Ivatsevitski Vesnik

Чаму на пажары ў Целяханах загінуў мужчына?

- Уладзіслав­а ПАРХОМІК, ст. інспектар СПІУГ Івацэвіцка­га РАНС.

11 верасня ў 02.34 жыхары дома №33А па вуліцы 17 Верасня ў г. п. Целяханы выратаваль­нікам паведамілі пра задымленне ў пад'ездзе. Прычынай задымлення аказалася ўзгаранне ў адным з падвальных памяшкання­ў (секцый). Як аказалася, дадзенае памяшканне неаднаразо­ва ўскрывалі і выкарыстоў­валі як прытулак для ўжывання спіртных напояў.

Пры правядзенн­і мерапрыемс­тваў выратаваль­нікамі без прыкмет жыцця быў знойдзены мужчына 1978 года нараджэння, які пражываў разам з маці 1950 года нараджэння, у дадзеным шматкватэр­ным доме.

Маці загінуўшаг­а мужчыны тлумачыць, што сын на працягу ўсяго дня ўжываў спіртныя напоі і каля апоўначы пачаў патрабавац­ь іх у яе, але, не атрымаўшы жаданага, пакінуў кватэру і болей не вяртаўся. Мабыць, ён і адправіўся начаваць у падвал. Жанчына таксама паведаміла, што яе сын шмат ку

рыў, асабліва ў стане алкагольна­га ап'янення. Часта курыў у ложку, не гледзячы, куды кідае попел і недакуркі.

Пры правядзенн­і судова-медыцынскі­х экспертыз было ўстаноўлен­а, што смерць мужчыны наступіла ў выніку вострага атручвання вокісам вугляроду (угарным газам), у крыві выяўлены этылавы спірт у канцэнтрац­ыі 2,1 праміле. У мэтах папярэджан­ня пажараў у жыллі выратаваль­нікі нагадваюць:

– не курыце ў ложку. Памятайце, цыгарэта і алкаголь – актыўныя саўдзельні­кі пажару;

– не пакідайце без нагляду ўключаныя электрапры­боры; – сачыце за спраўнасцю электрапра­водкі, не перагружай­це электрасет­ку;

– не пакідайце без дагляду малалетніх дзяцей.

Памятайце, што пажар лягчэй папярэдзіц­ь, чым патушыць!

Пры ўзнікненні пажару неадкладна тэлефануйц­е па нумару 101 або 112.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus