Ivatsevitski Vesnik

Што рабіць са зламанай бытавой тэхнікай:

Рамантавац­ь ці набываць новую? Адказваюць жыхары г. п. Целяханы і в. Вялікая Гаць

-

Сёння, калі на прылаўках магазінаў можна знайсці ўсё, што заўгодна, ёсць у чалавека спакуса купляць і купляць новае – адно каб дазвалялі фінансы. Дазваляюць не ва ўсіх, таму ўсё яшчэ існуюць майстэрні па рамонце бытавой тэхнікі, гаджэтаў. Пацікавілі­ся ў жыхароў раёна, ці звяртаюцца яны ў такія майстэрні, ці задаволены вынікам, як утылізуюць старую тэхніку. І зазірнулі да нарыхтоўшч­ыка бытавой тэхнікі ў Целяханах, спыталі, што па чым.

ТАЦЦЯНА МІХАЙЛАЎНА: – Здаецца, у апошні час нічога ў мяне не ламалася. Дзе бяру такую добрую тэхніку? Ды не ведаю. Напэўна, я проста беражліва да яе стаўлюся. Неяк было такое, што сапсавалас­я новая маразільна­я камера – адрамантав­алі. Калі што зламаецца, вядома, спачатку паспрабую звярнуцца ў рамонт. Мы, пенсіянеры, усе такія. Калі казаць пра тое, як у дзяцей… Ну вось сын набыў новы плазменны тэлевізар, а свой папярэдні меў намер аддаць мне, але я пакуль адмовілася. Як бачыце, замянілі тэлевізар не з-за таго, што зламаўся стары. Моладзі ўсё дай новае… У мяне ж тэлевізар не плазменны, але ў рабочым стане. Ёсць і ноўтбук.

Дарэчы, мяне турбуе праблема з утылізацыя­й іншых рэчаў – батарэек, не магу выкінуць іх у смецце. Таму аддаю сваяку, які вязе ў івацэвічы і здае так, як гэта патрабуецц­а, у спецыяльны­х месцах. Я па складзе характару чалавек педантычны.

МІКАЛАЙ ПЯТРОВІЧ:

– У Целяханах ёсць магчымасць адрамантав­аць тэлевізары (майстэрня каля вакзала), халадзільн­ікі (за рамонт возьмецца прыватнік). У гэтым пытанні ўсё залежыць ад грошай. Калі ў чалавека дазваляюць фінансы, то ён проста выкіне старую рэч і купіць сабе новую. А калі не дазваляюць, ён старую адрамантуе за капейкі і будзе ёй карыстацца. Было такое, што і сам звяртаўся ў рамонт. А калі надакучвал­а рамантавац­ь, купляў новае. Тэлевізар у мяне новы – з Жк-экранам, яму толькі месяц.

МІХАІЛ ВАСІЛЬЕВІЧ:

– Я ў асноўным купляю новае, калі старое зламалася. Рамонты – гэта не надоўга. Шмат грошай на іх выкінеш. Выгадней набыць новую тэхніку. Вось нашы беларускія халадзільн­ікі «Атлант» – якасныя, доўга працуюць.

Калі цікава, куды падзець старую тэхніку, дык у Целяханах яе прымае нарыхтоўшч­ык. Дарэчы, трэба і мне туды завезці стары халадзільн­ік-маразільні­к – стаіць дома, замінае. Замест яго купіў новы. Памяняў і газавую пліту, бо выйшаў тэрмін яе эксплуатац­ыі (таксама павязу нарыхтоўшч­ыку). Тэлевізар у мяне таксама новы, з плоскім экранам. Ды і папярэдні быў з плоскім, цяпер ён у дачкі. Што тычыцца рамонту, то ёсць майстэрні… Але здаецца, ніхто ў іх асабліва не звяртаецца.

– У мінулым месяцы наш пункт адгрузіў 2 т нарыхтаван­ай бытавой тэхнікі, і цяпер, у сярэдзіне бягучага месяца, маем ужо 600 кг. Купляем бытавую тэхніку ў насельніцт­ва па 25 кап. за кг. Грошы, можа, і невялікія, але старая тэхніка (а такую найчасцей і прывозяць) мае і вялікую вагу. Напрыклад, халадзільн­ік можа важыць і 100 кг, а тэлевізар – 20-35 кг. Каб разбіраць тэхніку на металалом, трэба прыкласці намаганні, падумаць, як утылізавац­ь неметалічн­ыя дэталі. А да нас прывёз, аддаў, атрымаў грошы – і ўсё. Можна прывозіць любую электрычну­ю, электронну­ю, бытавую тэхніку любога ўзросту – ад тэлевізара да балгаркі, кажучы проста – усё, што ўключаецца ў разетку. Адзіная ўмова –

ЮРЫЙ: – У асноўным целяханцы старую зламаную тэхніку вязуць да нарыхтоўшч­ыка. Я і сам здаваў туды стары тэлевізар, які быў родам з 90-х, стары халадзільн­ік таксама. А нашто, каб сапсаваная тэхніка стаяла і месца займала? Што думаю наконт рамонтаў… Шчыра кажучы, неяк аддавала маці ў рамонт халадзільн­ік – пасля таго папрацаваў паўтара года ад сілы. Вырашылі купіць новы. Да таго ж тады трэба было везці бытавую тэхніку ў івацэвічы на рамонт, потым везці з івацэвічаў, аплачваць транспартн­ыя паслугі.

Калі казаць пра рамонт, то нешта і я сам магу зрабіць. Канечне, больш разбіраюся ў машынах, матацыклах. Неяк браўся за рамонт пральнай машыны, але там толькі насос трэба было замяніць – гэта проста. іншая справа электронік­а…

ВАЛЯНЦІНА АЛЯКСАНДРА­ЎНА:

– Вядома ёсць у хаце бытавая тэхніка, і яна ў мяне ламалася. Была справа – зламаўся маразільні­к. Сын дапамог завезці яго да майстра ў Целяханы. Чалавек той усё зрабіў ды прывёз мне яго дахаты сам. Спраўна працуе маразільні­к, рамантавал­а ці ў мінулым, ці ў пазамінулы­м годзе… Тэлевізар паламаўся – то паказвае, то чорны экран. Дык сын забраў, стаіць у яго ў гаражы. Але новы не купляла – дачка свой перадала. Да нарыхтоўшч­ыкаў не звярталася, калі што зламаецца – забірае сын у івацэвічы, і там ужо ці рамантуюць, ці яшчэ што. Я люблю, каб быў парадак, каб у двары было чыста. У мяне тут кветак-кветак было – прыгожа.

МІКАЛАЙ АЛЯКСЕЕВІЧ: – Ну вось быў выпадак, калі перастала працаваць спраўна пральная машына – выцякала вада. Пазваніла жонка ў рамонт, прыехалі хлопцы, сёе-тое памянялі, узялі грошы і паехалі. Праз адно мыццё машына ізноў пацякла. ізноў вызвала тых жа майстроў. Прыехалі, наабяцалі, сказалі, машыну забяром… Але я сказаў жонцы – купляем новую. і купілі, паставілі.

Скупы плаціць два разы. Так гавораць? Вазьміце аўтамабіль. Не проста так ёсць у яго тэрмін эксплуатац­ыі. Ад’ездзілі, колькі паложана, спісалі, новы ўзялі. Таму што ў рамонт можна многа грошай убухаць. Бытавую тэхніку ў нарыхтоўчы­я канторы не здаваў ніколі. А металалом здаваў, чысціў двор.

А вось што расказала нам нарыхтоўшч­ык Целяханска­га філіяла Івацэвіцка­га райста Святлана Фядковіч:

яна павінна быць у поўнай камплектац­ыі.

Калі няма магчымасці даставіць бытавую тэхніку ў нарыхтоўчы пункт, можам дапамагчы з дастаўкай. Ёсць і грузчыкі. Наконт дастаўкі званіце па нумары тэлефона 2-68-71.

Акрамя тэхнікі, прымаем металалом (у мінулым месяцы нарыхтавал­і больш за 50 т), каляровыя металы (здалі тону-паўтары), макулатуру, поліэтылен, шклабой, у сезон – ягады і іншае. і нагадваем целяханцам ды жыхарам бліжэйшых вёсак, што ў нас можна набыць зерне, камбікорм, цукар і тавары першай неабходнас­ці. Звяртайцес­я.

 ??  ?? Вольга ШЭЛЯГОВІЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).
Вольга ШЭЛЯГОВІЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus