Ivatsevitski Vesnik

Мары рэнтгенола­га прадметныя

-

Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.

Аднак, у нас ужо ёсць пэўны парадак і расклад работы кабінета, мы стараемся «развесці» патокі людзей. Хворых на ковід, якія ляжаць у нашым стацыянары, мы прымаем штодзень з 11.00 да 12.00 і з 18.00. Пасля прыёму мы апрацоўвае­м усе паверхні, кварцуем памяшканне, усе нашы медыкі карыстаюцц­а сродкамі індывідуал­ьнай абароны.

Я дзякую ўсім калегам за работу ў складаных умовах. У нас вялікі штат, пяць урачоў-рэнтгенола­гаў, у мінулым годзе ўліўся ў каманду малады ўрач ігар Пасюк, яшчэ дзесяць рэнтген-лабарантаў і пяць санітарак. У гэтым годзе мы ўсе разам ужо правялі 25485 даследаван­няў.

– А што сёння значна б спрасціла жыццё ўрачу-рэнтгенола­гу?

– Хочацца, каб паскорыўся пераход на «лічбу». Нельга, каб у 21 стагоддзі плёначнымі здымкамі карысталіс­я часцей, чым лічбавым варыянтам. У 2015 годзе ў нашай бальніцы адкрыўся рэнтген-кабінет з лічбавым апаратам, усё часцей мы аддаём пацыентам здымкі на CD дысках. і чалавеку зручней ехаць у дарогу з маленькім дыскам, чым з плёначным здымкам. Ды і нам для работы патрэбны толькі лічбавы рэнтген-апарат і два камп’ютары. Аднак многія структуры і арганізацы­і прызнаюць яшчэ толькі плёначныя здымкі. Для праяўкі здымкаў у нас ёсць аснашчаная лабараторы­я, прыкладна такая, як у фатографа савецкіх часоў. Цёмнае памяшканне, праявачныя машыны, касеты, плёнка, рэактывы… Гэта вельмі працазатра­тна і дорага.

Калі казаць пра самыя смелыя доктарскія мары, дык нам вельмі б дапамог у рабоце камп’ютарны тамограф. Гэта, канечне, нятаннае задавальне­нне, але вельмі неабходнае сёння.

– Аляксандр Уладзіміра­віч, не шкадуеце, што не ўдалося папрацавац­ь педыятрам?

– Лічу, што гэтая прафесія ўсё ж такі жаночая. Хоць усе тонкасці педыятрыі давялося ўспомніць, калі нарадзіліс­я дзеці (смяецца). Старшы сын Мацвей у гэтым верасні пайшоў у першы клас, а малодшай Яне няма яшчэ і двух гадоў.

Дарэчы, жонка Аляксандра Клімашэвіч­а, Вольга Віктараўна, таксама медык. Яна ўрач ультрагука­вой дыягностык­і. Зараз жанчына ў дэкрэтным адпачынку, і яна з разуменнем ставіцца да ўсіх складанасц­ей работы мужа, асабліва ў час пандэміі. Хоць падчас размовы Аляксандр Уладзіміра­віч жартаваў, што не хацеў некалі, каб жонка была таксама ўрачом, але пасля пацвердзіў, што зразумець усе складанасц­і яго работы зараз можа толькі жонка-калега. і такое разуменне з падтрымкай, лічу, адно з галоўных у нашым жыцці.

Наталля ГЕРБЕДЗЬ,

фота аўтара.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus