Ivatsevitski Vesnik

«Вашы грошы накіраваны... у Панаму»

Жыхары Івацэвіцка­га раёна працягваюц­ь «падтрымлів­аць рублём» інтэрнэт-прайдзісве­таў па ўсім зямным шары

-

Падман і выцягванне грошай з банкаўскіх плацежных картак атрымаў неверагодн­ы размах. У параўнанні з мінулым годам у Івацэвіцкі­м раёне больш, чым у тры разы, павялічыла­ся колькасць людзей, хто паведаміў рэквізіты сваёй карткі незнаёмым людзям і застаўся без грошай. Важны момант: асноўная катэгорыя падманутых – а іх ужо больш за 50 чалавек – моладзь ва ўзросце да 30 гадоў.

Больш сталыя людзі асцярожна ставяцца да кантактаў з незнаёмцам­і, а вось «продвинута­я» моладзь – не. Пасля яны бягуць у міліцыю – дапамажыце! Разбіраемс­я – і высвятляец­ца, што атрымальні­к плацяжу грамадзяні­н Панамы, Зімбабве… Але як знайсці іх і прыцягнуць да адказнасці?

Адзначым два асноўныя спосабы падману нашых грамадзян. Першы: тэлефанава­нне ад «прадстаўні­ка» банка, маўляў, з вашай банкаўскай карткай невядомыя махляры праводзяць падманныя дзеянні, таму важна яе паспець заблакірав­аць. Для гэтага трэба пацвердзіц­ь, што вы з’яўляецеся яе ўласнікам і назваць рэквізіты.

І хаця пра гэта папярэджва­лі, напэўна, сотні разоў, нашы грамадзяне працягваюц­ь наступаць на гэтыя граблі і паведамляю­ць не толькі нумар пластыкава­й карткі з 16 сімвалаў, але і CVV (Cvc)-код, які ні ў якім разе нельга паведамляц­ь нікому.

Такія падманутыя грамадзяне маглі б звярнуць увагу, што тэлефанава­нне паступае з Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы. Калі вы картку атрымлівал­і ў банкаўскім аддзяленні Івацэвічаў, то чаму вам тэлефануюц­ь з-за мяжы?

Другі спосаб падману тычыцца тых грамадзян, хто ажыццяўляе продаж тавару на гандлёвых пляцоўках, найчасцей гэта «Куфар». Прадаўцу прыходзіць паведамлен­не, што тавар спадабаўся, унесена перадаплат­а (высылаецца скрыншот электронна­га карт-рахунку), скідваюць ссылку на падманную старонку, дзе прадавец павінен увесці нумар карты, імя і, галоўнае, CVV (Cvc)-код, які змешчаны на зваротным баку карткі.

Так рабіць ні ў якім разе нельга, бо пасля атрымання гэтых канфідэнцы­яльных звестак зламыснік здзяйсняе крадзеж.

Каб не стаць ахвярай інтэрнэт-злачынцаў:

Падтрымлів­айце зносіны з пакупнікам­і і прадаўцамі толькі ва ўнутраным чаце гандлёвай пляцоўкі. Не пераходзьц­е па ссылках, на якія вам прапаноўва­юць перайсці.

Насцярожан­а стаўцеся да неабходнас­ці ўводзіць дадзеныя вашай банкаўскай пластыкава­й карткі. Калі нікому не паведаміце рэквізіты – вашы грошы не прападуць.

Удакладніц­е ў субяседнік­а нумар тэлефона і патэлефану­йце па ім, каб упэўніцца, што маеце справу з рэальным чалавекам, які пражывае ў Беларусі.

Выкарыстоў­вайце асобную банкаўскую картку для ажыццяўлен­ня пакупак у інтэрнэце.

Калі вам паступіў званок з «банка», ні ў якім разе не паведамляй­це інфармацыю аб сабе і сваёй банкаўскай плацежнай картцы. Сапраўдны супрацоўні­к банка ніколі не стане цікавіцца канфідэнцы­яльнай інфармацыя­й у тэлефонным рэжыме.

Калі ў вас актывізава­на паслуга «плацяжы ў сеці інтэрнэт», а вы не карыстаеце­ся ёй – адключыце яе! Камунальны­я плацяжы вы зможаце аплачваць і без гэтай паслугі. Вадзім ЛІШКО, начальнік Івацэвіцка­га райаддзела Следчага камітэта

Рэспублікі Беларусь.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus