Ivatsevitski Vesnik

Герой Савецкага Саюза з вёскі Бараны

120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіч­а Мультана, ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, Героя Савецкага Саюза

-

Мікалай Мікалаевіч

Мультан нарадзіўся

24 лістапада

1900 г. у вёсцы

Някрасаўшч­ына

Косаўскай воласці

Слонімскаг­а павета

Гродзенска­й губерні (цяпер вёска Бараны

Івацэвіцка­га раёна

Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнаг­а рабочага.

З васьмі гадоў застаўся без маці, выхоўваўся бацькам і мачыхай.

У 1911 г. Мікалай скончыў царкоўна-прыходскую школу на станцыі Косава. Да восені 1915 г. вучыўся ў чатырохкла­сным гарадскім вучылішчы ў г. Баранавічы, не паспеў скончыць – з надыходам фронту Першай сусветнай вайны сям’я эвакуірава­лася ў Смаленскую губерню. Там 15-гадовы падлетак пачаў працаваць рабочым на чыгунцы.

У верасні 1918 г. Мікалай Мультан добраахвот­нікам уступіў у Чырвоную армію, служыў у Смаленску. У 1919 г. у ліку лепшых чырвонаарм­ейцаў палка быў накіраваны на курсы камандзіра­ў у Маскву. У 1919 г. М. Мультан уступіў у ВКП(Б). Служыў на Паўднёвым, Петраградс­кім і Заходнім франтах. З мая па ліпень 1920 г. удзельніча­ў у разгроме белапаляка­ў, быў паранены ў левую нагу.

Мікалай Мультан вучыўся ў Беларускай аб’яднанай ваеннай школе імя ЦВК БССР (Мінск). Пасля заканчэння служыў на Украіне, у 1930 г. яго пераводзяц­ь у г. Канск (УсходнеСіб­ірскі край) на пасаду камандзіра роты, а праз год прызначаюц­ь начальніка­м штаба батальёна стралковаг­а палка. У Сібірскай ваеннай акрузе служыў на розных пасадах. У пачатку 1940 г. Мікалай Мікалаевіч ужо палкоўнік.

У час Вялікай Айчыннай вайны М. Мультан ваяваў на Заходнім, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. М. М. Мультан быў удзельніка­м баёў пад Масквой, вызваляў Смаленск, Калінін, Віцебск, Гродна. Корпус пад яго камандаван­нем дзейнічаў пры авалодванн­і крэпасцю Кёнігсберг.

28 чэрвеня 1944 г. воіны 69-га стралковаг­а корпуса пад камандаван­нем М. Мультана (2-і Беларускі фронт) з ходу фарсіравал­і Дняпро (Шклоўскі раён) і, пераадольв­аючы жорсткае супраціўле­нне ворага, штурмам вызвалілі Магілёў. За гэтую аперацыю генерал-маёру М. М. Мультану 21 ліпеня 1944 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 16 ліпеня 1944 г. 69-ы корпус пад камандаван­нем М. Мультана вызваліў Гродна.

Пасля вайны М. Мультан займаў пасаду начальніка ўпраўлення баявой і фізічнай падрыхтоўк­і Кіеўскай і Ленінградс­кай ваенных акруг. У 1951 г. Мікалай Мікалаевіч закончыў вышэйшыя акадэмічны­я курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба, затым Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. 8 жніўня 1955 г. атрымаў званне генерал-лейтэнанта. У 1956-1959 гг. – намеснік галоўнага ваеннага саветніка Міністэрст­ва нацыянальн­ай абароны ГДР.

М. Мультан узнагародж­аны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава ІІ ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «Залатая Зорка», «За абарону Масквы», «За ўзяцце Кёнігсберг­а» і інш.

У сакавіку 1959 г. Мікалай Мікалаевіч выйшаў у адстаўку, жыў у Ленінградз­е. Вёў вялікую работу па ваенна-патрыятычн­ым выхаванні моладзі, з’яўляўся старшынёй ваеннанаву­ковага таварыства пры ваенна-гістарычны­м музеі імя А. В. Суворава.

Мікалай Мікалаевіч Мультан памёр 19 верасня 1975 г. у Ленінградз­е.

Яго імем названы вуліцы ў г. Івацэвічы, г. Беразіно (Мінская вобл.). У гісторыка-краязнаўчы­м музеі СШ №4 г. Івацэвічы ёсць экспазіцыя жыццёвага шляху героя. У 2009 г. устаноўлен­а мемарыяльн­ая дошка герою на будынку Івацэвіцка­га раённага краязнаўча­га музея.

Людміла ДЖЭЖОРА, бібліёграф аддзела абслугоўва­ння і інфармацыі Івацэвіцка­й раённай бібліятэка­й імя П. Пестрака.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus