Навагоднія падарункі ад сяброў
Трэці год запар у апошнія дні адыходзячага года наш прафліцэй наведваюць прадстаўнікі ААТ «Дойлідфарб»
Гэтая фірма існуе на нашым рынку ўжо 15 гадоў, тут працуюць сотні людзей у прадстаўніцтвах па ўсёй краіне. Фірма, якая гандлюе будаўнічымі, лакафарбавымі і іншымі матэрыяламі, падружылася з нашым прафліцэем і нават стала спонсарам установы адукацыі.
Так як жа адбылося знаёмства з такой фірмай? Як расказаў дырэктар УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» Міхаіл ДЫМОВІЧ, такая важная сустрэча адбылася выпадкова, на чарговай галіновай выстаўцы. І тут вучнёўскі талент нашых прафліцэістаў і прафесійная цікаўнасць выкладчыкаў сыгралі на руку.
Нашу дэлегацыю заўважыла Паліна Мілашэўская, майстар-дэкаратар ААТ «Дойлідфарб». А ўжо праз некалькі месяцаў група майстроў-будаўнікоў наведалася ў Івацэвічы. Штогод госці праводзяць гульні і майстар-класы па пэўнай прафесіі, сёлета майстэрства адточвалі абліцоўшчыкі-плітачнікі. І тут важны момант – такія сустрэчы прадстаўнікі фірмы праводзяць з навучэнцамі цэнтра прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Нагадаем, у вобласці
наш цэнтр на базе прафліцэя – самы шматлікі. Зараз тут вучацца 74 такіх навучэнцы. Дзве групы – 24 навучэнцы – гэта як раз будучыя абліцоўшчыкі-плітачнікі.
На дзень актавая зала ўстановы адукацыі ператварылася ў вялікую прафесійную майстэрню, тут адзін за адным праходзілі майстар-класы. Для дзяцей усё прайшло на адным дыханні, бо не кожны дзень можна папрацаваць побач з лепшымі майстрамі краіны, ды яшчэ калі ў руках прафесійны інструмент ХХІ стагоддзя. Дарэчы, прадстаўнікі фірмы ў гэтым годзе прывезлі гасцей і з іншых буйных будаўнічых фірм краіны. Сябры прыехалі да дзяцей з салодкімі падарункамі, а яшчэ яны папоўнілі арсенал інструментаў, з якімі цяпер працягнуць навучанне дзеці, – лазерны ўзровень і пліткарэз ды яшчэ шэраг якасных прафесійных электраінструментаў. Далёка не кожная ўстанова адукацыі можа пахваліцца такім інструментам.
Ліцэісты ў сваю чаргу падзякавалі гасцям і спонсарам і напярэдадні свят падарылі ім свае лепшыя творчыя нумары. Кіраўніцтва ўстановы адукацыі дзякуе такім сябрам і спонсарам за падтрымку і за свята з прафесійным ухілам. Падобныя сустрэчы яшчэ абавязкова будуць, так казалі паважаныя госці, і дзеці ўжо чакаюць чарговай сустрэчы. Восемь самых активных ребят нашего района приняли участие в новогоднем празднике пионерской организации в национальном выставочном центре «Белэкспо» в Минске. Всебелорусская пионерская елка проводится в нашей стране в третий раз. На праздник были приглашены более 300 членов ОО БРПО, добившихся особых успехов в учебе, творчестве, спорте, ставших победителями районных, областных, республиканских пионерских конкурсов и проектов.
Мальчишкам и девчонкам удалось окунуться в атмосферу новогоднего праздника и волшебства и получить массу положительных эмоций.
В завершении пионерской елки каждый участник получил сладкий подарок от Белорусской республиканской пионерской организации, а председатель Центрального совета Белорусской республиканской пионерской организации Александра Гончарова пожелала ребятам здоровья и осуществления всех их желаний в новом году.