Ivatsevitski Vesnik

Чыя віна большая?

- Наталля ГЕРБЕДЗЬ

Як маленькае дабро доўга грэе душу, так і маленькае зло часта балюча раніць і пакідае за сабой непрыемны шлейф. Раскажу некалькі гісторый маленькага зла, якога магло б і не быць і якое магло б і не раніць.

Першая сітуацыя здарылася ўжо некалькі гадоў таму, але пра яе не магу не сказаць.

Тады ў госці да мяне са сталіцы прыехала сяброўка. Мы не бачыліся год, адным словам, было аб чым пагаварыць дзяўчатам. З каляскай мы ішлі па тратуары, так захапіліся размовай і нават не заўважылі, што не размінуліс­я з другой кампаніяй. Мы не звярнулі ўвагу на такую «аварыю», відаць, крануліся каляскамі ледзьледзь. Пайшлі далей, а ў спіну нам пачулася лаянка. Мы нават разгубіліс­я з сяброўкай. Ці нам гэта адрасавана? А пасля здзівіліся яшчэ больш, калі ўбачылі, што крычыць на нас жанчына паважанага ўзросту, бабуля двух унукаў. Перагледзе­ліся з сяброўкай: «Што? Гэтая дарослая, прыемнай знешнасці жанчына – аўтар такіх слоў? Вы сур’ёзна?»

«Прабачце нас і не лайцеся, калі ласка, пры сваіх унуках!» – кінула я ў адказ, і мы пайшлі сваёй дарогай. Жанчыну, відаць, зачапілі мае словы, бо яшчэ нешта яна выкрыквала...

Можа, мы моцна пашкодзілі, раз выклікалі столькі негатыву? Але не, паўтаруся, мы не заўважылі сутыкнення, дзякуй Богу, ніхто з малых не заплакаў… Так, вінаватыя, не заўважылі іх, ці нельга тут было абмежавацц­а заўвагай?

Не бяруся судзіць гэтую жанчыну, бо я для яе дачка па ўзросце, але непрыемна было чуць мацюкі ад дарослай жанчыны пры дзецях.

Другая сітуацыя пра маленькае зло дзеля зла. І зноў вакол дзяцей. Нядаўна хварэла мая дачка, трэба было здаць кроў. Прыём да 11 гадзін, мы прыйшлі за паўгадзіны да канца. Крайняя ў чарзе жанчына з дачкой сказала ўжо не занімаць, бо пасля яе ўжо нікога не прымуць. Мы з дачкой доўга ішлі пешшу, я вырашыла пачакаць і папрасіцца: а можа пашчасціць. Пасля нас яшчэ прыходзілі людзі і сыходзілі, мы адны разлічвалі на міласць медработні­каў. У апошнія хвіліны работы кабінета выйшла лабарант, спытала, колькі ў чарзе людзей. Жанчына, за якой сказалі больш не займаць, выкрыкнула: «Мы! А за намі жанчына, яна прыйшла позна!» Я не чакала такога ўдару ад суседкі па лавачцы. І гэта не жарт, навошта было згушчаць фарбы? Я прыйшла позна, і гэта мая праблема, якую мне і вырашаць. Я была гатовая да любога выніку: возьмуць аналіз – добра, калі не – я не пакрыўджус­я.

Яшчэ некалькі разоў жанчына на парозе кабінета паўтарыла, мы апошнія, за намі нельга было занімаць. Дзякуючы яе намаганням, кроў у той дзень у нас так і не ўзялі. І мяне накрыла. «Чаму вам так важна было, каб нас не прынялі?» – у лоб спытала я. Жанчына спешна пайшла да лесвіцы.

Здаецца, такі нязначны момант, не звярнуць бы на яго ўвагу ды і ўсё. А гэта аказалася як раз тое маленькае зло з вялікім шлейфам. Я ўсё думала: чаму было так важна гэтай жанчыне нават не даць нам шанцу зайсці?

Дзве гісторыі. Розныя. У першым выпадку, лічу, мы трапілі пад гарачую руку, хутчэй за ўсё ў другі дзень, нават у другі час не было б такой вострай рэакцыі на невялікую «аварыю». Другое зло было выключна дзеля зла. Такі быў настрой у чалавека: вось я прыйшла своечасова і я малайчына. Мне – пернік, усіх астатніх – пабіць пугай!

Я часта выкарыстоў­ваю ў жыцці тэрмін ступені віны. Нельга за выпадковас­ць пароць пугай, ва ўсім павінна быць мера. Канечне, усе мы так або інакш нясём свой настрой у масы. І нехта заўсёды пападзе пад тую самую гарачую руку.

Чарговыя непрыемныя моманты ў такім вялікім і імклівым жыцці. Я задаю сабе пытанне: хто вінаваты больш? Мы, калі не заўважылі групу людзей з дзецьмі, ці бабуля, якая крычыць матам пры сваіх унуках? Я, як маці, якая спазнілася, ці жанчына, якой так хацелася заканчваць прыём у той дзень. Сама пакуль шукаю адказы…

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus