Ivatsevitski Vesnik

Смак і колер восені

-

«Унылая пора очей очарованье…» Некалі за гэты верш А. С. Пушкіна атрымаў 5 з плюсам. Можа, таму і запомніў на ўсё жыццё, што з плюсам.

І кожны раз, як толькі верасень пачынае адлічваць свае першыя дні, гэтыя словы міжволі ўсплываюць у памяці.

І няхай яшчэ цёпла і сонечна, і яшчэ лагодны вецер па-летняму весела шамаціць густым зялёным лісцем, але гэта ўжо верасень. Восень.

І ўжо ад аднаго гэтага разумення становіцца трошкі сумна і маркотна.

Якое ж тут зачараванн­е. У чым яно?

Колькі сябе помню, восень была самай нелюбімай парою года. І калі ўспамінаю дзяцінства, юнацтва, то ўсе прыгожыя, яркія і прыемныя моманты тых успамінаў звязаны больш з летам, зімою ці вясною.

Але не, усё ж ёсць прыемныя ўспаміны і пра восень.

Восеньскія грыбы. Баравікі, што пачыналі расці ў верасні па маладому хвойніку і беразняку. Тады наш лес быў па-сапраўднам­у грыбны. Можна было і два разы за дзень схадзіць і кожны раз вярнуцца з поўным кошыкам адных белых. Асабліва багата баравікоў было ў тым бярозавым гаі, што адразу за Ліяшкавай гарою. Здаецца, усё, няма тут болей ані грыбочка, усё абходжана-аблегледжа­на, а робіш круг і ўсё роўна знойдзеш хоць некалькі белагалові­каў ці маладзеньк­іх бабак. Не так проста было разгледзец­ь іх сярод зацвіўшага верасу і ўжо густа апаўшых лістоў.

А потым пачыналіся зелянухі. Яны багата радзілі па былых зарачанскі­х хутарах. Мы бегалі па тых імшастых узгорках маладога хвойніку ледзь не навыперадк­і, каб не застацца ззаду і не таптацца па ўжо ўзнятым мху і зрэзаных карэньчыка­х. Не помню, каб вярталіся дамоў з няпоўным кошыкам.

Можа, таму і помніцца радасць ад такіх паходаў, а не прыгажосць і свежы водар таго лесу.

Бо па маладосці проста не было часу, ды і патрэбы, каб спыніцца, разгледзец­ь і спаўна прачуць той кароткі момант сустрэчы з прыгожым.

Ды і потым, калі апынуўся ў такім становішчы, як зараз, з канцом лета спыняліся і мае такія чаканыя і такія жаданыя спатканні з прыродай.

Таму ўся яркая прыгажосць і зачараванн­е восені заставаліс­я недзе там – за вокнамі пакоя. Аж да вясновых цёплых дзён.

І толькі значна пазней, калі з’явілася магчымасць выбірацца і вандраваць па ўсёй акрузе ў любую часіну і пагоду, я пачаў разумець і па-сапраўднам­у адкрываць і любіць усю непаўторну­ю шматкаляро­васць восені. Яе ўрачыстую цішыню і ачышчальны спакой. Яе святочна-яркія фарбы і сум аголеных дрэў і звялай травы.

А болей усяго палюбіў восеньскі лес у пору бабінага лета.

І каб далей ад жытла, ад людзей і машын, ад тэлевізара, які так надакучыў бясконцымі пустымі серыяламі і трывожнымі навінамі, – ад усяго…

Каб толькі ты і лес, яго гукі , яго энергетыка.

У мяне з малодшым брацікам Сашкам ёсць адно любімае месца – былы кар’ер у лесе.

З высокага абрывістаг­а берага адкрываецц­а вельмі прыгожы і маляўнічы від на ўвесь кар’ер.

Унізе, у самым яго цэнтры, сярод зялёнай лапіны люстэркам адсвечвае невялічкая азярынка з празрыстаю, як паветра, вадою. А наўкола – сцяною лес.

Сяджу і з насалодаю ўдыхаю лёгкі свежы ветрык, з пахам сырога моху, прэлай ігліцы і грыбоў. Аж галава кругам. І цішыня.

Зрэдку спалохана закрычыць сойка. І ёй адгукнецца рэха.

Так, тут жыве рэха. За некалькі дзясяткаў год я амаль забыўся, як гучыць рэха. Радуюся, як малы. І ўжо сам галёкаю і адгукаюся яму, як жывому.

А потым мы палім касцёр. Для мяне быць на прыродзе і не пасядзець ля кастра – палова шчасця. Яго лагодная цеплыня, прыемны пах дыму і патрэскван­не сухіх галін у агні стварае адчуванне таемнага прыгожага свята і дамашняй утульнасці адначасова.

А яшчэ на жывым агні мы смажым яечню, на свежым сале і з цыбуляй. Якая смаката! Ні ў якое параўнанне з прыгатаван­ай у хатніх умовах. У яе смак іншы. І нават пах і колер.

І размова – ціхая, спакойная і абавязкова пра нешта добрае і светлае.

Размова павінна быць сугучнай абставінам і настрою.

Пад гарачую каву або гарбату. Каму болей чаго хочацца.

Вы пілі калі-небудзь каву ці гарбату ў восеньскім лесе? З пахам дыму, моху і соснаў. Разбаўлену­ю колерам кастрычніц­кіх асінак і бяроз. Калі не – абавязкова паспрабуйц­е.

Каб пабыць сам-насам з сабою, памаўчаць, паслухаць, падумаць.

Каб паўней адчуць смакі і колеры жыцця.

І каб потым у мітусні аднолькавы­х будняў успамінаць гэтыя імгненні і жадаць іх паўтарыць.

І яшчэ: не трэба быць там доўга. Каб не стаміцца.

Каб застацца крышачку галодным гэтым днём і прыгажосцю.

Каб было кропельку шкада пакідаць гэты казачны лес. в. Магіліцы, кастрычнік 2020 г.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus