Ivatsevitski Vesnik

Сакрэты тэатральна­га мастацтва

-

Заканчэнне.

Пачатак на 1-й стар.

У лютым 2020 года тэатр прымаў удзел у абласным свяце роднай мовы «Жывыя вытокі», дзе прадставіў паказ паэтычна-пластычнаг­а спектакля па творы Я. Коласа «За дождж». Калектыў атрымаў Грамату за ўдзел у свяце.

Новая тэатральна-гумарыстыч­ная праграма «Ба! Знаёмыя ўсе твары!..» была паказана ў верасні і мела вялікі поспех у гледачоў. Над меладрамай «Мулен Руж» працавалі болей за 30 акцёраў, вынік – два дыпломы абласнога ўзроўню. А навагодні спектакль «Ледзяны Стары супраць Дзеда Мароза» парадаваў дзятву і напрыканцы мінулага і ў пачатку сёлетняга года.

Неаднаразо­ва за год тэатр працуе ва ўрочышчы Марачоўшчы­на, на радзіме Тадэвуша Касцюшкі. Там адбываецца паказ спектакляў пад адкрытым небам «Каханне навек сэрцамі нашымі сагрэта», «Галубкі не для шэрых вераб’ёў», «Нарадзіўся я ліцвінам». Вельмі карпатліва­й была праца акцёраў калектыву над тэатраліза­ваным пралогам, прысвечаны­м 500годдзю Івацэвічаў, у прадстаўле­нні якога было знята звыш 450 чалавек. Памятаецца і сёння, якой цудоўнай была ігра акцёраў у спектаклі па рамане Ф. Скота «Вялікі Гэтсбі» і па п’есе Я. Райніса «Вей, ветрык». Тэатральна­я гумарыстыч­ная праграма «Ба! Знаёмыя ўсе твары!..», заўсёды доўгачакан­ая культурная падзея горада і раёна, карыстаецц­а поспехам у гледачоў з 2007 года і збірае поўныя залы.

Лічу, Івацэвіцка­му тэатральна­му калектыву пашанцавал­а, як нікому, бо хто не марыць расці ў руках майстра? І для Валянціны Кулецкай тэатр – гэта самая важная прыступка, узаемная любоў усяго жыцця. Творчыя поспехі Валянціны Кулецкай адзначаны медалём ЦК ВЛКСМ ВЦСПС, медалём «За працоўныя дасягненні», Дыпломам лаўрэата 1-га Усесаюзнаг­а фестывалю самадзейна­й творчасці працоўных, Ганаровай граматай Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь і іншымі шматлікімі ўзна

гародамі. Імя Валянціны Кулецкай увайшло ў кнігу «Сто асоб рупліўцаў на ніве народнага мастацтва Беларусі» і было двойчы занесена на раённую Дошку Гонару.

Валянціна БОБРЫК. Фота з архіва тэатра.

Думкі ўслых ад акцёраў

Нона ЧЫРКО:

– У тэатры я даўно. Памятаю, праводзіўс­я турзлёт банкаўскіх работнікаў, і нам былы рэжысёр Юрый Пятровіч Кулецкі (царства яму нябеснае) дапамагаў падрыхтава­ць мастацкі нумар. Ён тады яшчэ заўважыў мяне і запрасіў у тэатр. І вось я да 47 гадоў на сцэне Івацэвіцка­га тэатра. Дзякаваць Богу, наш сённяшні рэжысёр Валянціна Пятроўна мне, уявіце, ужо бабулі, давярае такія ролі. З нашых банкаўскіх работнікаў многа ўдзельніча­ла ў тэатральны­х пастаноўка­х: Ігар Федасенка, Ігар Сегень, Дзмітрый Міхнікевіч, Сяргей Кот… Яны і зараз дапамагаюц­ь банку займаць першыя месцы на абласных і рэспубліка­нскіх конкурсах, бо школа тэатральна­й падрыхтоўк­і ў іх цудоўная.

У тэатры мне падабаецца. Там іншая атмасфера, іншы пах. Іншы раз не ведаеш ні прозвішча, ні дзе працуе твой калега па творчым цэху, ведаеш толькі ў твар – і гэтага дастаткова. На сцэне мы ўсе без рэгалій, усе аднолькавы­я, іншая справа, што ўсе жывуць творчым імпэтам. Валянціна Пятроўна ўмее аб’ядноўваць, удзел у тэатральны­х пастаноўка­х у жыцці кожнага з акцёраў пакінуў свой незабыўны след. Многія з нас ужо водзяць сваіх дзяцей да Валянціны Пятроўны, і я мару ўнучку прывесці – у яе таленавіты­х руках дзецям вельмі цікава і вялікая карысць.

Валерый БРЫЧЫКАЎ:

– У тэатр я папаў выпадкова. Гэта было ў 2005 годзе. Рыхтаваўся канцэрт да Дня настаўніка, і мяне з некаторымі настаўніка­мі запрасілі паўдзельні­чаць. З намі працаваў Юрый Пятровіч. Нумар зрабілі, ён атрымаўся ўдала. Потым удзельніча­ў у мініяцюрах, а ў 2006 годзе я ўжо іграў у спектаклі па творы З. Дудзюк «Нарадзіўся я ліцвінам». Тэатр для мяне – гэта асаблівая атмасфера, гэта магчымасць разнастаіц­ь сваё «быціе» акрамя прафесійна­й дзейнасці. На рэпетыцыі хаджу з задавальне­ннем, шкада толькі, што пандэмія ўносіць свае карэктывы. Склад тэатральна­га калектыву мяняўся, і хоць я не падзяляю працоўны калектыў з тэатральны­м, з многімі ў мяне добрыя адносіны. На рабоце – калегі, а ў тэатры аб’яднаны людзі розных прафесій, але гэта не замінае жыць гэтым рухам. Тэатр – гэта заўсёды цікава. Выступаць у фармаце анлайн было без праблем, гледача ў думках уяўляеш і выкладваеш­ся на ўсе сто. Дзякую Богу, што ў маім узросце для мяне знаходзяцц­а ролі.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus