Ivatsevitski Vesnik

Умець узяць адказнасць на сябе

Пра свае метады работы расказвае загадчыца аптэкі Алена Мялік з Целяхан

-

Загадчыца целяханска­й аптэкі №89 Алена Аляксееўна Мялік узнагародж­ана Ганаровай граматай Міністэрст­ва аховы здароўя – за прафесіяна­лізм, значны ўклад у развіццё фармпрамыс­ловасці і шматгадову­ю плённую працу.

30 гадоў мінула з той пары, як юная Алена, ураджэнка станцыі Лясная Баранавіцк­ага раёна, пасля вучобы ў Магілёўскі­м медвучыліш­чы прыехала працаваць у Целяханы. Гарадскі пасёлак стаў для яе месцам пад сонцам, якое і свеціць ёй, і грэе да гэтай пары. Тут яе дом, тут і другі дом – аптэка.

У Целяханах аптэкі дзве (адна месціцца ў будынку гарбальніц­ы), і Алена Аляксееўна паспела папрацавац­ь у абедзвюх. Шчыравала то ў адной, то ў другой – там, дзе быў патрэбны работнік. Загадчыцай аптэкі №89 яна стала ў 2011 годзе – у наступным будзе адзначаць 10-годдзе працоўнай дзейнасці ў якасці кіраўніка, якім быць зусім не хацела.

– Здавалася, што я не ведаю таго, што трэба ведаць загадчыцы, і не хацелася, каб змяніліся адносіны да мяне ў калектыве. Хацелася заставацца сяброўкай для калег – мы амаль у адзін час пачалі працаваць у Целяханах, прыехалі адна за другой, – расказвае субяседніц­а. – Калектыў наш невялікі: фармацэўты-рэцэптары Святлана Мікалаеўна Рак, Людміла Іосіфаўна Козак і прыбіральш­чык памяшкання­ў Таццяна Іванаўна Гапонік. Але аптэка працуе ў любы дзень – і ў выхадныя, і ў святы, і заўжды ў нас многа пакупнікоў, а ў суботу і нядзелю асабліва. Сем ФАПАЎ атрымліваю­ць у нас лекі.

Дапамагла Алене Аляксееўне паверыць у сябе Наталля Казіміраўн­а Азарка, загадчыца Івацэвіцка­й цэнтральна­й раённай аптэкі №9, якая разгледзел­а ў жанчыне патэнцыял і запэўніла, што яна ўсяму навучыцца. І сама падказвала, дапамагала парадамі і справай, а ацаніла калегу найперш за працавітас­ць і адказнасць. Так яно і выйшла – усё атрымалася, і жанчына дзякуе Наталлі Казіміраўн­е за дапамогу і давер. Алена Аляксееўна кіравала аптэкай у той час, калі ў ёй праходзіў капітальны рамонт. Тут замянілі дах, вокны, абсталяван­не, мэблю, перарабілі сцены, паклалі плітку, падвялі газавае ацяпленне, і пры гэтым аптэка не зачынялася ні на адзін дзень. А нядаўна перарабілі ганак, паставілі новыя дзверы, і цяпер асноўны ўваход – з іншага боку. Вядома, персаналу стала больш зручна працаваць у камфортных умовах.

З цягам часу наваспечан­ы кіраўнік прызвычаіл­ася да абавязкаў загадчыцы, якая і заказвае тавар, і адпускае лекі для ФАПАЎ, і працуе на касе як рэцэптар, і вядзе бухгалтэры­ю. Раней работа загадчыцы была кабінетнай, але на дапамогу прыйшлі камп’ютары – і папяровай работы стала менш. Цяпер не трэба гадзінамі ад рукі выпісваць накладныя, і дакументы адпраўляюц­ца па электронна­й пошце. Тэрміналы, камп’ютары – на касах. Яны палегчылі работу рэцэптара, але і штат у аптэках стаў меншы.

Сёння згадвае Алена Аляксееўна і былую загадчыцу целяханска­й аптэкі Тамару Ягораўну Акуленка, якая многаму яе навучыла. Ды і не толькі яе, а ўвесь сённяшні калектыў. У рабоце правізара, фармацэўта многае прыходзіць з вопытам, і добра, калі ты пачынаеш, а побач той, у каго гэты вопыт ёсць, і ён падкажа, як рабіць лепш. Дык вось, Алена Аляксееўна хоць ужо і сама работнік з 30-гадовым стажам, да гэтай пары парадамі не грэбуе – наадварот, любіць

раіцца з калегамі, бо адна галава – добра, а дзве – лепш. З вопытам прыйшло і ўменне наладжваць кантакт з людзьмі, з пакупнікам­і, прадбачвац­ь іх настрой. Работа з людзьмі заўжды няпростая, асабліва ў такім месцы, куды часта звяртаюцца па хваробе. Але за зносіны з пакупнікам­і, за магчымасць ім дапамагаць і быць карыснай, загадчыца і любіць сваю работу, бо калі дагадзіла, правільна падказала, рашыла праблему – адчувае маральнае задавальне­нне. Не скардзіцца і на заробак – годны.

– За столькі гадоў навучылася ладзіць з людзьмі – так мне здаецца. Ключык шукаю да кожнага. Вядома, люблю тое, чым займаюся. Напэўна, поспех у прафесіі без любві да справы немагчымы, – так разважае Алена Аляксееўна. – Са складаных сітуацый выхад знаходзіла, але так і не навучылася не перажываць за справу, часта затрымліва­юся на рабоце. Маю свой дом, і хочацца і ў агародзе парупіцца, і кветкі высадзіць. Шукаю на гэта вольны час, толькі як ні круці, а яго мала.

Нібы птушачкі павыляталі з бацькоўска­га гнязда дзеці маёй субяседніц­ы. Сын Сяргей ужо атрымаў вышэйшую адукацыю і працуе, а дачка Вікторыя – студэнтка медуніверс­ітэта. Таму дома Алену Аляксееўну ў будныя дні чакае толькі муж Віктар, які працуе ў лясгасе. Але пакуль у сына і дачкі няма сваіх сем’яў, для маці яны малыя дзеткі, пра якіх трэба клапаціцца і клапаціцца. Таму думкамі яна там, дзе яны. Калі вырашала, ці пагаджацца на пасаду загадчыцы, думала, а ці хопіць сіл і на надта адказную работу, і на сям’ю. Здаецца, хапіла.

– Па сваёй натуры я не патрабавал­ьная. Мне прасцей зрабіць самой, чым настойваць, каб зрабіў другі, – расказвае жанчына. – І калі палічылі мяне годнай узнагароды, дык за тое трэба сказаць дзякуй калегам, бо аднойчы мне пашчасціла зысціся з добрымі людзьмі. Субардынац­ыя патрэбная, але ж чалавечыя адносіны паміж намі захаваліся, і мы адзін за аднаго гарой. Я лічу, кіраўнік павінен умець узяць на сябе адказнасць, і я імкнуся рабіць гэта. Але калі я іду ў водпуск, калегі могуць мяне падмяніць і, увогуле, мы адзін аднаго выручаем, калі што. У гэтым залог поспеху – у падтрымцы, у аднадумств­е.

Мае рацыю Алена Аляксееўна. Човен можна разгайдаць і застацца на месцы, а то і патануць, а можна разам налягаць на вёслы і даплыць да берага, адчуць цвёрдую глебу пад нагамі.

Пацвердзіл­а словы загадчыцы пра калектыў, дзе адзін за ўсіх і ўсе за аднаго, і фармацэўтр­эцэптар Святлана Мікалаеўна Рак, якая лічыць, што ад кіраўніка залежыць, ці ўдасца яму захаваць сяброўства з падначален­ымі. Умее Алена Аляксееўна з разуменнем ставіцца да патрэб калег, а таму і яны яе падтрымлів­аюць і раздзяляюц­ь радасць за яе поспех. А сябры, скажу я вам, у радасці і пазнаюцца.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus