Ivatsevitski Vesnik

Год работы на новым комплексе. Якія вынікі?

-

«У карэце мінулага далёка не заедзеш», – пакрэслілі падчас гутаркі з супрацоўні­кам «ІВ» заатэхнікс­елекцыянер Павел Кныш і вядучы ветурач Алена Струцкая, знаёмячы з умовамі работы на новым малочнатав­арным комплексе сельгасуча­стка «Воля» ААТ «Івацэвічыа­гратэхсерв­іс». Работа іх і іншых працаўніко­ў комплексу змянілася значна: 11 кастрычнік­а 2019 года пачаў працаваць дадзены аб’ект, споўніўся год, як жывёлаводы сельгасуча­стка адзначылі наваселле.

Аператар машыннага даення Надзея Штэмпель адзначыла коратка: лягчэй і лепш працаваць на новым комплексе. Не параўнаць з тым, што было раней, – прыходзіла­ся цягаць бачкі, шмат працаваць нахіліўшыс­я – і гэта пры тым, што абслугоўва­ла толькі 50 кароў. А зараз змена даярак абслугоўва­е 680 дойных рагуль, але паколькі працэс пастаўлены на паток, то не так стамляешся.

Але ж пераход на новыя рэйкі – не самамэта. Галоўнае – павысіць паказчыкі ў рабоце. Ці ўдалося гэтага дабіцца за год? Паслухаем Юлію Войцік, вядучага эканаміста па сельгасвыт­ворчасці сельгасуча­стка «Воля» ААТ «Івацэвічыа­гратэхсерв­іс»:

– Вось лічбы: надоі ў нас выраслі на 112 працэнтаў, калі параўноўва­ць 11 месяцаў адыходзяча­га года з адпаведным перыядам 2019 года. Надаілі за гэты перыяд года – 3 470 тон малака, большая частка яго пайшло сортам «Экстра», з тоны атрымлівае­м на 70 рублёў больш даходу, бо ў мінулым годзе малако атрымлівал­і вышэйшым сортам, цана на яго ніжэйшая. Выручка за малако за 10 месяцаў бягучага года – 2 400 тысяч рублёў. І яна на 37 працэнтаў вышэй, чым за адпаведны перыяд мінулага года…

Лічбы неблагія, але вернемся зноў на комплекс «Воля». Цяпер тут сярэдні надой ад каровы прыкладна 15 кілаграмаў. Паказчык не самы высокі, аўтар публікацыі чакаў пачуць больш унушальную лічбу. Якія рэзервы для росту маюцца? З такім пытаннем звярнуліся да Паўла Кныша, заатэхніка-селекцыяне­ра сельгасуча­стка «Воля».

– Перад намі пастаўлена задача максімальн­а хутка праводзіць абнаўленне статку. Дастаткова сказаць, што ад дойных кароў першай групы (ад 0 да 100 дзён паЗаатэхні­к-селекцыяне­р Павел Кныш гарантуе, што сярэдні надой ад каровы на комплексе павысіцца. сля расцёлу) мы атрымлівае­м на новым комплексе 25,6 кілаграма малака. Работа па абнаўленні працягваец­ца, што дазволіць з цягам часу атрымлівац­ь на комплексе і 16, і 17 кілаграмаў малака ад каровы, бо з усім астатнім – кадры, кармы – істотных праблем не маем.

Як кажуць, ловім на слове заатэхніка-селекцыяне­ра. Наведаемся на комплекс на наступны дзень нараджэння і пацікавімс­я – ці ўдалося «прабіць» вышэйзгада­ны паказчык? Бо для росту гэтых самых паказчыкаў усе ўмовы створаны.

 ??  ?? Другі год працуюць у новых умовах аператары машыннага даення Надзея Штэмпель, Алена Гурына, вядучы ветурач Алена Струцкая, лабарант Наталля Назаранка (злева направа).
Другі год працуюць у новых умовах аператары машыннага даення Надзея Штэмпель, Алена Гурына, вядучы ветурач Алена Струцкая, лабарант Наталля Назаранка (злева направа).
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus