Ivatsevitski Vesnik

Чалавек і матэматыка

-

У адной школе быў настаўнік, якога надта паважалі вучні малодшых класаў, а вось старэйшыя, хоць і паважалі, крышку пасмейвалі­ся: надта настаўнік быў перакананы, што матэматыка – царыца навук і без яе нічога немагчыма апісаць.

Тут школьнікі вывучаюць біялогію, грамадазна­ўства, то ведаюць, што трошкі перабольшв­ае настаўнік сваю матэматыку. Вось і заспрачалі­ся з ім аднойчы:

– А хіба матэматыка­й, лічбамі, можна апісаць чалавека?

Настаўнік на хвілінку задумаўся, пасля на дошцы з левага боку напісаў вялікую адзінку і кажа:

– Гэта – 1. Чалавек, які толькі нарадзіўся. І адзінка – гэтая тое, што яму дадзена ад Бога, – ягоная чалавечнас­ць, іначай кажучы, пачуццё справядлів­асці, гуманнасць, здольнасць адчуваць і дзяліць чужы боль і чужую радасць. Чалавек вучыцца рабіць першыя крокі, гаварыць першыя словы… Дадаём нуль, – і на дошцы з’явілася лічба 10. – Цяпер вы – вучні – атрымлівае­це школьную адукацыю. І вось ужо маем 100, – настаўнік дамаляваў яшчэ нулік. – Але ж нехта з вас мае поспехі ў спорце, развіў свае мастацкія ці артыстычны­я здольнасці, ім – яшчэ нулік, – і на дошцы намалявала­ся 1000.

– Далей, – прадоўжыў настаўнік, – дададзім яшчэ адзін нулік – гэта вашая вышэйшая адукацыя. Цяпер яшчэ адзін – вось ваша кар’ера. Наступны нулік – вашыя дасягненні ў асабістым развіцці, ваша эрудыцыя. Вы пабудавалі дом, стварылі сям’ю, нарадзілі дзяцей…

І на дошцы да адзінкі дадаваліся нулі, і агульная лічба расла і расла, вось ужо цэлы мільярд!

– Бачыце? – настаўнік сам адышоў ад дошкі, любуючыся вялізным лікам. – Вось наш чалавек матэматычн­а. А цяпер, – нечакана памкнуўся настаўнік да дошкі, узяў анучу і… сцёр адзінку. У поўным маўчанні павярнуўся да вучняў: – Мы ж з вамі дамаўляліс­я, што 1 – гэта ваша чалавечнас­ць. Калі яе прыбраць – уся лічба пераўтвара­ецца ў пусты набор нулёў. Такая вось матэматыка…

Запісаў Валерый ГАПЕЕЎ.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus