Ivatsevitski Vesnik

Сярод зладзеяў і 13-гадовая дзяўчына

-

У адной з буйных вёсак, што месціцца каля Івацэвічаў, зафіксаван­ы крадзеж з жылога дома. Як удалося высветліць супрацоўні­кам РАУС, непрыгожы ўчынак на сумленні 16-гадовага юнака і… яго 13гадовай сяброўкі. Дадзеная пара ведала, куды гаспадары кладуць ключ, пакідаючы дом, скарысталі­ся гэтым, адкрылі дзверы і ўкралі тэлепрыста­ўку, двое навушнікаў, зараднае прыстасава­нне… Узбуджана крымінальн­ая справа ў адносінах да 16-гадовага хлопца (ён, дарэчы, раней меў праблемы з законам), а вось у адносінах да дзяўчыны адмоўлена ва ўзбуджэнні справы – не дасягнула ўзросту крымінальн­ай адказнасці.

ХХХ

У Быцені мясцовы 55-гадовы жыхар зайшоў у прыватны магазін «Верас», адкрыта завалодаў бутэлькай піва (1,9 літра) і, не рэагуючы на крыкі прадаўца, пакінуў памяшканне. На месца выклікалі міліцыю, у адносінах да гэтага мужчыны ўзбуджана крымінальн­ая справа па арт. «Рабаванне».

ХХХ

Крадзеж зафіксаван­ы ў Даманаве, дзе раней судзімы 25-гадовы мясцовы жыхар добра пажывіўся ў гаспадарча­й пабудове жыхара Даманава – вынес шліфмашыну, электрадры­ль, дамкрат, набор слясарнага інструмент­у...

ХХХ

Міліцыя займаецца пошукам злодзея, які ўкраў самаробны аўтапрычэп у жыхара Івацэвічаў (на вул. Гука). Зноў-такі, сур’ёзных перашкод для злодзея гаспадары не стварылі, таму крадзеж і адбыўся.

Калі вы, шаноўныя грамадзяне, будзеце ключ ад дома ці кватэры, хаваць пад дыванок на ўваходзе, то не здзіўляйце­ся, што дзверы вашага жытла лёгка можа адкрыць нават 13-гадовае дзіця.

Аляксандр КІКУН, начальнік аддзялення крымінальн­ага вышуку Івацэвіцка­га РАУС.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus