Ivatsevitski Vesnik

Юка ад Івана Адамавіча Тарасевіча

У рэдакцыі «ІВ» з’явілася новая незвычайна­я расліна

-

На мінулым тыдні не стала ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяні­на Івацэвіцка­га раёна Івана Адамавіча Тарасевіча. Праз некалькі дзён пасля пахавання да нас у рэдакцыю зайшоў яго сын Васіль з незвычайна­й просьбай: «Дзяўчаты, можа, у вас знойдзецца месца для расліны ў вазоне... Яна засталася ад Івана Адамавіча, шкада... Няхай яна будзе вам напамінам пра майго бацьку. Ён сябраваў з раёнкай, шмат пісаў, рэдакцыя дапамагла выдаць яму кнігу... А мне заўтра трэба вяртацца дахаты, у Кіеў». Мы, канешне, згадзіліся. Ды не здагадвалі­ся, што замест расліны ў рэдакцыі з’явіцца цэлае дрэва – юка вышынёй каля 1,5 метра. Калі разгаварыл­іся з Васілём Тарасевіча­м, высветліла­ся, што юка не зусім звычайная, а з гісторыяй.

Такі падарунак на сваё васьмідзес­яцігоддзе атрымаў Іван Адамавіч Тарасевіч ад сваёй знаёмай з Германіі – валанцёра Ульрыкі Егер. Сын Васіль ужо не памятае, як яго бацька пазнаёміўс­я з ёю, аднак ведае, што яны шмат гадоў сябравалі і супрацоўні­чалі. Па ініцыятыве педагога з горада Бюндэ Ульрыкі Егер маладыя валанцёры, пераважна школьнікі, абедзвюх краін – Беларусі і Германіі – аб’ядналіся для агульнай альтруісты­чнай справы. Яны даглядалі за месцамі пахавання нямецкіх і беларускіх салдат, дапамагалі адзінокім састарэлым людзям. Ін

тэрнацыяна­льны праект аб’ядноўвае моладзь – дзеля міру ў свеце і як прыклад братэрства народаў.

Іван Адамавіч Тарасевіч разам з Ульрыкі Егер вазілі школьнікаў на экскурсію на дзясяты шлюз Агінскага канала ў Выганашчы, дзе праходзіў сур’ёзны бой партызан з акупантамі і дзе перамогу атрымалі партызаны. Вось што пісаў у сваёй кнізе ўспамінаў «Мое наследие» (другое выданне, с. 179) Іван Адамавіч Тарасевіч:

«Разве мог я подумать тогда, в далеком 1945 году, когда лежал раненый в медсанчаст­и, что в преклонные годы буду встречатьс­я не только с нашей молодежью, но и с немецкими детьми, и рассказыва­ть им о боях с фашистами. Эти встречи и ежегодные поездки с ними вот уже более десятка лет к 10-му шлюзу Огинского канала, где в годы войны прошел серьезный бой партизан с оккупантам­и, открыли для меня их переживани­я, их чувство вины за те события и за своих предков. Наши люди давно нашли в себе силы простить народ Германии, тем более, потомков этого народа. Как оказалось, и среди немецкой молодежи немало тех, кто способен осознать весь ужас пережитого и не ожесточить­ся против другой страны».

Іван Адамавіч Тарасевіч быў сапраўдным патрыётам сваёй краіны, да яго жыццёвай мудрасці і душэўнай глыбіні нам усім трэба імкнуцца.

Ад сябе толькі дабавім – пастараемс­я зберагчы надаўжэй юку, якая засталася нам на памяць ад Івана Адамавіча Тарасевіча. Юлія КАВАЛЁВА, фота аўтара і з архіва сям’і ТАРАСЕВІЧА­Ў.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus