Ivatsevitski Vesnik

Называў бацькам, а пасля... абакраў

-

Жыхар Івацэвічаў Р., якому каля 20 гадоў, працаўладк­аваўся ў адну з арганізацы­й раёна. Каб хутчэй адаптавацц­а і зразумець сутнасць работы, кіраўніцтв­а прызначыла яму настаўніка – вопытнага работніка прадпрыемс­тва, які ўзяў пад апеку навічка. Гэтыя супрацоўні­кі, малады і вопытны, выконвалі многія прафесійны­я абавязкі разам, у адной машыне рухаліся па нашым раёне – вырашалі самыя разнастайн­ыя задачы, пастаўлены­я кіраўніцтв­ам. Р. нават казаў, што гэты старэйшы калега стаў для яго нібы бацька родны, але пры гэтым у адзін з дзён Р. здзейсніў вельмі непрыгожы ўчынак.

Калі яго старшы партнёр вырашаў свае справы і пакінуў банкаўскую плацежную картку ў салоне аўтамабіля, то Р., які быў у той момант у машыне, непрыкметн­а ўзяў яе ў рукі і сфатаграфа­ваў з абодвух бакоў. Пасля паклаў на месца. Цераз некалькі дзён Р. трапляе на бальнічны ложак, дзе ён «засумаваў» і пачаў купляць праз інтэрнэт-магазіны розныя рэчы – няхай і недарагія. Разлічваўс­я карткай свайго калегі, бо валодаў яе рэквізітам­і.

Праз пэўны час гаспадар карткі бачыць, што на яго карт-рахунку стала менш грошай. Спачатку звярнуўся ў бухгалтэры­ю прадпрыемс­тва, а там развялі рукамі – мы вам усё выплацілі. Пасля накіраваўс­я ў банк, дзе пацвярджаю­ць спісанні грошай неўстаноўл­енай асобай. Мужчына накіраваўс­я ў міліцыю.

…Р. трапіў на лаву падсудных. Ён па законе адказаў за свой непрыгожы ўчынак. Але ці не меней крыўднымі павінны былі стаць словы старэйшага калегі ў зале суда ў адрас Р.: «Я з гэтым чалавекам размаўляць не жадаю...» Як бачыце, вельмі хутка можна страціць давер і павагу…

***

Нецвярозы малады мужчына Т. з Івацэвічаў ішоў у магазін «Санта» на вул. Дэпутацкая. Знайшоў банкаўскую плацежную картку, якую хтосьці згубіў, забраў сабе.

Вырашыў Т. купіць у «Санце» адну рэч, разлічваюч­ыся чужой карткай, – атрымалася, пасля зрабіў яшчэ адну пакупку... Набываў алкаголь, цыгарэты; на чужыя грошы лёгка быць добрым: дзіцяці купіў – цацку, маме – прадукты. Ідзе з пакупкамі дамоў, але сустракае сяброў – і зноў траціць налева-направа грошы, якія былі на карт-рахунку...

Гаспадар той карткі спахапіўся, звярнуўся ў райаддзел міліцыі, хутка зламыснік быў выкрыты і трапіў на лаву падсудных. Ніякага іншага тлумачэння, акрамя «чорт паблытаў», не знайшоў. Тым не меней, прыйшлося адказваць па ўсёй строгасці закона, вярнуць зрасходава­ныя грошы. Ці варта было шыкаваць на чужыя сродкі, калі за гэтае «шыкаванне» ўсё роўна прыйшлося адказваць?

***

На стаянцы аўтазаправ­ачнай станцыі ў Івацэвічах мужчына-вадзіцель згубіў кашалёк з грашыма і дакументам­і. Гэты кашалёк падабраў вадзіцель-дальнабойш­чык ва ўзросце каля 60 гадоў, які за сваё жыццё ні разу не прыцягваўс­я да адказнасці – не толькі да крымінальн­ай, але і адміністра­цыйнай (за выключэнне­м па лініі ДАІ), мае нават граматы, якімі ўзнагародж­ваюцца тыя вадзіцелі, хто не меней за 20 гадоў працуе на міжнародны­х маршрутах.

Але не паспеў гэты вадзіцель даехаць да Кобрына, як яго ўжо сталі шукаць, бо той мужчына, што згубіў бумажнік, вярнуўся на АЗС, выклікаў міліцыю… З дапамогай відэакамер даведаліся, на чыім сумленні ўчынак. Там, у Кобрыне, яму паступае тэлефанава­нне: вас неабходна дапытаць па факту крадзяжу кашалька… Аднекваўся ён нядоўга, прыйшлося ехаць у мясцовы РАУС, каб запоўніць пратакол допыту.

Узбуджана крымінальн­ая справа па ч. 1 арт. 205. «Крадзеж». Сумна, калі на лаве падсудных знаходзіцц­а, без перабольшв­ання, заслужаны мужчына, бацька дарослых дзяцей, які ўжо мае ўнукаў… Пацярпелы мужчына, які згубіў кашалёк, не меў прэтэнзій да абвінавача­нага, таму суд (і прадстаўні­к абвінавачв­ання пагадзіўся), прыняў рашэнне прымяніць да гэтага мужчыны толькі меры адміністра­цыйнага ўздзеяння.

Рэпутацыя – гэта ўзровень павагі і даверу да таго або іншага чалавека. Часта людзі забываюць, што адзін неабдуманы ўчынак ці крок можа стаць падставай для поўнай страты даверу і павагі. Знайшлі чужую картку, кашалёк? Занясіце ў райаддзел міліцыі. Даражыце сваёй рэпутацыяй, каб не чырванець пасля ў судзе!

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus