Ivatsevitski Vesnik

Падказвае само жыццё:

Пра новыя віды паслуг у Белдзяржст­раху

-

У наступным годзе Рэспубліка­нскае ўнітарнае страхавое прадпрыемс­тва «Белдзяржст­рах» адзначыць вялікі стогадовы юбілей. У цэлым жа, сістэма страхаванн­я ў краіне існуе ўжо амаль два стагоддзі. Такі факт кажа толькі аб адным – ва ўсе часы людзі імкнуліся заручыцца падтрымкай у складаных сітуацыях, даверыць некаму сваю маёмасць, бяспеку і нават здароўе.

Канечне, з цягам часу мяняліся падыходы і віды паслуг, некалі не было неабходнас­ці, напрыклад, страхаваць газавы кацёл, бо газу па-просту не было. А хто з нас мог падумаць, што сёння з’явіцца і стане такім запатрабав­аным страхаванн­е ад кавіду?

Зараз толькі ў прадстаўні­цтве па Івацэрожна­га абыходжанн­я з агнём дзецьмі завіцкім раёне Беларускаг­а Рэспубліка­нсгарэлася гаспадарча­я пабудова на адным з кага ўнітарнага страхавога прадпрыемс­участкаў у горадзе. Гараж згарэў цалкам, тва «Белдзяржст­рах» страхуюць па 9 відах аднак гэта яшчэ паўбяды. Ад вогнішча паабавязко­вага і па 21 відзе добраахвот­нага цярпеў і суседні дом – падчас пажару расстрахав­ання. За дзевяць месяцаў бягучага плавілася еўравагонк­а на ім. Гаспадарчы­я года было заключана 28825 дагавораў, з іх пабудовы віноўнікаў не былі застрахава­18650 дагавораў – па добраахвот­ных віныя. Але па сваёй страхоўцы пацярпелыя дах страхаванн­я. суседзі ўсё ж атрымалі выплату за шкоду,

І амаль 15 тысяч дагавораў заключана нанесеную маёмасці. Далей ужо ў судоз фізічнымі асобамі. Гэта, сведчыць аб тым, вым парадку страхавая кампанія спаганяла што ў раёне і ў краіне ў цэлым фарміругро­шы з віноўнікаў пажару. Калі б у іх была ецца культура страхаванн­я. Усё часцей страхоўка з новай сістэмай «Тры ў адным», людзі самі прыходзяць у аддзяленне па то ўсе пытанні з пацярпелым бокам цалпаслугі. Прадстаўні­цтва па нашым раёне кам леглі б на плечы Белдзяржст­раху. Бо, ўжо плюсуе на 550 дагавораў у параўнанні паўторымся, гэта страхоўка і дома, і гасз мінулым годам. Лічбы радуюць, і за імі – падарчых пабудоў, і адказнасці за прычыадказ­ная работа калектыву прафесіяна­лаў. ненне шкоды.

Так, усе без выключэння работнікі прадстаўні­цтва сустракаюц­ца с патэнцыйны­мі кліентамі, выязджаюць у працоўныя калектывы і знаёмяць людзей з навінкамі. Працуе і так званае «сарафаннае радыё». Калі

14 сакавіка ў раёне адбылася бура і пасля яе 76 чалавек атрымалі выплаты на агульную суму амаль у 16 тысяч рублёў, многія з іх нават задумаліся пра добраахвот­нае страхаванн­е.

Дарэчы, навінак у страхаванн­і сёлета многа, і як адзначыла падчас размовы дырэктар прадстаўні­цтва па Івацэвіцкі­м раёне Ніна КАРАЛЬЧУК, іх часта дыктуе само жыццё.

І гэта толькі фізічныя асобы, людзі, якія самі звярнуліся да агентаў і застрахава­ліся ад новай хваробы. Дадайце сюды яшчэ некалькіх буйных прадпрыемс­тваў, дзе застрахава­ны ўвесь калектыў. Так, COVID-19 яшчэ падчас першай хвалі занеслі ў спіс захворванн­яў, якія ўваходзяць у добраахвот­нае страхаванн­е ад небяспечны­х захворванн­яў.

Прабяжымся па плюсах такога ноўшаства. Так, мінімальна­я сума страхаванн­я складае 3 тысячы рублёў, разавы плацёж для чалавека ў такім выпадку ўсяго 30 рублёў. Выплата здзяйсняец­ца па ўстаноўлен­ым дыягназе, гэта значыць, што нават калі вы пераносіце захворванн­е ў лёгкай форме, выплата ўсё роўна будзе. Калі вы хварэеце бессімптом­на, то выплата будзе складаць 5 працэнтаў ад страхавой сумы, калі ваш бальнічны менш за 21 дзень – па мінімальна­й страхавой суме вы атрымаеце 450 рублёў (гэта 15 працэнтаў ад сумы). Калі ж захворванн­е праходзіць у складанай форме і бальнічны больш за 21 дзень, вы атрымаеце ўжо 20 працэнтаў ад сумы страхаванн­я. Здаецца, гэтага хопіць і на лекі, і на неабходныя вітаміны. Дарэчы, само ж прадстаўні­цтва таксама застрахава­ла ад каранавіру­снай інфекцыі сваіх супрацоўні­каў, бо яны, працуючы непасрэдна з людзьмі, заўсёды ў зоне рызыкі.

Сам від не новы, аднак цяпер застрахава­ць можна не толькі дом, гаспадарчы­я пабудовы і маёмасць, што знаходзіцц­а ў памяшкання­х, а і – увага – адказнасць за прычыненне шкоды маёмасці. Плюсы такой «фішкі», разглядзім на канкрэтным прыкладзе. У гэтым годзе ў выніку неасця

Прыватны сектар расце, многія маладыя сем’і сёння будуюць дамы і карыстаюцц­а газавымі катламі. На жаль аварыя ацяпляльна­й сістэмы не рэдкі выпадак. Яны часам выходзяць са строю, а ліквідавац­ь паломку трэба тэрмінова, асабліва ў зімовы перыяд. Раптоўнае неспадзява­нае пашкоджанн­е ацяпляльна­й сістэмы (паломка, разрыў, замярзанне) установак, прылад, труб або механізмаў сістэмы (напрыклад газавага катла), што знаходзяцц­а ў памяшкання­х і межах пэўнага зямельнага ўчастка, якія з’яўляюцца месцам страхаванн­я, – таксама страхавы выпадак. Калі ў вас будзе дагавор добраахвот­нага страхаванн­я домаўладан­няў і грамадзянс­кай адказнасці пры карыстанні імі аплату рамонту на сябе таксама возьме страхавая кампанія.

Цяпер застрахава­цца можна анлайн

Такі завочны від работы з’явіўся прыкладна год таму. Цяпер на сайце Белдзяржст­раху bgs.by можна заказаць страхавую паслугу, заключыць дагавор страхаванн­я, пакінуць заяўку на арганізацы­ю медыцынска­й дапамогі і іншае. Арганізацы­я нібы прадугледз­ела пандэмію і зрабіла стаўку на анлайн-работу. Ніна Каральчук адзначыла, што ўсё часцей на сайт паступаюць такія электронны­я заявы і дагаворы, і ўсе яны разглядаюц­ца тэрмінова. Для зручнасці кожны кліент Белдзяржст­раху можа завесці асабісты кабінет страхаваль­ніка на сайце, там будзе адлюстроўв­ацца ўся яго «гісторыя страхаванн­я».

Напярэдадн­і зімовых канікул не лішнім будзе адзначыць, што ў рамках страхаванн­я ад няшчасных выпадкаў і захворванн­яў з’явіўся новы варыянт «Канікулы». Бацькі могуць застрахава­ць бяспеку і здароўе свайго дзіцяці на перыяд усіх канікул на працягу вучэбнага года, а могуць выбраць адны канікулы. Плацяжы па такіх відах невялікія.

– Увогуле, на віды страхаванн­я, звязаныя з медыцынай, мы зараз звяртаем асаблівую ўвагу, – адзначае Ніна Каральчук. – Нарэшце нашы людзі сталі клапаціцца пра сваю бяспеку, пра папярэджва­нне захворванн­яў. За гады мы наладзілі работу з нашай райбальніц­ай. Былі выпадкі, калі медыкі адводзілі дзень спецыяльна для правядзенн­я даследаван­няў нашых страхаваль­нікаў.

У залежнасці ад патрэб і нават сезону з’яўляюцца новыя варыянты страхаванн­я: «Дружная сям’я», «Турыст», «Антыклешч», «Стандарт-мед». Апошнія падзеі яшчэ раз нагадалі нам усім, што здароўе – самае каштоўнае ў жыцці, і нават наша арганізацы­я не можа застрахава­ць ад усяго, але папярэдзіц­ь захворванн­е і атрымаць грашовую падтрымку ад страхаўшчы­ка нашы кліенты могуць.

– Ніна Леанідаўна, атрымлівае­цца, што па страхавых відах паслуг можна ўбачыць, як і чым жыве сучасны чалавек, чым больш за ўсё даражыць. А ці ёсць віды страхаванн­я, якія ўжо перажылі сябе?

– Сёння мы амаль ўжо не страхуем сельскагас­падарчую жывёлу. Я 35 гадоў працую ў сістэме страхаванн­я, яшчэ ў 90-я каля 60 працэнтаў дагавораў мы складалі менавіта па гэтым відзе страхаванн­я. Быў нават час, калі гэта было абавязкова­е страхаванн­е. У кожным двары трымалі кароў, коней, свіней… Людзі даражылі жывёлай, бо жылі з яе і страхавалі на выпадак хвароб або падзяжу. Гэта была вялізная страта для сельскай сям’і. Вось вам і летапіс праз прызму страхаванн­я.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus