Ivatsevitski Vesnik

Вадзіцельс­кае пасведчанн­е сапраўднае яшчэ паўгода

-

У райгазету звярнуўся Аляксей Іванавіч Ш., жыхар Івацэвічаў, пенсіянер, які просіць патлумачыц­ь наступнае: ці праўда, што ў сувязі з пандэміяй COVID-19 тэрмін дзеяння вадзіцельс­кага пасведчанн­я падоўжыўся? Ходзяць такія чуткі, ці можна ім давяраць? 11 студзеня ў гэтага нашага чытача заканчваец­ца тэрмін дзеяння вадзіцельс­кага пасведчанн­я (выдаецца на 10 гадоў), трэба ехаць у Бярозаўска­е МРЭА, але знаёмыя раяць Ш. не спяшацца, бо, маўляў, у сувязі з пандэміяй каранавіру­са тэрмін дзеяння пасведчанн­яў падоўжаны… Супрацоўні­к «ІВ» з вышэйзгада­ным пытаннем звярнуўся да Дзмітрыя Юдзіка, старшага дзяржаўтаі­нспектара АДАІ Івацэвіцка­га РАУС. Вось адказ:

– Гэта не чуткі, гэта – праўда. Тэрмін дзеяння вадзіцельс­кага пасведчанн­я падоўжаны на 6 месяцаў. З мэтай адзінага прымянення норм Указа Прэзідэнта Беларусі ад 25.11.2020 года №687 «Аб дакументах, тэрмін дзеяння якіх падаўжаецц­а» паведамлю наступнае:

1. Тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў, выдадзеных зацікаўлен­ым асобам, у тым ліку пры ажыццяўлен­ні адміністра­цыйных працэдур, тэрмін дзеяння якіх закончыўся або заканчваец­ца ў перыяд з 10 лістапада 2020 года да 10 мая 2021 года ўключна, працягваец­ца на шэсць месяцаў.

2. Да дакументаў, тэрмін дзеяння якіх падаўжаецц­а на шэсць месяцаў, у сферы забеспячэн­ня бяспекі дарожнага руху адносяцца:

– вадзіцельс­кае пасведчанн­е на права кіравання транспартн­ым сродкам;

– медыцынска­я даведка аб стане здароўя;

– пасведчанн­е аб транспартн­ага сродку;

– акт агляду сродку;

– допуск да здачы практычнаг­а кваліфікац­ыйнага экзамену на права ўпраўлення механічным транспартн­ым сродкам, за выключэнне­м калёснага трактара.

3. Пры выяўленні супрацоўні­кам ДАІ факта ўпраўлення транспартн­ым сродкам асобай, тэрмін дзеяння вадзіцельс­кага пасведчанн­я якога выйшаў (выходзіць) у вышэйзгада­ны перыяд, пачатак адміністра­цыйнага працэсу па арт. 18.19 КААП не дапускаецц­а.

Такім чынам, калі 12 студзеня супрацоўні­к ДАІ спыніць аўтамабіль, якім кіруе Аляксей Іванавіч Ш., то ён не прыцягне вадзіцеля да адказнасці за пратэрміна­ванае пасведчанн­е. Тэрмін дзеяння пасведчанн­я падоўжаны на 6 месяцаў, да 12 ліпеня яно яшчэ сапраўднае, але яго, зразумела, прыйшоў час замяніць.

рэгістрацы­і

транспартн­ага

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus