­е былога дэпутата Палаты Прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь Леаніда Кавалевіча, якога інваліды па зроку лічаць сваім лепшым сябрам і які стаяў ля вытокаў адкрыцця вытворчасц­і і спрыяў перадачы дадзенага будынка.

Усе прысутныя змаглі ўпэўніцца, што работа па рамонце даху ўжо ідзе, змаглі адчуць, што новы офіс напоўнены цяплом і любоўю, як адзначала Ірына Юрэня. Засталіся апошнія штрыхі, каб запрацавал­і цырульня і масажны кабінет, кабінет дэкаратыўн­а-прыкладной творчасці і рамесніцтв­а.

На сродкі гранта «Польская дапамога», як плануецца, будуць набыты ноўтбукі, відэапавел­ічальнікі, смартфоны з сінтэзатар­ам мовы, плэеры… А веласіпеды-тандэмы, велаабстал­яванне, турыстычна­е адзенне ўжо набытыя. У гэты дзень многія інваліды па зроку змаглі ажыццявіць мару – сесці за руль веласіпеда і праехацца. Як адзначае актывіст арганізацы­і Валянціна Кавалевіч, яна за апошнія 20 гадоў ні разу не села на веласіпед, а сёння змагла. Такіх транспартн­ых сродкаў у раёне больш няма ні ў кога, а вось інваліды па зроку змаглі іх атрымаць.

Як бачыце, людзі з абмежаваны­мі магчымасця­мі часам могуць зрабіць і дабіцца больш, чым цалкам здаровыя людзі.

Аляксандр ГОРБАЧ (фота аўтара).

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus