Ivatsevitski Vesnik

С Вялікага Галіка

-

а ў вёску заўсёды бадзёрыць. На гэты раз мы едзем у Галік, разам са старастай пяці яй Кулецкай. І дарога адразу становіцца цікавай, бо Надзея Міхайлаўна бусяжская, е, і ведае, як у кожную хату адчыняюцца дзверы і ў каго які сабака на падворку.

лей… доўлі

ольга ршая евіч, эсць

аліка тыры Галя дной

анцы

цька б, не Маці зьце ас… дзілі, дчас ехалі

цька арку алоў, шчы Але глед

ужо ў яе керу. пуыкне,

прыкіпіць душой і не зможа пакінуць роднае гняздо.

– Тут была печ, – паказваючы на пліту, кажа Вольга Фёдараўна. – Я смутна памятаю, як тут, на печы, маці ночвы ставіла і купала нас малых па чарзе. Каб цяпло было, каб, не дай Бог, не прастудзіл­іся. Бацька потым сам перарабіў на пліту гэтую печ. Жменька трэсак, што я сюды ўкінула з вечара, пару пален і – цёпла. Смачная была ежа ў печы. Маці гасцінная была і тая яшчэ рукадзельн­іца. Кросны стаялі ў нас у хаце, шмат мама вязала, мяне навучыла. Во, на мне шкарпэткі вязаныя.

– Дзе больш адчуваеце сябе дома – у Брэсце ці тут? – цікаўлюся.

– Тут. Мне вельмі падабаецца ў вёсцы. Вырошчваць люблю гародніну, мо таму што адна, я з памідорамі буду размаўляць, буду іх падбадзёрв­аць, у меру здольнасце­й сваіх градкі загарадзіл­а дошкамі, каб было роўненька, прыгожа, культурна, кветак многа развяла. Мне падабаецца, калі курачкі нясуць мне яечкі, у мяне і індыкі. Мне ўсё ў задавальне­нне. Дзецям яшчэ таксама куды ні ішло, прыязджаюц­ь, дапамагаюц­ь, а ўнукам, іх пяцёра, прыязджаць сюды не вельмі падабаецца. Ім тут сумна, яны не ведаюць, чым сябе заняць, інтэрнэт тут дрэнна працуе… То зяць прыязджаў і тры веласіпеды прывёз, і мы з імі то ў магазін на веліках у Бусяж едзем, то да аўталаўкі. Для грыбоў ці ягад у нас не тыя мясціны, хаця сёлета ягад было, і я два вядры здала.

Вольга Фёдараўна замаўчала, а потым са смуткам дадала:

– Калі шчыра, я збіраюся паехаць у горад. Цяжка адной тут. Маю газавую пліту забракавал­і, газ па свабоднай цане купляю, як дачніца, святло таксама даражэй, плот патрабуе рамонту. І замучылася, і шкада… Каб ведалі, як душа баліць. Баліць душа за лёс вёскі ў Вольгі Родзінай.

– Оля, як ты гэта ўсё пакінеш? Табе ніяк нельга з’язджаць, у цябе паўсюль такая прыгажосць. Хацелі сустрэчу аднакласні­каў арганізава­ць… – завойкала стараста. І нам стала сумна і да болю шкада, мы таксама спрабавалі ўгаварыць Вольгу Фёдараўну, чым ёй, было відно, зрабілі яшчэ больш балюча.

 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus