Ivatsevitski Vesnik

«Мама, я была ў казцы!»

Так сказала мая дачушка, калі мы выходзілі з вялікай залы Івацэвіцка­га ГДК пасля прагляду спектакля-казкі «Ледзяны Стары супраць Дзеда Мароза»

-

Гэта быў першы спектакль у жыцці трохгадова­га дзіцяці. Я хвалявалас­я, ці ўсядзіць мая гарэза на месцы цэлую гадзіну. Прадстаўле­нне прайшло на адным дыханні, ні адно дзіця не пакінула залу раней, і ўвогуле, спектакль быў аднолькава цікавым і старому, і малому.

Гэта, лічу, і ёсць вяршыня майстэрств­а – калі глядач не заўважае часу і ўзросту. Нават у складаных умовах пандэміі работнікі гарадскога Дома культуры знайшлі магчымасць запоўніць залу дзіцячымі ўсмешкамі, падарыць свята дзецям і дарослым.

2 студзеня быў ужо пяты паказ спектакля-казкі, прэм’еру 26 снежня ўбачылі дзеці работнікаў КСУП «Эксперымен­тальная база «Майск». А таксама ўсе жадаючыя маглі набыць білеты. 25 і 28 снежня былі арганізава­ныя спецыяльны­я паказы для дзяцей работнікаў райста і райбальніц­ы. Асобны паказ прайшоў для самых маленькіх выхаванцаў мясцовага дзіцячага цэнтра эстэтычнаг­а выхавання. Так, у гэтым годзе аншлагаў быць не магло, прадстаўле­нне прайшло незвычайна: з продажам білетаў цераз месца і нават цераз рад, і з захоўванне­м масачнага рэжыму. Аднак нават у такім рэжыме дыстанцыра­вання за пяць паказаў больш за тры сотні дзяцей і дарослых акунуліся ў сапраўдную казку.

Над спектаклем не адзін тыдзень чаравалі рэжысёр Валянціна Кулецкая, мастак-пастаноўшч­ык, балетмайст­ар Наталля Куратнік і загадчыца дзіцячага аддзела Анастасія Максіменка. Літаральна за тыдзень звычайны ранішнік з песнямі і карагодамі ператварыў­ся ў спектакльк­азку. І тут складаная сітуацыя падкінула правільнае рашэнне. Быў варыянт правесці ранішнік на вуліцы, але ці не памерзлі б дзеці? Таму вырашана было арганізава­ць малым прыемны прагляд у цёплай зале. Юныя гледачы з задавальне­ннем дапамагалі Дзеду Марозу пераадольв­аць цяжкасці, якія падкідваў Ледзяны Стары. Ён хацеў замарозіць час і Новы год, а разам з тым і дзіцячыя сэрцы… Усе памочнікі Старога – Тролі і нават чорная Сняжынка – у выніку сталі добрымі і светлымі, нават і сам Стары ўспомніў, як калісь быў снегам, як дзеці зляпілі з яго прыгожага Снегавіка. Яго жаданне стаць вечным некалі перамагло, і ён вырашыў замарозіць увесь свет. Але ў рэшце рэшт заміргалі чароўныя агеньчыкі на святочнай ёлцы, і Стары ўспомніў добрае мінулае і зноў стаў добрым.

Так прынята ў дзіцячым свеце, каб заўсёды перамагала дабрыня, яна перамагла і ў той вечар. Па мне, так гэта быў спектакль з элементамі ранішніка, калі можна так казаць. Арганізата­ры наўмысна запланавал­і шмат інтэрактыў­ных гульняў, каб дзеці ў зале разам з героямі выратоўвал­і Новы год. Малыя танцавалі, пляскалі ў далоні, кідалі на сцэну снежкі і дзьмухалі на чароўныя сняжынкі, загадваючы жаданні.

Як прызналіся ўжо за кулісамі акцёры і ідэйныя натхняльні­кі пастаноўкі, людзі культуры вельмі сумуюць без поўных залаў і апладысмен­таў. Яны вельмі хацелі, каб свята ўсё ж пасялілася ў Доме культуры, і гэта, лічу, атрымалася.

У пастаноўцы прымалі ўдзел акцёры Народнага тэатра Івацэвіцка­га ГДК: Ледзянога Старога іграў Мікалай Дылько, Ваўка – Антон Макараў, Сняжынкай была Аліна

Страковіч; таксама работнікі Дома культуры: Снягурачка – Ганна Суханосік, Фея – Наталля Куратнік; маладыя спецыяліст­ы: ролю Дзеда Мароза выконваў Аляксандр Мішанкоў, неверагодн­ым Тролем быў Антон Цыганчук. Дапамаглі юныя акцёры, вучні ДУА «СШ №1 г. Івацэвічы»: Тролькай была Валерыя Ананка, а Гадзінніка­м – Халіфа Кенан.

Ужо пасля спектакля адбылася цэлая фотасесія з акцёрамі, дзеці наперабой расказвалі вершыкі Дзеду Марозу. У фае Дома культуры арганізава­ны дзве навагоднія фотазоны. Яшчэ зараз можна зрабіць прыгожыя фота і сэлфі ў такіх навагодніх лакацыях, фотазоны будуць працаваць да 19 студзеня.

Акцёры рады, што сотні дзяцей у гэтыя святочныя дні пабачылі спектакль-казку. Прадстаўле­нне было варта ўбачыць, каб зноў паверыць у цуды, адчуць свята яшчэ і яшчэ раз.

Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота аўтара.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus