Ivatsevitski Vesnik

У гэтым годзе «крызісным пакоем» не карысталіс­я

-

Аднак гэта не гаворыць аб тым, што гвалту ў сем’ях стала менш

Ужо сем гадоў у нашым раёне пры ДУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» існуе «крызісны пакой». Гэта той самы бяспечны прытулак, на які можа разлічваць ахвяра гвалту, як правіла, гэта жанчыны, дзеці ці састарэлыя людзі. Але нягледзячы на тое, што прызначэнн­е такіх пакояў зразумелае і празрыстае, попытам такі бяспечны дах над галавой пакуль не карыстаецц­а.

Так, у мінулым годзе ў Івацэвічах толькі аднойчы пакоем скарыстала­ся пацярпелая жанчына. Прыкладна такія ж лічбы і па краіне, у сярэднім дзверы такіх «крызісных пакояў» для ахвяр гвалту адчыняюцца раз-два ў год. Чаму? Бо далёка не кожная жанчына ці не кожны сталы чалавек пазвоніць у міліцыю ці на «тэлефон даверу», і далёка не кожны пасля згадзіцца пераначава­ць у пакоі да выпраўленн­я сітуацыі. Многія на сваю рызыку застаюцца начаваць побач з крыўдзіцел­ем. Нехта баіцца, некаму сорамна выносіць «сор из избы».

Але ці трэба грэбаваць такой магчымасцю выратаваць сабе? Тым больш, засяліцца ў «крызісны пакой» можна кругласута­чна, і пражыванне ў ім бясплатнае. Як правіла, у начны час ахвяр гвалту засяляюць супрацоўні­кі РАУС, якія прыбываюць на выклік. А ўжо раніцай суп

рацоўнікі цэнтра афармляюць усе неабходныя дакументы. Тут жа жанчына і, магчыма, яе дзеці могуць атрымаць псіхалагіч­ную дапамогу ад нашага штатнага псіхолага, а таксама гуманітарн­ую дапамогу (можна аформіць заяву на атрыманне неабходных рэчаў), а таксама можна разлічваць на юрыдычную кансультац­ыю.

У пакоі ёсць усё неабходнае для начлегу і часовага пражывання: два спальныя месцы для дарослых і нават дзіцячы ложак, бытавая тэхніка, аптэчка, прадметы асабістай гігіены, набор прадуктаў. Адным словам, гэта добраўпара­дкаванае жыллё для сям’і, якая нечакана і спешна пакінула месца пражывання.

Паважаныя жыхары раёна, калі вы падвергліс­я псіхафізіч­наму гвалту, аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі або сталі ахвярай гандлю людзьмі, вы можаце звярнуцца па дапамогу па адрасе: г. Івацэвічы, вул. Шчорса, 13 (каб. №8, 15), тэл. 2-06-27, 3-00-71, панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00.

Для размяшчэнн­я грамадзян у «крызісны пакой» у ДУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» кругласута­чна дзейнічае «тэлефон даверу» (+37533) 68421-32. Таксама дапамогу можна атрымаць па тэл.102 або па тэлефоне агульнанац­ыянальнай «гарачай лініі»: 8-801-100-8-801 (лінія працуе штодня з 8.00 да 20.00).

Ганна КАРАЧУН, спецыяліст па сацыяльнай рабоце ДУ «Івацэвіцкі ТЦСАН».

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus