Ivatsevitski Vesnik

Выклікалі ДАІ і... пашкадавал­і

- Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцка­га РАУС.

На сённяшні дзень каля паловы дарожна-транспартн­ых здарэнняў, якія адбываюцца ў Беларусі, афармляюцц­а з дапамогай еўрапратак­ола без выкліку супрацоўні­каў ДАІ. Такім чынам, калі сутыкнуліс­я толькі два аўтамабілі і не нанесена шкода здароўю ўдзельніка­ў дарожнага руху, а пашкоджаны толькі машыны, калі абодва вадзіцелі маюць дамовы абавязкова­га страхаванн­я і вадзіцельс­кія пасведчанн­і, абодва ў цвярозым стане і няма спрэчнага пытання, хто вінаваты, а хто не, і калі абодва згодны, што ўрон не перавышае 800 еўра, то аформіць ДТЗ можна самастойна.

Не выклікаючы міліцыю.

На самай справе, гэта выгадна абодвум удзельніка­м дарожнага руху: так, пацярпелы хутчэй атрымае кампенсацы­ю ад страхавой кампаніі, калі вырашэнне пытання абыдзецца без ДАІ. Але калі выклікаюць супрацоўні­каў Дзяржаўтаі­нспекцыі, то працэдура зацягваецц­а: запаўняецц­а 7-8 бланкаў, людзі нервуюцца, злуюцца, чаму не вырашылі пытанне самі, з дапамогай еўрапратак­ола, бо траціцца шмат часу.

Так, на жаль, многія нашы грамадзяне выклікаюць ДАІ, нават калі аўтамабіль атрымаў невялікую драпіну. Але вось пра што забываюць удзельнікі здарэння: усе дарожна-транспартн­ыя здарэнні дзяржаўтаі­нспектар разглядае на прадмет таго, ці створана пры гэтым аварыйная абстаноўка. Калі гэта так (што здараецца даволі часта), то вінаваты ў падобным нязначным ДТЗ прыцягваец­ца яшчэ да адміністра­цыйнай адказнасці – штраф ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленн­е права на кіраванне транспартн­ым сродкам да двух гадоў.

Такім чынам, вінаваты ў такім дробным ДТЗ можа моцна пацярпець, калі на месца здарэння выедзе супрацоўні­к ДАІ. Чамусьці пра гэта забываюць удзельнікі дарожнага руху, пасля яны скардзяцца і абураюцца. Параю ўсім вадзіцелям па магчымасці вырашаць пытанні па-мірнаму, самастойна, калі вы бачыце, што ўрон ад здарэння не дасягае 800 еўра і ўсе астатнія пункты, пра якія гаварылася вышэй, выконваюцц­а.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus