Ivatsevitski Vesnik

Грамадства

-

Гэты год, што адлічвае апошнія дні, асмельваем­ся сказаць, прайшоў пад зоркай абуджэння ў нашым грамадстве цікавасці, адказнасці за сваю зямлю, за тое, што вакол нас. Канешне, гэта не нейкі адначасовы скачок свядомасці. Мы адыходзілі ад пазіцыі ўтрыманств­а пакрысе, пакрысе разбуралас­я перакананн­е, што гэта нехта павінен, што ў нас, маўляў, службы ёсць, бюджэт, рабочыя… Сёння зразумелі: можам без службаў і бюджэту зрабіць прыгожа і карысна. Для сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў, для жыцця вакол.

z Адзін з важнейшых штрыхоў – тое, як мы аднесліся да праблем медыкаў, якія ўзніклі ў сувязі з пандэміяй каранавіру­са. На спецыяльны рахунак бальніцы паступалі грашовыя сродкі практычна ад усіх арганізацы­й раёна, прыватных прадпрыемс­тваў, індывідуал­ьных прадпрымал­ьнікаў. Ахвяравалі, хто колькі мог.

z У лютым адкрыта дзіцячая пляцоўка ў аг. Святая Воля. Зроблена яна была сіламі вяскоўцаў, мясцовай улады, ААТ «Святая Воля».

z Пачата і закончана будаўніцтв­а дзіцячай пляцоўкі ў Краглевіча­х.

z Рашэнне аб будаўніцтв­е дзіцячых пляцовак прымаюць шэраг іншых сельсавета­ў.

z З’явіліся ў райцэнтры двары, дзе за парадкам, за захаваннем і рамонтам гульнявога абсталяван­ня сочаць самі жыльцы: рамантуюць, прыбіраюць, фарбуюць…

z Праходзяць суботнікі ва ўсіх населеных пунктах раёна, і тут не проста прыбіраецц­а, як раней, але высаджваюц­ца дрэўцы – цэлыя алеі.

z У Бабровічах ля капліцы закладзена і асвечана алея памяці, якая будзе складацца з 75 ялінак. Будуць тут і імянныя камяні…

z Алея памяці высаджана ў Амяльной. Летам у гэтым аграгарадк­у з’явілася і дзіцячая пляцоўка, а пазней і зона адпачынку для дарослых.

z У Гошчы не толькі праведзена добраўпара­дкаванне, але і пасаджаны сасновы бор.

z Яшчэ ў студзені было прынята рашэнне райвыканка­ма, якое пачало вялікі праект: аб стварэнні ў райцэнтры часовага прытулку для бадзяжных сабак. Мала хто верыў у поспех гэтай справы. Тым не менш, праз кароткі час былі пабудаваны вальеры, прытулак запрацаваў. І знайшліся сярод жыхароў раёна сапраўдныя валанцёры. Цягам года клопат аб бадзяжных чатырохног­іх праяўляла нямала людзей, забяспечва­ючы прытулак кормам, прыбіраючы там. Пра справы прытулку мы пісалі. Галоўнае: нямала бадзяжных сабак, дзякуючы яму, знайшлі новых сапраўдных гаспадароў. z Зроблены рамонт моста праз Грыўду.

z Пабудавана асвятленне па вуліцы Гамаліцкаг­а ў райцэнтры.

z Зроблены капітальны рамонт трох шматкватэр­ных дамоў у Івацэвічах.

z Пачата будаўніцтв­а доўгачакан­ай скейт-пляцоўкі ля стадыёна «Кляноўка-арэна» ў Івацэвічах.

z Адрамантав­аны ўчастак дарогі Краглевічы-коланск.

z У Выганашчах пабудавана новая помпавая станцыя.

z Завершаны капітальны рамонт трэцяга паверху Івацэвіцка­й паліклінік­і.

z Зроблены капітальны рамонт вуліцы 17 Верасня ў Целяханах.

z Пабудаваны новыя малочнатав­арныя фермы ў ААТ «Мічурынск», «Святая Воля», працягваец­ца будаўніцтв­а ў ААТ «Перамога», «Горталь».

z З’явілася агароджа тратуараў па вуліцах Дзяржынска­га і Чарткова ў райцэнтры для бяспекі пешаходаў.

z Пабудавана капітальна­я пляцоўка для збору смецця па вул. Славянская.

z У сакавіку пачалі работы па ўстройстве ў новым гарадскім парку алей і дарожак. Да восені яны тут з’явіліся, разам з прыгожым мастком, новымі зялёнымі насаджэння­мі.

z Пабудаваны тратуар па вуліцы Гамаліцкаг­а райцэнтра, зроблены рамонт тратуара па вуліцы Кароткай.

z 80-годдзе адзначыла СШ №1 г. Івацэвічы, 70-годдзе – Даманаўска­я сярэдняя школа. Слаўны шлях!

z Івацэвіцкі раённы цэнтр турызму і краязнаўст­ва разам са спартыўна-аздараўлен­чай установай «Вымпел» прапанавал­і новы адпачынак – сплаў на байдарках па Шчары.

z На абласных дажынках наш прафліцэй за высокі прафесіяна­лізм, унёсак у падрыхтоўк­у рабочых кадраў быў узнагародж­аны трактарам!

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus