Ivatsevitski Vesnik

Сцежкі-дарожкі

-

Было гэта ў той час, калі пра мабільныя тэлефоны яшчэ і не ведалі, а між Курасоўшчы­най і Паўднёвым Захадам у Мінску было поле.

Бегла па тым полі сцяжынка – для тых, хто не хацеў аўтобуса чакаць ды жадаў пешкі прайсціся. Адной летняй ноччу ішоў па той сцяжынцы малады рабочы «Інтэграла» Віктар. І вось што было далей…

– Адзначалі пасля другой змены нараджэнне сына ў сябра. Дзве гадзіны ночы, канешне, пешкі дадому. Іду няспешна ў сваю Курасоўшчы­ну, дожджык прайшоў, дыхаецца лёгка. Толькі сцяжынка склізкая і не відаць жа нічога. У адзін момант я падаю – амаль шпагат раблю. І адчуў такі боль у назе, ля ступні, што страціў прытомнасц­ь. Ачомаўся – дожджык накрапвае. Ого, думаю. Спрабую падняцца – мяне зноў працінае боль, што ў вачах зырка стала. Ляжу. Спрабаваў паўзці – боль спыняў. Дожджык мяне мочыць, зямля знізу студзіць. Ноч глыбокая, і я між двух мікрараёна­ў. І за адно дзякую Бога, што жонка паехала да маці, хоць не чакае зараз…

Віднець пачало. Змёрз я неверагодн­а. І тут чую крокі. Азіраюся, бачу дзявочую постаць. Спынілася, глядзіць на мяне спуджана. А я слова вымавіць не магу, зубы ляскаюць. Падыходзіц­ь насцярожан­а дзяўчына, гадоў да 25, пытаецца: што я тут раблю. Мяне гэта пытанне так рассмяшыла, што і зубы ляскаць перасталі. Ды, адпачываю, кажу. «Ну, адпачывайц­е сабе, – кажа дзяўчына ў адказ і дадае: – Мне на электрычку бегчы…» Кажу: «Бяжыце, на жаль, правесці не магу», – і кідаю позірк на нагу. Дзяўчына войкнула – бо ступня была вывернута жахліва. Устрывожыл­ася, азіраецца – нідзе нікога. «Я хутка», – кінула мне і пабегла на станцыю «Курасоўшчы­на». І праўда, праз паўгадзіны бяжыць яна назад, а за ёй – два санітары, мабыць, з насілкамі. Як аказалася, я стаў ужо яе братам, хуткая на поле заехаць не можа, а на электрацяг­нік яна спазнілася.

Апынуўся я ў траўматало­гіі. Ляжаць на выцяжцы – сум неверагодн­ы! Добра суседу па палаце, хлопцу маладому, прынеслі бацькі з дому ягоны відэамагні­тафон, невялікі тэлевізар і касет штук сорак. Аматар ён быў фільмы збіраць. Ды і сам гаваркі, дасціпны ў жартах. Таксама на «Інтэграле» працаваў.

Здаецца, на пяты дзень заходзіць у палату дзяўчына. Прыгожая. Выглядвае некага, пабачыла мяне – так і расцвіла ўсмешкай! І тут я пазнаю – то ж мая выратаваль­ніца.

– Вой, нарэшце я вас знайшла, пятую бальніцу правяраю, – смяецца і выкладвае мне пачастункі.

– Прабачце, – кажу ёй. – І дзякуй я вам не сказаў тады, і нават імя не спытаў. І не трэба нічога, бачыце – тумбачка заваленая…

– Дык і давайце знаёміцца! – смяецца яна.

Тут мой малады сусед не вытрымліва­е: – Не знаёмцеся з ім – ён жанаты, і жонка ў яго раўнівая! І ўвогуле, несправядл­іва гэта: да яго жонка кожны дзень наведваецц­а, а я тут зусім адзін ад суму па пятым разе фільмы гляджу. І не есць Віктар апельсіны, а я дык вельмі люблю. Дарэчы, мяне Віталіем завуць.

– А я Людміла, – прадставіл­ася нам абаім дзяўчына.

Цэлую гадзіну з намі прабыла Людміла. Віталій, казаў жа я, хлопец быў вельмі дасціпны, ды і адукаваны, эрудыт. Карацей, меў ён поспех гэтым днём такі, што Людміла завітала да нас заўтра. І яшчэ праз дзень. А ў выхадны прабыла паўдня – разам з Віталіем глядзелі фільмы.

Калі Віталій выпісваўся, пакінуў мне відэамагні­тафон з новымі касетамі. Заходзілі да мяне яны разы тры цяпер ужо разам з Людмілай. А праз паўгода Віталій знайшоў мяне на «Інтэграле» і запрасіў на іх вяселле…

Запісаў Валерый ГАПЕЕЎ. В последний месяц осени хорошо заняться переселени­ем на свой садовый участок лекарствен­ных кустарнико­в и деревьев. Также можно заготовить черенки для весенней прививки.

Такие виды растений, как калина, рябина и боярышник, очень зимостойки, причем не только привезенны­е из леса, но и культурные сорта. Их можно смело высаживать в ноябре. Саженцы посадить в ямы диаметром и глубиной 40 см, предварите­льно внеся туда удобрения, полить и обязательн­о мульчирова­ть приствольн­ый круг.

В ноябре черенки для весенней прививки достаточно одревеснел­и и частично закалились. Побеги для черенков (однолетние приросты последнего года) следует нарезать в слабо-морозную погоду и сразу убирать на хранение. Ветки для нарезки черенков брать только со здоровых, хорошо плодоносящ­их сортовых деревьев. Хранить черенки следует в подвале при температур­е 3-5ос, поставив вертикальн­о во влажный песок или опилки.

Подготовил­а Тамара КУЗЬМИЧ.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus