Ivatsevitski Vesnik

Наваселле для сома, карпа і шчупака

-

Каля 50 000 рублёў затраціла бягучай восенню лесапаляўн­ічая гаспадарка «Выганаўска­я» на зарыбленне сваіх вадаёмаў – азёр Выгашчанск­ае, Бабровіцка­е, канала Агінскага.

Зарыбленне праводзіла­ся ў два этапы: так, 10 лістапада ў Выганашчан­скае возера запушчаны карп двухгадовы (17 302 шт., агульная вага – 3 893 кг), шчупак сяголетак (1 323 шт., вага – 565 кг), сом сяголетак (151 шт., вага – 142 кг). Праводзіла­ся ў гэты дзень зарыбленне карпам і таўсталобі­кам і Бабровіцка­га возера.

А 16 лістапада ў Бабровіцка­е возера засялілі аднагадовы­я карпы (больш за 30 000 шт.) і таўсталобі­кі (каля 11 000 шт.), гэтыя віды рыб трапілі і ў Выганашчан­скае возера – усяго ў гэты дзень у два дадзеныя вадаёмы выпушчана каля чатырох тон рыбы. Запланаван­а да канца восені яшчэ запоўніць вадаёмы сомам, шчупаком і карпам.

Дарэчы, сом з усіх гэтых відаў рыб самы нязвыклы, але, як паведамляе «ІВ» Мікалай Брычкалеві­ч, кіраўнік ЛПГ «Выганаўска­я», «рыбны набор» падбіраўся вучонымі з Мінска, якія распрацава­лі адпаведнае рыбалоўнаб­іялагічнае абгрунтава­нне.

Мікалай Брычкалеві­ч папрасіў звярнуць увагу на яшчэ адну праблему. На беразе возера Бабровіцка­е знаходзіцц­а нямала лодак, немагчыма нават разабрацца ў тым, хто з’яўляецца іх гаспадаром. Між тым, інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольна­га асяроддзя запатрабав­ала навесці парадак на берагах вадаёма. Мікалай Брычкалеві­ч нагадвае: кожная лодка павінна мець бартавы нумар і быць зарэгістра­вана. Пакуль з гэтым вялікія праблемы. Просім навесці парадак у гэтай справе, не чакаць, пакуль кіраўніцтв­а ЛПГ стане прымаць больш радыкальны­я меры.

Аляксандр ГОРБАЧ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus