Майстэрня Дзеда Мароза ў Стайкаўскай СШ
Штогод у зімовы час у школах, дзіцячых садках, дамах і кватэрах пачынае працаваць майстэрня Дзеда Мароза.
Вось і ў Стайкаўскай сярэдняй школе ў чаканні казачнага свята вучні і настаўнікі з натхненнем узяліся за работу. Хутка школа заззяла рознакаляровымі ёлачкамі, яркімі зорачкамі, на шыбах, усміхаючыся і нібы гуляючы з дзецьмі, размясціліся вясёлыя снегавікі, а на парозе штораніцу настаўнікаў і вучняў сустракаюць казачныя гномы, жадаюць поспехаў у рабоце і навучанні. Кожны, хто ступіць на прыступку нашай школы, можа загадаць сваё жаданне чароўным валёнкам, якія размясціліся на яловых лапках пры ўваходзе.
Нечакана для ўсіх на школьнай тэрыторыі пасялілася маленькае ласяня. Яно ўначы дастаўляла пісьмы ад хлопчыкаў і дзяўчынак Дзеду Марозу.
Наш кар.