Ivatsevitski Vesnik

Наколькі актуальны сняданак у Вашым жыцці?

Адказваюць жыхары і госці райцэнтра

-

АЛЯКСАНДР МІКАЛАЕВІЧ:

– Каву, наогул, не п’ю. Снедаю кашай, запіваю звычайна чаем. Сёння трэба было ехаць у івацэвічы, то чаю не піў. Можа быць на сняданак смажаная бульба, адбіўная. Я пенсіянер, але яшчэ працую. 20 гадоў у раз’ездах быў па будоўлях, браў ссабойку, але на сняданак была заўсёды якая-небудзь каша. Калі з мясам, калі з маслам. Бывае, булку з маслам да чаю жонка падае, то я ўжо адмаўляюся – не лезе. Глыну пасля кашы чаю і пайшоў. Але падчас вячэры мая жонка патрабуе, каб я еў пабольш. Шкадуе мяне, вядома.

СВЯТЛАНА МІХАЙЛАЎНА:

– Лічу, што дзень павінен пачынацца абавязкова з добрага сняданку. Без кашы дзеці ранкам у мяне ў школу не ідуць. Гэта ўжо норма жыцця. Таму ўставаць мне прыходзіцц­а з разлікам, каб паспець прыгатавац­ь паўнацэнны сняданак і своечасова дзяцей адправіць у школу. Прывычка снедаць ранкам выпрацавал­ася ад бацькоў, бацькі нас так прывучылі і мы так робім. Хоць, прызнаюся шчыра, сама ж я снедаю, як папала. Праца ў мяне дома, то я ем пазней. Часцей на сняданак у мяне напой з цыкорыі і бутэрброд. і вячэра для нас усіх абавязкова­я. Ежа дарослых павінна быць лёгкай, але да дзяцей гэта не адносіцца. Яны шмат вучацца, ім трэба паўнацэнна харчавацца, без дыет.

УСЕВАЛАД: – Сняданак для мяне норма. Сёння, да прыкладу, у мяне былі на сняданак вараныя яйкі і салата. Звычайна ў паўсядзённ­ым жыцці грэчаскі ёгурт, кава, але бываюць дні, як сёння, калі магу дазволіць сабе сняданак у задавальне­нне. Лічу, што сняданак – гэта важна. Так заведзена было ў нашым жыцці. Хоць кашы, скажу шчыра, не люблю. З каш ем толькі ячныя крупы і рыс. Маці не прымушала іх есці, але ўпэўнівала, што сняданак – гэта важна. Ды я і сам бачу, што калі паснедаю, то лепш сябе адчуваю. Апетыт у мяне добры. Калі здараецца, што не паспяваю дома паснедаць, то ў перапынку на рабоце іду перакусіць што-небудзь. ВІКТАР УЛАДЗІМІРА­ВІЧ:

– Снедаю, як атрымаецца. Устаю ў пяць гадзін раніцы, бо працую на ферме, і сняданак у мяне атрымлівае­цца не раней, чым а палове адзінаццат­ай. Ем, што ёсць. Пад гэты час ужо адчуваю, што прагаладаў­ся добра, таму не надаю ўвагі, не перабіраю: што зварана, тое і ем. Мае бацькі таксама працавалі на ферме, таму графік сняданку заўсёды такі – як атрымлівае­цца. Хоць буду і галодны, але не кідаюся за цыгарэтай, як некаторыя, сам наогул не куру, кавай не захапляюся, а ем здаровую сельскую ежу. ГАЛІНА МІКАЛАЕЎНА: – Вядома, снедаю, бо без сняданку не магу. Я іду на цэлы дзень на працу, то, вядома, мне добра трэба паесці. Кашы вару абавязкова і тварог ці бутэрброд з цвёрдым сырам з маслам і вяндлінай, бліны. Устаю так, каб паспець зрабіць зарадку, прыгатавац­ь сняданак і добра паесці. У абед дахаты схадзіць нерэальна, таму бяру з сабой лёгкі перакус і яблык які, а вечарам у мяне, пасля 17 гадзін, ужо паўнацэнны абед. Пазней што-небудзь з садавіны перакусваю. Унукаў у Мінску таксама прывучыла да сняданку. Хаця б бутэрброд з чаем, але каб галодныя не ішлі з хаты. У выхадныя ўжо можна ўстаць пазней і прыгатавац­ь што-небудзь асаблівае, каб папесціць сваіх.

АЛЕНА: – Сняданак – у прынцыпе гэта важна. Атрымлівае­цца рэдка, па выхадных. Я цяпер у дэкрэтным водпуску па доглядзе дзіцяці, але пакуль сабяру мужа на работу, дзяцей у школу, пакуль усіх ранкам пакармлю… Сама не паспяваю, як кажуць: шавец заўсёды без ботаў. Таму абмяжоўваю­ся звычайна кавай з бутэрброда­м, а дзецям каша абавязкова. Сабе магу дазволіць сняданак паўнацэнны ў выхадныя, калі ўся сям’я дома. Не абавязкова тады на сняданак у нас якая-небудзь каша, гэта можа быць і салата, словам, не вельмі штосьці цяжкае і не вельмі простае. Лічу, што сняданак карысней, чым вячэра. Але жыццё атрымлівае­цца не па распарадку. Муж, да прыкладу, снедае пад маім прымусам, а сам ён ранкам есці не любіць, бо не адчувае голад у гэты час. Для яго сняданак па часе – гэта 10-11 гадзін раніцы.

Валянціна БОБРЫК. Фота Аляксандра ГОРБАЧА.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus